Комментарии к статье

«Поступают угрозы прямо на месте». Студент ЕГУ об обысках и советы для тех, кто в Беларуси

  • хто патлумачыць?
    13.06.2026
    Дык чаму палітаглядальнікі з палітаналітыкамі маўчаць? Толькі канстатацыя злачынных фактаў пераследу. Але якая прычына, што лукашня так узбудзілася?
  • Высновы
    13.06.2026
    Нарэшце, хоць хтосці выказаўся пра бяздзейнасць псеўдаадміністрацыі гэтай установы! Гэта ўсё спрэс летувісы, якім чхаць на беларусаў - абы захаваць свае шматтысячныя заробкі на крыві нашых людзей. Шарага не падлягае ўжо рэфармацыі. Адзінае выйсце: зачыняць і ствараць новае на базе аўтарытэтнага вну ў Еўропе (не Летуве!).

    [Зрэдагавана]
  • .
    13.06.2026
    Кроў вашых людзей, падканторскіх гарлапанаў - у акопах "ДНР" і "ЛНР", з расейскага боку.
    Ненатуральна галосіце. Як і ўсё, што робіце ў жыцці.

    [Зрэдагавана]
  • Умник ты однако
    13.06.2026
    Высновы, сейчас администрация возьмет винтовки на перевес и пойдет сражатсья с лукой. А что могут сделать литовцы, кроме как оповещать о жуткой ситуации для студентов и родитиелдй в Беларуси
  • Ну
    13.06.2026
    Умник ты однако , у артыкуле напісана, што магла (і сапраўды павінна была) зрабіць адміністрацыя. Пра стрэльбу і змаганне з лукашэнкам там нічога няма, а вось пра канкрэтную дапамогу студэнтам - ёсць.
  • Да ну
    13.06.2026
    Ну, у артыкуле напісана пра нейкі антыкрызісны план, які нібыта была павінна расправаць адміністрацыя. Які план, што ён дасьць?
    Насамрэч у гэтай сітуацыі толькі студэнт разам з роднымі вырашае, што рабіць далей з вучобай. Вось і ўвесь план
  • .
    13.06.2026
    Напісана пра магчымую дапамогу ўзроўню інфармацыйнай пра бяспеку, спроб уплыву на легалізацыю сваіх студэнтаў. А што больш?
    Адміністрацыя не нясе адказнасць за дзеянні карнікаў, але магла бы быць не "збоку" ад вайны са студэнтамі, а яўна на баку студэнтаў. Тут слабасць бюракратыі ва ўмовах вайны і рэпрэсій.

    Аднак пры гэтым наіўна падтрымліваць тлустыя накіды правакатараў пра "кроў нашых людзей", якая нібыта на сумленні літоўцаў. Яна на сумленні лукашыстаў.
    Яны працавалі на "літвінізм", куплялі графіці "ВІЛЬНЯ HAWA", зараз з аднаго боку рэпрэсуюць студэнтаў і іх сем’і, а з другога абвінавачваюць літоўцаў.

    Можна трохі думаць, перад тым, як падтрымліваць рэплікі відавочных правакатараў. Ёсць розніца паміж слушнай крытыкай (ад свайго) і нахабным пераводам стрэлак (ад ворага).
  • X
    13.06.2026
    Прафесійны падыход ад студэнта - малойца!
    Пры гэтым адміністрацыя насамрэч некампетэнтная і паісўная. Ад рэальнай камунікацыі ўхіляецца, распаўсюджвае шматлікія заявы з пустымі словамі, напісаныя нейрасеткамі.
    Два гады таму ўсім расказвалі пра нейкія "экстрэныя планы" і "планы Б", якія абярнуліся поўным фіяска непадрыхтаванасці. Фактычна, людзям проста намякаюць: ратуйце сябе самі.
    Так, былі перамовы з пэўнымі міністэрствамі ў Літве, МЗС прапанавала ўвесці санкцыі. Ну прапанавала і ўсё на гэтым. Няма ні супрацы з прэзідэнтам Літвы, ні з міжнароднымі структурамі дзеля не дэкларатыўнай, а сапраўднай дапамогі і абароны.
  • расспишитесь
    13.06.2026
    лукашенко строит скотный двор, по образу и подобию, скотных дворов Ирана и Северной Кореи.
    Беларусы пжинают посеянное в 1994 году.
    Хотели Ирана, хотели Северной Кореи, хотели СССР в его худшем виде, - получите и распишитесь.
    Правда в том, что этого хотели те, кому теперь 60+, остальные в могиле, но, за хотелки этих беларусов, рассчитываются их дети и внуки, поломанными судьбами, потерянным здоровьем, смертями, тюрьмой и нищетой44...
  • СШТН
    13.06.2026
    Ці падняў пытанне запалохвання беларускіх студэнтаў рэктарам Шадаскасам Дзяніс Кучынскі падчас нядаўняй сустрэчы "беларускай супольнасці" з міністрам Бундзісам? Ці толькі "мы ўдзячныя і вітаем"?
  • .
    13.06.2026
    "Вядома, трэба выйсці з акаўнту, выдаліць дадатак і — важны момант — скінуць тэлефон да завадскіх наладак, таму што сілавікі могуць па гісторыі прыладаў зразумець, што ў вас такі банкінг быў".

    Гэтага недастаткова, бо нават пасля скідвання наладак і паўторнага ўваходу ў акаўнт:
    - Для Android ў Google Play захоўваецца назва раней усталяванай праграмы, трэба яе выдаліць і адтуль з гісторыі.
    - Для IPhone выдаленне з гісторыі App Store немагчыма, лепш стварыць новы акаўнт на новую пошту, папярэдне скапіраваць патрэбнае (фатаграфіі, кантакты) з воблака.

    І дадавайце, калі ласка, спасылкі на першакрыніцы ("Белсат" у даным выпадку). Не разумею: гэта такая новая палітыка афармлення артыкулаў у канкурэнтным асяроддзі або проста няўважлівасць.
  • Студэнцкі бацька
    13.06.2026
    Я так разумею, студэнт яшчэ не ўсё распавядае пра адміністрацыю. Яны не толькі нічога не робяць рэальнага, але нават не вядуць нармальнай камунікацыі з дзецьмі. Студэнты запалоханыя, не ведаюць, куды ім пасунуцца, не разумеюць, на што рэальна з падтрымкі могуць разлічваць. Гарачая лінія не працуе, рэктар на сустрэчы не прыходзіць, толькі піша пустыя адпіскі і нічога канкрэтнага не робіць. Выглядае на тое, што чакае, каб больш беларусаў сышло, бо ад іх адны пралемы. Студэнты адчуваюць сябе кінутымі. Такі "адміністратар" проста разваліць адзіны беларускі вуз за мяжой. Выглядае на тое, што рэктар не перашкаджае, а дапамагае гэбістам разбураць універ.
  • Кокус
    13.06.2026
    Студэнцкі бацька, а ці не сумесная тое акцыя летувісаў і лукашыстаў? Хм..
  • спектакль абсурду
    13.06.2026
    Сілавікі толькі забяспечваюць легенду прыкрыцця для ЕГУ. Навошта ім шкодзіць такому цудоўнаму логаву дзяцей лукашыстаў і адэптаў "рускага міру" за мяжой? Літоўскія выкладчыкі, якія сутыкнуліся са студэнтамі ЕГУ, былі ў шоку. Гавораць, за сваё жыццё не бачылі больш шавіністычна настроеных студэнтаў. Так што ў вачах сілавікоў ЕГУ - вельмі каштоўны актыў для падрыўной дзейнасці супраць Літвы.
    Нават будынак, які каштуе дзясятак мільёнаў еўра, належыць Міністэрству Асветы Літвы. Па глупствах літоўскіх палітыкаў перададзены ў распараджэнне ЕГУ.
    Сваёй дзейнасцю ЕГУ наносіць адчувальную шкоду Літве і сілавікам яго чапаць няма сэнсу.
  • цыкада
    13.06.2026
    спектакль абсурду, возможно, здравое зерно есть в ваших словах. Но к сожалению, палочную систему никто не отменял, по которой работает весь силовой блок

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць