Комментарии к статье

Самая большая деревня Беларуси подросла почти до 25 тысяч человек

  • Арнольд
    27.06.2026
    Чаго вы прэцеся ў гэты Мінск?.. каб дыхаць дымам з выхлапных газаў і выпарэньнямі асфальту?.. піць брудную ваду з іржавых трубаў?… есьці крамную атруту з Е-шкамі ў вашых клетках-кватэрах ці кафэшках?… гібець на працы ў прапітаных плястыкам і хімікатамі офісах, ці на шкодных прадпрыемствах?.. труціць штодня гэтым усім сваіх дзяцей?… а вечарамі ляжаць на канапе з півам у руцца ўткнуўшыся ў тэлефон ці тэлік?… і ўрэшце хварэць?..
  • Джэральдзіна
    27.06.2026
    Арнольд, Слабыя на галаву, то й пруцца!
  • Андрусь
    27.06.2026
    Рэд., навошта вы карыстаецеся гэтымі лукашысцкімі наватворамі ў назвах населеных пунктаў? Што такое "аграгарадок"? Вам самаабвешчаныя ўлады навязваюць свой парадак дня і вы на яго вядзецеся, як наіўныя дзеці. А потым яшчэ нехта кажа, што лукашэнка і ягоны рэжым нелегітымныя. Ну то, калі нават у назвах населеных пунктах вы - асноўнае апазіцыйнае і нібыта нацыянальна арыентаванае медыя - прымаеце і пашыраеце тое, што навыдумляў асабіста лукашэнка і ўвасобілі ягоныя прыспешнікі - гэта і ёсць легітымізацыя рэжыму лукашэнкі.
    У Беларусі гістарычна былі некалькі тыпаў населеных пунктаў.
    Хутар - самы зробны населены пункт, які складаўся з некалькіх хатаў, найчасцей родзічаў, якія вялі збольшага супольную гаспадарку.
    Вёска - буйнейшы за хутар населены пункт, дзе было шмат двароў, але не было царквы.
    Сяло - вялікая вёска, у якой была царква або касцёл.
    Мястэчка - прамежэкавы тып населенага пункта паміж сялом і горадам, дзе жыхары збольшага займаліся ўжо не сельскай гаспадаркай, а рамесніцтвам, гандлем і г.д.
    Горад або места - вялікі населены пункт, дзе існавала нейкая прамысловасць, а рнейшыя часы гарады выконвалі абарончыя функцыі.

    То якія да д'ябла, "аграгарадкі"? Гэта чыста ідэалагічны ўкід асабіста лукашэнкі, у якога пажыццёвы комплекс "дзярэўні", як яго з ягонай трасянкай называлі ў тым Магілёўскім педінстытуце, дзе яго на гістарычным факультэце ў выніку навучылі, што "СкарынА ў Піцеры жыў і тварыў".
    Давайце, урэшце, ачомаемся і будзем прасоўваць сваё, а не навязанае нашымі ворагамі! Нават савецкае "пасёлак" датычна Калодзішчаў і Ляснога не так рэжа вуха, як той "аграгарадок". А лепей традыцыйнае - "мястэчка".
  • Арнольд
    28.06.2026
    Андрусь, цалкам падтрымоўваю! Поўнае ідыёцтва з гэтымі “аграгарадкамі”- “рабскагарадкі” . Трэба ўжываць толькі нашыя традыцыйныя назвы.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць