Комментарии к статье

«Минская правда» призвала заблокировать популярные соцсети и строго карать жалобщиков. Районки дружно подхватили

  • .
    15.07.2026
    Калі заблакаваць Threads і TikTok як платформы, дзе, ў тым ліку, "выпускаецца пара", то людзі знойдуць сабе іншы інструмент для той жа мэты.
    Instagram, Twitter. Або масава вернуцца ў Вайбер, Тэлеграм.

    Не ўсе будуць шукаць альтэрнатыву. Частка навучыцца VPN.

    А так артыкул сігнальны. Па рэакцыях на такія могуць сапраўды прымаць рашэнні пра чарговыя абмежаванні і карныя меры.
  • Усіх не знойдуць
    15.07.2026
    ., не падказвайце прапагандыстам, дзе яшчэ лавіць незадаволеных беларусаў. Няхай самі шукаюць, трацяць сілы і рэсурсы. Усіх не пераловяць. Незадаволеных людзей - большасць. Народ як вада - прасачыцца і праз перакрытыя руслы.
  • .
    15.07.2026
    Цалкам не зразумеў заўвагу пра "падказкі" прапагандыстам.
    Яны самі не ведаюць той дзясятак папулярных платформ?
    Як можа быць, што звычайны чалавек знойдзе, а прапагандысты і аддзелы маніторынгу не знойдуць?

    І калі чыталі ўважліва, аўтарка не задаволена сацсеткамі як інструментам публічных скарг і ўплыву на ўладу.
    То-бок, па саміх "умовах гульні" ўлады вымушаны ведаць, дзе тая актыўнасць грамадзян, і рэагаваць на яе. Непублічная, недзе схаваная скарга губляе свае моц і прызначэнне.
  • Усіх не знойдуць
    15.07.2026
    ., прапагандысты і аддзелы маніторынгу тупыя і не знойдуць. А народ наш разумны і хітры, і сабе на ўме.
  • .
    15.07.2026
    Вы ўвогуле чытаеце, што Вам пішуць? Раёнкі і самі былі б радыя "не знайсці" тое, на што скардзяцца мясцовыя грамадзяне. Бо вымушаны рэагаваць.
    А мэта скаргаў - не схавацца недзе патаемна, а каб уладзе было няёмка, пакуль праблему не вырашаць.

    Прабачце, з такой адэкватнасцю Вы або папуліст, або правакатар. Або раёнка.
  • Беспалезна
    15.07.2026
    Заблакуюць адны сацсеткі - пяройдзем у іншыя. Першы раз штолі?
  • Друкаваны часопіс
    15.07.2026
    Раёнкі могуць паказаць прыклад і выдаліцца самі з усіх сетак, ці што ім замінае?
  • Няхай выдаляюць, пачаўшы з сябе.
    15.07.2026
    Друкаваны часопіс , на самой гэтай лукашысцкай праўдзе 14 іконак са спасылкамі на сацсеткі. Няхай Марына Субота пачне з сябе і сайта, на якім працуе і выдаліць усе 14 сацсетак з сайта.
    Заадно і штат рэдакцыі можна скараціць, лішніх звольніць, тых, хто сацсеткі вёў і адправіць працаваць. У Еўраопт напрыклад, на касу, ці ў калгас бульбу збіраць.
  • Янка
    15.07.2026
    Г.з. "раёнкі" на бюджэтным фінансаванні - гэта атавізм саўка. Узровень журналістыкі ў іх заўсёды быў ніжэйшым за ніжэйшае, а мова - прымітыўная з разлікам на аўдыторыю з ліку працоўнага калектыва збанкуртаванага саўгаса Гарадзец.
  • Напрыклад
    15.07.2026
    Раёнкі вельмі карысныя "газэты"...для рамонта, для распальвання коміна, мангала, для мыцця шкла, завярнуць нейкія рэчы, яшчэ можна зрабіць галау́ны у́бор калі фарбаваць трэба
  • Бухгалтерия
    15.07.2026
    Лукашиские пропагондоны неплохо получают, тот же азверёнок-мл от 5.000 лукарублей имеет, а лукашиский Фантомас марковъ ещё и больше
  • Ядловец
    15.07.2026
    Калі што і пагражае нацыянальнай бяспецы, то гэта сам палітычны рэжым РБ і яго медыйная "абслуга".
  • Gorliwy Litwin
    15.07.2026
    Аказваецца, яшчэ не ўсё гайкі на Белай Русі завернутыя да ўпору. Але нічога, Красаўцы разбяруцца і дакруцяць. А Дабрабыт, у сваю чаргу, яшчэ падрасце. Галоўнае - свята захоўваць спрадвечную Рускасць, не манкуртаваць!
  • Biełarus' Freedom
    16.07.2026
    Gorliwy Litwin , што за трызьненьне. Ніякі дабрабыт лука не гарантуе. Казка пра чарку й шкварку іншамарку кончылася. Наступіла лягерная рэчаіснасьць
  • Gorliwy Litwin
    16.07.2026
    Biełarus' Freedom , а чаму тады растуць заробкі, цэны на жытло і продажы новых аўто? Мы мяне не саб'еце з тропу. Мір, Шчырасьць і Дабрабыт!
  • Рэальнасць
    16.07.2026
    Gorliwy Litwin, у каго растуць заробкі? У прапагандыстаў і чыноўнікаў?
    Узбекі ў ціктоку паскардзіліся, што рэальныя заробкі ў Беларусі 500$ (1400 р.) Хаця на паперы так званы "сярэдні заробак" 3000 р.
    Узбекі прыехалі за 3000 працаваць. А іх паставілі перад рэальнасцю у 1400 р.
  • Спадар
    16.07.2026
    Не набывае "мінскую крыўду" ніхто... 😁. Адключым газ😤.
  • Прасьцейшае рашэньне
    16.07.2026
    Выконвайце сваю працу. Не блакуйце скаргі ці перасьледуйце скаржнікаў. Выслухайце іх, а потым вырашыце праблему.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць