Комментарии к статье

Статкевич о протестах в Украине: Если вы избрали с таким преимуществом президента и одновременно Верховного главнокомандующего, то дайте ему управлять

  • ау
    20.07.2026
    "с таким преимуществом президента" избрали более 6 лет назад, ты уверен, что это "преимущество" так и осталось до сего времени?

    Нашего "любимого вождя" тоже избрали с некоторым преимуществом в 1994, а теперь у него 3 %
  • SK
    20.07.2026
    Як Статкевіч ставіцца да бусіфікацыі, незаконна закрытых межаў, "Скелі", заградатрадаў на фронце, кааператыва "Дынастыя"?
  • ну
    20.07.2026
    у выпадку з зяленскім, як і выпадку з "нашай любімай", гэта было пратэстнае галасаванне. адным з пунктаў яго перадвыбачнай праграмы было абяцанне скончыць вайну. ну вось "сканчае" дасюль
  • Хм
    20.07.2026
    Нешта Мікола абы што ляпнув
  • .
    20.07.2026
    Па сутнасці, Статкевіч расказвае пра неабходнасць субардынацыі, паказу лаяльнасці падначаленымі лідару, каб ён працаваў эфектыўней.
    Я такое чуў неаднойчы ад розных людзей і лічу, што лаяльнасць такога ўзроўню - адна з асноў аўтарытарызма.

    Сапраўды, вертыкаль улады працуе эфектыўней за дэмакратыю: менш часу на канкурэнцыю. Але гэта толькі пры ўмове, што кіраўнік усё робіць правільна.
    Калі ж ён можа рабіць памылкі (ўсе іх робяць), без зваротнай сувязі кіраўніка можа занесці далёка. І праблем стане, наадварот, больш.

    Вайна або іншая крытычная сітуацыя тут не абавязкова аргумент на карысць "слухай бацьку". У час вайны і памылкі кіраўніка могуць каштаваць вельмі дорага.
    Таму з тым жа поспехам вайна - і аргумент не ігнараваць іншыя меркаванні, а тым больш, такія, якія выраслі да ўзроўню пратэстаў.

    Не абавязкова толькі лідар "за карысць справы", а астатнія "за сябе". Яны таксама могуць быць за карысць справы.
    Наконт "у пройгрышы апынаюцца тыя кіраўнікі, якія не паклапаціліся пра стварэнне сабе належнага вобразу ў інтэрнэце" мяркую, што Зяленскі якраз той, хто максімальна працуе над уласным іміджам усю кар’еру, і зараз у яго ўсё прадумана.
    Гэта не папрок да яго, а сумневы пра шаблон Статкевіча "пакуль канкурэнты займаюцца сабой, у лідара на тое няма часу".
    І кіраўнік, і лідары меншых маштабаў займаюцца і справай, і ўласным іміджам.

    Карацей, разважанні тыпы тых, якія прасоўвае Статкевіч, слушныя толькі, калі мы верым, што кіраўнік не памыляецца і што ён адзіны больш за ўсіх займаецца справай.
    Калі ж мы дапускаем, што ён таксама чалавек і можа памыляцца, гэтая безумоўная звышлаяльнасць толькі шкодзіць.
    Я зараз не пра "развал краіны" дэмакратыяй у час вайны, а пра неабходнасць кіраўніку пакідаць у сістэме магчымасці для выпраўлення памылак, нават калі ягоная ўлада з-за таго можа аслабець.
  • Янка
    20.07.2026
    Проблема не ў тым, што сапраўды дэмакратычна абраны Зяленскі прымае пад час вайны непапулярныя альбо неўразумелыя рашэнні, а ў тым, што ён не тлумачыць іх адпаведным чынам. Тое ж самае было ў гісторыі са звальненнем Залужнага - кадравага вайскоўца з баявым досведам без савецкага бэкграунда, якога пад час вайны ўвогуле адправілі амбасадарам у Вялікую Брытанію. Прызначэнне амбасадарамі асобаў без досведу працы ў МЗС часцей за ўсё адбываецца ў дыктатурах, бо дыктатары разглядаюць падобныя прызначэнні ў якасці ссылкі альбо сінякуры. Але гэта таксама нярэдка адбываецца ва ўмовах некампетэнтнасці палітычнага кіраўніцтва, калі вонкавую палітыку дзяржавы адмініструе не МЗС, а незразумелыя структуры кшталту ОПы Ермака, альбо ўвогуле сваякі ды сябры кшталту віцька ды зяцька.
  • 111
    20.07.2026
    Янка, Конфликт Федорова и Сырского, все он объяснил
  • Янка
    20.07.2026
    111, і што з гэтага? Міністр абароны і глаўкам ЗСУ ня ёсць узаема падначаленымі асобамі, таму адносіны паміж іхнымі установамі павінныя рэгулявацца не асабістым стаўленнем кіраўнікоў, а гнуткімі пратаколамі ўзаемадзеяння, арыентаванымі на вынік.
    Майкл Накі слушна заўважыў, што пры ўсёй сваёй станоўчай ролі ў пачатку вялікай вайны цяпер Сырскі спрабуе маленькай савецкай арміяй [ЗСУ ў ягоным дызайне і ў адпаведнасці з ягонай савецкай вайсковай адукацыяй] перамагчы вялікую савецкую армію [ВС РФ], што стратэгічна бесперспектыўна.
    Спадар Фёдараў прынес цэлы стос інавацыйных і асіметрычных падыходаў да сучаснай пазіцыйнай вайны, якія дазволілі моцна нівеліяваць кратную перавагу расейцаў у недасягальных для Ўкраіны галінах - бранятэхніцы, артылерыі і колькасці асабістага складу: збор big data дзеля высвятлення эфектыўнасці канкрэтных відаў і мадэляў зброі і метадаў яе ўжывання на падставе выніковасці баявой працы на "нулі" (сістэма E-балаў), шырокае выкарыстанне middle-strike дронаў для паралізавання расейскай лагістыцы і эканоміцы.
    Фёдараў змяніў сістэму набыцця зброі менавіта з апірышчам на big data, што дазволіла ня толькі мінімізаваць ўплыў лабістаў ад ВПК, але і аптымізаваць выкарыстанне зусім не гумовай заходняй вайсковай дапамогі. Гэта не спадабалася ня толькі шмат каму ва Ўкраіне, але таксама і на захадзе - дастаткова ўзгадаць з'едлівае выказванне аб ўкраінскім ВПК з боку топ-мэнэджэра нямецкага збройнага гіганта Rheinmetall. Але расейска-ўкраінская вайна высвятліла набліжэнне закату эры матэрыялаёмістых узбраенняў з вялічэзным коштам набыцця і абслугоўвання кожнай адзінкі ўзбранення, у тый час, калі падыход Фёдарава пачаў даваць адчувальныя вынікі стратэгічнага кшталту. Па сутнасці, менавіта Фёдараў пачаў сістэмнае вырашэнне задач з праграмнага артыкула Залужнага-Забродскага ад 7 верасня 2022 "Перспектывы забеспячэння вайсковай кампаніі 2023 года".
  • Filipp
    20.07.2026
    "Калі вы абралі з такой перавагай прэзідэнта і адначасова Вярхоўнага галоўнакамандуючага,"©
    З якімі лёзунгам яго абіралі? Ён усё выканаў, ці пайшоў у супрацьлеглы бок?
  • Сяброўства з сабой росія не даруе нікому.
    20.07.2026
    Filipp , А што ён павінен быў выканаць? Дамовіцца з вар'яцкай рашкай, якая прыйшла знішчаць Украіну, якая не хоча выпускаць Украіну з зоны свайго ўплыву? Ня Зяленскі развязаў гэтую вайну, а раша і яе жыхары ў 2014. Скончыцца яна можа толькі тады, калі ў оркаў не будзе рэсурсаў і яны зваляць з Украіны.
  • морфеус
    20.07.2026
    Сяброўства з сабой росія не даруе нікому.,
    А што ён павінен быў выканаць?
    ---
    свои же обещания. придет весна - будем сажать - о порошенковцах-коррупционерах. и как - много посадил?
  • дзя
    20.07.2026
    Ну дзякуй спадару Статкевічу што акрэсліў межы сваіх уяўленняў пра дэмакратыю.
  • дзька
    20.07.2026
    дзя, ну нехай вам нашы дабраахвотнiкi патлумачаць, што такое дэмакратыя падчас вайны. А калi вы нязгодны(ая), i, да таго ж, маеце валасы ды бараду, то рыхтуйце дупу.
  • ну
    20.07.2026
    дзя, ну. апошнім часам падабалася Статкевіча чытаць, як раптам дзядзька выдаў такое
    гэта турма так паўплывала ці што?
  • .
    20.07.2026
    То гісторыя не пра дэмакратыю, а наадварот, пра гвалт і "не да законаў".
  • .
    20.07.2026
    Николай мог бы напомнить одну фамилию - Арестович.Ну да рыбки гуппи все равно все давно забыли.
  • БЕРАСЦЬ
    20.07.2026
    Статкевіч правільна кажа пра неабходнасць строгай дысцыпліны. Але ці добры лідар Залужны, таго ніхто не ведае. Зяленскі то даказаў свае геніяльныя лідарскія якасці, вытрымаў такое.
  • Да уж
    20.07.2026
    Короче, господин Статкевич полностью согласен, что иногда не до законов.
  • Думайце
    20.07.2026
    А той факт, што адстаўкай Федарава дужа задаволены толькі расейцы іх спадарожнікі накшталт Бойка Статкевічу ні пра што не гаворыць? Ня трэба лічыць народ дурным. Звычайна калектыўны разум разумнейшы за індывідуальны. Калі б украінскае грамадства заставіла клопат пра вайну выключна на адказнасць Зяленскага ці Парашэнкі, даўно б ужо прайгралі яшчэ падчас АТО.

    [Зрэдагавана]
  • Андрэй
    20.07.2026
    З моманту абрання Зяленскага ды выбараў у ВР расклад настрояў кардынальна змяніўся. Гэта паказваюць усе сацыялагічныя апытання. Таму адсылання ўкраінцаў да 2019 г. вельмі некарэктнае.
  • Володимир
    20.07.2026
    Нават Статкевіч, як сапраўдны беларус, не разумее слова СВАБОДА і ГОНАР... Гэта, ў разуменьні беларусаў, зусім ня тое, што ў разуменьні украінцаў... Таму Беларусь ужо пад акупацыяй і большасць беларусаў ціха маўчаць... А Украіна змагаецца!
  • Альгердис
    20.07.2026
    Не согласен с Статкевичем. Как только кто-то делает ,что-то для Украины хорошо и рейтинг симпатий к этому человеку начинает расти,Зеленский устраняет конкурента,ставя свои амбиции выше интересов Украины.
    Так было с Залужным,теперь с Федоровым.
  • Альгердис
    20.07.2026
    Альгердис, лучший вариант для Украины и для Зеленского, Федорова вернуть на пост премьер-министра,а Залужного на пост главнокамандующего ВСУ и сделать все ради победы Украины,а после войны смотреть если не вытягивает по рейтингам,не идти на второй срок,а остаться в истории страны президентом защитившим страну в самый сложный и опастный периуд истории,когда Украине угрожало уничтожение.
  • С
    20.07.2026
    Альгердис, Залужный для ЕС после подрыва Северного потока -- мягко говоря, не самый приятный человек, а ЕС сейчас основной финансовый донор Украины.
  • Альгердис
    20.07.2026
    Альгердис, Зеьенский,Залужный и Федоров это три питбуля,которые должны грызрть россия,а не друг друга.
  • Gera
    20.07.2026
    С, Не донор а кредитор. ЕС дает в долг а не даром.
  • морфеус
    20.07.2026
    Калі вы абралі з такой перавагай прэзідэнта і адначасова Вярхоўнага галоўнакамандуючага, то дайце яму кіраваць
    ---
    максимально странно слышать от уважаемого Николая такой подход. президент - наемный рабочий - если он совершает определенные действия, не справляется - то вполне норм его сменить или задать вопросы. помочь принять правильные решения.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць