Комментарии к статье

Латвия «по техническим причинам» закрыла границу с Беларусью

  • Power
    31.07.2026
    Проксі страйкуюць ?
  • Памежны вожык
    31.07.2026
    Яшчэ адны неверагодныя! Хай б хоць спыталі ў летувісаў, чым у тых скончылася паўгады таму. Параілі б ім, як лепш на карачках да дыктатара паўзці, каб каленкі не пазбіваць!
  • Палітыка балтаў
    31.07.2026
    Паставіць плот. Зачыніць брамку, адчыніць брамку, зачыніць...
  • Stary Litwin
    31.07.2026
    Латыши показывают хороший пример для Литвы.
  • Стакгольмскі (маскоўскі) сіндром
    01.08.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Еўрапейская крывадушнасць
    31.07.2026
    Галоўнае, каб нелегалаў з Афрыкі прынялі, далі ім неабходныя дакументы і сацыялку
    А беларусам нельга адкрываць візы, межы, пускаць цягнікі ў Еўропу - яны ўсе пасобнікі рэжыму, нясуць адказнаць што нарадзіліся ў РБ і ня важна, што амаль палова насельніцтва нарадзілася ўжо калі лука ўзурпаваў уладу
  • читатель из
    31.07.2026
    Еўрапейская крывадушнасць, ляхторат Лукашенко нельзя пускать в принципе в Евросоюз. Пускай вначале определяться со скрепами.
  • Поцык
    01.08.2026
    Еўрапейская крывадушнасць, а вы перестаньте военным, ментам и чиновникам пятые точки целовать, позорище. Как будто это только Лукашенко виноват, что у нас такая страна. Он не супермен, он сам не может так долго держаться у власти, у него сотни тысяч помощников, если не миллионы. А вы этих помощников пускаете в свои дома, зовёте на праздники, ходите к ним в гости. Наша страна - это плод их деятельности. Их вина такая же, как и Лукашенко
  • А дзе тыя, хто супраць рэжыму?
    01.08.2026
    читатель из, а ў Беларусі толькі электарат Лукашэнкі застаўся? А тыя, хто супраць яго ў 2020м выступаў куды падзеліся? 97%.
    А можа яны ўсё ж такі ў Беларусі ў большасці сваёй засталіся? Проста не маюць магчымасці дзейнічаць і выказвацца адкрыта? Таму і ідуць рэпрэсіі і пасадкі ўжо 6 гадоў.
  • Не судзіце па сабе
    01.08.2026
    Поцык, у мяне напрыклад, няма нікога з родзічаў і сяброў, хто б быў чыноўнікам, вайскоўцам ці мянтом.
    Вы аб іншых па сабе судзіце?
  • Жвір
    01.08.2026
    Поцык, якую ж ахінею вы напісалі, дзіву даюся. Адзіныя, хто тое робяц, пра што вы пішаце, гэта красаўцы, а падтрымка ў Лукі толькі ў Рашы.
    Плявузгаеце на паняволены народ, як дурная баба на карóмысла. Сумленьня ў вас "0".
  • Адказік
    01.08.2026
    Жвір , усё ён правільна напісаў. Адзіная праблема, што расейшчынай. А значыць, асноўнага не зразумеў. За што яму непадабайка, вядома ж.
  • Жвір
    01.08.2026
    Адказік, плявузганьне правільным не бывае.
  • Адказік
    01.08.2026
    Жвір , але рускамірны напісаў праўду, а плявузгаеце вы.

    Лукашэнка глыбока ўкараніўся на Беларусі выключна таму, што разумее і ўмела выкарыстоўвае адмоўныя рысы падпарадкаванага насельніцтва.

    Але гэтыя адмоўныя рысы не з'яўляюцца нечым натуральным ці ўнікальным - гэта прамое наступства русіфікацыі, страты ідэнтычнасці некалі нармальнага еўрапейскага народа.
  • Жвір
    01.08.2026
    Адказік, Лукашэнка глыбока не ўкараніўся, ягоная ўлада трымаецца на гвалце, а не на падтрымцы з боку людзей. Таму там каранёў няма. Вы хаця б статыстыку паглядзіце, НН давала, колькі беларусаў прайшло цераз турмы за нязгоду з дыктатарам. А колькі прайшло праз рознага іншага кшталту рэпрэсіі цягам ягонага тэрміну уладараньня ? Забарона па прафесіі, адмова ў працаўладкаваньні, выключэньне з ВНУ, разбурэньне бізнэсаў... І вы будзеце падпяваць таму ёлупу, без ніякага звароту да фактаў ? Дык хто вы сам у такім выпадку ? Прабачце - дурань, інакш ніяк... Вам любую дрэнь скормяць, а вы й радыя.
    Гэткі ганебны імідж адмыслова накідваецца на беларусаў тым жа рэжымам, праз прапаганду, маўляў мы не рэжым, мы проста адпавядаем свайму народу.
  • Янка Збеглы
    01.08.2026
    Жвір,
    З 35 гадоў беларускай дзяржаўнасці - 32 гады менавіта лукашызму, але ж
    >Лукашэнка глыбока не ўкараніўся
  • Адказік
    01.08.2026
    Жвір, чаму ж нідзе больш ў Еўропе не трымаецца на гвалце?
  • Жвір
    01.08.2026
    Янка Збеглы, адказ у маім папярэднім камэнтары.
  • Жвір
    01.08.2026
    Адказік, таму, што Раша да іх не дацягваецца. Чаму палякі 10 гадоў сядзелі пад Ярузэльскім ? Бо той укараніўся ? Не, проста была большая сіла, якая яго падтрымлівала. І да Ярузэльскага яна была. Рыпаліся тыя палякі ? Чамусьці не. Вінаваціў іх нехта ці ганьбіў ? Таксама не, бо разумелі іх становішча. Тое самае й да краінаў Балтыі, ды іншых. Там хутка забылі на сваю нядаўнюю гісторыю... І вось ужо "поцыкі" пачалі падціўкваць, а духоўныя халопы ім паттакваць.
  • Жвір
    01.08.2026
    Адказік, гэтае пытаньне на ваш адрас, а не мой.
  • Поцык
    01.08.2026
    Жвір , я очень много лет прожил в стране, чтобы понимать, что Лукашенко это симптом нашего больного общества, а не несчастный случай. Вы сами верите в свою ложь, потому что живёте в своём пузыре или находитесь в отрицании.
  • Адказік
    01.08.2026
    Жвір , але ж латышы з палякамі пры першых прыкметах аслаблення саўка далі выспятка русскому міру ды зрабілі так, каб жыць ад яго незалежна. Насельніцтва ж Беларусі 30 год практычна не аддзяляе сябе ад русского міра ды паўзе туды на каленах. Вы насамрэч не бачыце розніцы ці проста троліце?
  • Жвір
    01.08.2026
    Поцык, Лукашэнка - гэта праэкт Лубянкі, а калі сімптом, дык толькі ваш уласны. Грамадства паказала у 2020, што ніякае яно ня хворае, усіх узростаў. Гэта хлусьня ?
    У вас няма ніякіх падставаў гэта адмаўляць, але вы робіце гэта таму, што альбо цалкам пазбаўлены сумленьня, альбо "живёте в своём пузыре" і "находитесь в отрицании".
  • Жвір
    01.08.2026
    Адказік, а падумаць не спрабавалі ? Нашы народы падышлі да таго моманту ў розным стане, выкліканым рознымі стратамі. У палякаў і латышоў было 20 гадоў незалежнасьці, была нацыянальная інтэлігенцыя, нават камунякі й тыя былі ў іх свае. Нашы дзяржавы ў рознай ступені пацярпелі ад бальшавізму, розны час прабылі пад ягоным гнётам, зьведалі розны ўзровень асіміляцыі, не ў аднолькавай ступені страцілі патэнцыял нацыі. Дадайце сюды й міжнародную падтрымку...У нас былі свае аб'ектыўныя варункі, іншыя, чым у палякаў і латышоў, свая гісторыя, свой шлях, свой узровень сілы, свой стан, у якім мы падыйшлі да таго моманту.
    Такое пытаньне ня можа ўзьнікнуць у чалавека, які мае веды й здатны да аналізу падзеяў. Прабачце, а вы ці дарослы ўвогуле ? Не крыўдуйце, але, ну, нельга ў наш час быць такім цёмным. Вамі ж будуць маніпуляваць ўсе, каму не лянота, падсоўваць розную ахінею і рагатаць з вас.
  • Адказік
    01.08.2026
    Жвір , не трэба мне распавядаць тое, на што я сам вышэй паказаў. Самастойныя нацыі з аднаго боку і масавая бездапаможнасць і калабарацыя з другой.

    Але, калі ўжо суседзі даюць такі добры прыклад, то адкажыце, што сёння гэтаму народу замінае скарыстацца ім і нарэшце ачуняць, акрамя дурасці і ляноты? Што замінае таму ж гаротнаму Поцыку зрабіць беларускі каментар? Пуцін клавіятуру не дае пераключыць? Лукашэнка падручнікі схаваў?
  • Жвір
    02.08.2026
    Адказік, ведаеце, тое, да чаго беларускае грамадзтва гвалтам вялі, і вядуць, дзесяцігоддзямі, будзе мець доўгую інэрцыю, і мае. Тая ж Латвія на момант аднаўленьня незалежнасьці мела моўныя суадносіны 50×50 (расейскай/латыскай мовы), а ў сталіцы й таго горай, 60×40... І ўлічыце, што пад бальшавікамі краіна была значна меншы час і мела досьвед незалежнага развіцьця... Прайшло амаль 40 гадоў, кажуць, што сітуацыя там канечне ж, палепшала, аднак не выправілася й ня выйшла на даакупацыйны ўзровень. Што замінае ? Пуцін клавіятуру не дае пераключыць ? Я адказаў вам, што, але гэта не адзіны фактар, прычынаў комплекс, і ў беларускім выпадку іх болей, бо Беларусь усё яшчэ паняволеная краіна.
  • Праўда
    02.08.2026
    Жвір , ізноў мільён непатрэбных адгаворак…

    А ці разумееце вы, што найбольшую шкоду Беларусі сёння прыносяць вось гэткія як вы фернштэйнеры, якія ў дусе найлепшых імперскіх узораў забіраюць суб'ектнасць поцыкам, якія і без таго не вылучаюцца разуменнем, і аддаюць яе лукашэнку і іншым пачварам? "Няшчасны падняволены народ", бляха. Пасярод Еўропы 21-га стагоддзя…
  • Пытанні
    31.07.2026
    Вядома якая "тэхнічная прычына", яшчэ ўчора гэтат Домбрава заклікаў усіх тэрмінова пакінуць Беларусь, а сёння "нечакана" з'явіліся нейкія сбоі. Сбоі ў галаве Домбравы. А як канстытуцыя, а як латвійскія законы, ці там таксама ўжо некалі не да законаў?
  • Рацыя
    01.08.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Двойные стандарты
    01.08.2026
    А мяжў з расеяй закрыла?
  • З Латвіі
    01.08.2026
    Двойные стандарты, даўно зачыненая мяжа. Едуць ўсе, каму прыспічыла, праз Эстонію, дзе 1 пункт застаўся
  • долг платежом красен
    01.08.2026
    будет и на нашей улице праздник!
    Повысится уровень мирового океана из за повышения температуры и таяния льдов, позатопит прибрежные страны,в том числе Прибалтику, побегут они в Беларусь, а тут бац: граница закрыта «по техническим причинам»
  • Василь
    01.08.2026
    Кожни рік разглядаю відпачинок паміж Италіей і латвіей, і кожні рік Италія виіграе.
  • Бугага
    01.08.2026
    Василь, Напішы зноў, што Трамп "гарни президент и не нам яго критиковати", як ў навіне пра тое, што Трамп не дасць Украіне ліцэнзіі на Пэтрыёт. Зусім расійскія тролі не паляцца. Ты са сваёй рашы не ў Італію, ні ў Латвію ніколі не ездіў. Украінец, ага, верым. Цьфу.
  • Янка Збеглы
    01.08.2026
    Ізноў беларускіх гаротнікаў ушчамляюць. Да за шо?
  • .
    01.08.2026
    Гэта абсалютна лагічны вынік дрэйфу нацый у супрацьлеглыя бакі. Адныя адразу пагналі ад сябе русскій мір анучамі, другія - 30 год паўзлі ў яго на каленах, паводле выразу кіраўніцтва. Чаго яшчэ чакаць?
  • Жвір
    01.08.2026
    ., Занадта шмат філязофіі для тэхнічнай прычыны закрыцьця мяжы. Незалік !
  • .
    01.08.2026
    Жвір , тлумачыць глыбінныя рухі "тэхнічнымі прычынамі" - небяспечная павярхоўнасць.
  • Жвір
    01.08.2026
    ., "Глыбінныя рухі" тут - штучная нелегальная міграцыя, арганізаваная акупацыйным рэжымам Лукашэнкі. У сучасным сьвеце нікому ня ўдасца "адплыць", нават вар'яту, які гэта паспрабуе... І гэта ўжо даўно аб'ектыўна.
  • Адказік
    01.08.2026
    Жвір, а вецер дзьме таму, што дрэвы калышуцца?
  • Василь
    01.08.2026
    Для бугага. Приедзь до Киіва напиши і зустринимся.
  • Максим Дизайнер
    01.08.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Василь
    01.08.2026
    І так ,трамп хоць шось робє. І всі ведаюць питанне з пєтриотамі не до трампа ,а да боінга. Так шо бугага сядзі в сваей тєплай амстєрдамскай хатинкі.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць