Комментарии к статье

На могиле Вячки Станкевича на памятнике — ни слова по-белорусски. Вот о чем это говорит насчет эмигрантов, эмиграции и «белорусскости внуков»

  • БЕРАСЦЬ
    02.08.2026
    Песімістычна, але добра, што гаворыце праўду.
  • Рыгор
    02.08.2026
    Горкая праўда.
  • Dzik
    02.08.2026
    Якi iдыятызм! Цi аўтар бачыць якую-небудзь розніцу паміж “жыццем для цара”, “жыццем для Беларусі” і “жыццем для Ктулху”? Гэта ганебны 19-вяковы патрыятызм, які вынайшлі Напалеон і Фрыдрых как прымусіць сялян гінуць за свае імперыі. Эмігранты, кіньце дурное, гадуйце дзяцей добрымі людзьмі, а не “патрыётамі” уяўнай Беларусі!
  • Праўда
    02.08.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Ён жа
    03.08.2026
    Dzik, не было б такіх "ганебных патрыётаў" дык не было б ужо Беларусі
  • Намасце
    02.08.2026
    Ну хаця б не расейскай мовай :)
  • Эх ...
    02.08.2026
    Намасце, Так. Магіла у Амерыцы? І надпіс ангельскай. А давайце паглядзім на помнікі могілак Беларусі. Сумнае відовішча ...
  • 453543
    02.08.2026
    Каб твае нашчадкі заставаліся беларусамі трэба жыць тут, у Беларусі. Так, лайт дыктатура, так, русіфікацыя, так вусаты укра-венгра-дыктатар (нічога беларускага няма). Але! У кожнай дзяржаўнай школе АБАВЯЗКОВАЕ вывучэнне мовы, хочыш - не хочыш, маскавіт ты, ці не, грузін, татарын, цыган - але МОВУ ты павінен у сучаснай дзяржаўнай школе вывучаць. Вось такая наша туташняя рэальнасць. А калі табе ўбіваюць 11 гадоў мову у галаву, то там, у той галаве, усё роўна штой-та застанецца. Вось так наша мова і не згіне.
    P.S. Глядзіце на мяне. Я рускамоўны, але ўсё гэта я пішу без перакладчыка, з лёту. І школе нашай за гэта вялікі ДЗЯКУЙ!
  • Не з народа
    02.08.2026
    453543, любяць многія беларусы ствараць сабе нейкую прывабную ружовую карцінку і верыць у сваю ідэальнасць. Лукашэнка "усаты укра-венгра-дыктатар (нічога беларускага няма)"? Нічога, што гэта тыповы саветызаваны ПРОСТАНАРОДНЫ праваслаўны беларус? Так, ёсць у яго ўкраінскія карані часткова, але так гэта ж белы рус тыповы. Якога дарэчы абрала большасць простых беларусаў, бо за каталіка заходніка Пазняка было шмат інтэлігентаў.

    Хаця, народ верыў у "мы уже победили", і ў такое невероятное паверыць.
  • хмс
    03.08.2026
    453543, ваша праўда пра школу. якая-ніякая, а ўсё ж школа. сына мове асоба не вучыла - няма калі - днямі ж і начамі на Ніве) ганьба мне канечне.. муж так і казаў - што ты ўсё на гэтай Ніве? ты сына вунь мове вучы. размаўляй з ім. але сын заўжды ведаў пра маё асаблівае стаўленне да мовы.. гэта я да чаго? што па сутнасці яго збольшага школа мове вучыла. дык ён збольшага ўсё разумее. часам чытаю што з Нівы яму - пра гісторыю, культуру.. спачатку пытала - табе на мове? кажа - канечне. а вось муж - не. кажа - на расейскай я лепш успрыму. тут ужо я з яго пасмейваюся - ну які ж ты беларус тады? ды й не буду я табе нашу гісторыю па-расейску чытаць. ну ладна, - кажа, - чытай. некаторыя словы толькі перакладаю яму. а сам дарэчы ў школе абраў іспыт па мове здаваць, а не языку. дасюль мне па памяці вершы чытае нашых класікаў..
    і мне дужа хацелася, каб сын уступны іспыт ва ўнівер мову здаваў, а не язык. телефанавала ва ўнівер наконт падрыхтоўчых курсаў, а там дужа здзівіліся - за столькі год вы ў нас такія першыя.. уяўляеце? мне канечне настолькі сумна стала ( я вас запішу - кажуць. - калі яшчэ знойдзецца хоць пару чалавек, мы зробім такія курсы. але не знайшлося (
  • Чаго?
    02.08.2026
    Не з народа, Лукашэнка - нерэлігійны чалавек. Праваслаўны атэіст - гэта не абраза, гэта ўдалае апісанне перакананняў чалавека. Наяўнасць украінскіх каранёў у Лукашэнкі не пацверджана. Пазняка на выбарах не падтрымалі, бо яго погляды значнай часткай грамадства ўспрымаліся радыкальнымі і неактуальнымі, а не таму, што ён католік.
  • Не з народа
    02.08.2026
    Чаго?, згодны. І за гэтымі тэрмінамі крыецца значна больш, чым простыя абазначэнні. Там культурныя коды.
  • Хмм
    02.08.2026
    "у месцах кампактнага пражывання беларусаў — у Вільні" - а где у Вiльнi эти загадочные места компактного проживания? В координатах можно указать?
  • Літвін
    02.08.2026
    Хмм, па ўсёй Віленшчыне, ад Коўна да Меднікаў.
  • Хмм
    02.08.2026
    Літвін , а они об этом знают, что они беларусы? Вот выехать из Вильно и заехать там в Неменчине, или Рудомину, или Лентварис какой и спросить людей - они ж скажут, что беларусы, правда? Правда же?
  • не беларус
    03.08.2026
    Літвін , я паляк з усходняй Віленшчыны. Тут шмат такіх. Нашыя продкі былі пераважна літоўскамоўныя літоўцы.
  • Ну
    03.08.2026
    не беларус, вашыя продкі былі, добра. І вас многа такіх, добра. Але пераважная большасць - нашыя продкі, каторыя размаўлялі на старабеларускай/беларускай мове. Потым былі палякі, потым расейскія кацапы, недзе летувісы паўдзельнічалі.. Але мы ўсё адно маем нашую мову і далёка не толькі ў межах сучаснай Беларусі.
  • Люстэрка
    02.08.2026
    Мікола Бугай так гучна маўчыць пра тое, што сярод самыш "настаяшчых" беларускіх беларусаў з Беларусі ані слова не чуваць па-беларуску? Мала таго, неяк так атрымліваецца, што беларусы з па-за Рэспублікі Беларусь беларускую мову ведаюць і нават ёй карыстаюцца, Падляшша ці Віленшчына, а тыя з Беларусі завезлі з сабой расейскую.
  • ды
    03.08.2026
    ды тут, калі не на трасянцы лупяць, то з беларускім акцэнтам.. а калі нібы і "чыста па-русскі", то ўсё адно з задавальненнем ужываюць словы беларускія - добрай раніцы і ўсё такое
  • хамса
    03.08.2026
    ну як тут не ўспомніць любімага Усевалада Гарачку)

    Наказ Гіла Нілевіча
    Толіку

    — Беражы, Толік, мову,
    Беражы, тваю маць,
    Маці родную!
    — Берагу, Гілнілевіч,
    Берагу:
    Дрэнна, бывала, зробіцца,
    На сцены драпаюся,
    А родную — берагу.
    - На кітайскай кажы,
    Вуснамі расейскую пагань,
    А родную — беражы,
    На чорны дзень хавай,
    Як апошні грош,
    Вош ядроная!
  • Пасан
    02.08.2026
    А Бугай чаму сам збег, а іншых заахвочвае сядзець у канцлагеры?
  • Жора
    02.08.2026
    Пасан, тое ж самае падумаў, з наседжанага, утульнага, а галоўнае грашовага месца парады раздае пра жыццё ў дыктатуры.
  • .
    02.08.2026
    Каб захавацца хаця б як нацыянальная дыяспара, трэба неяк жыць побач, размаўляць, весці агульныя справы, стварыць школы. Як рабілі габрэі вельмі даўно ў Еўропе. І іншыя народы пазней. У беларусаў такога няма.
    Калі дагэтуль такога не адбылося (па розных прычынах), то і не будзе.

    Сітуацыя яшчэ горш, бо большасць з наступнага пакалення ведае мову бацькоў: і гэта пераважна руская. Беларуская не паспела вярнуць столькі ўплыву.

    Казаў пра гэта неаднойчы. Скапіраваў амаль даслоўна са старога каментарыя, які не прайшоў тады мадэрацыю.

    Спадзявацца на захаванне беларускасці ў Беларусі высілкамі эмігрантаў таксама не варта: ўплыў, цікавасць паступова змяншаюцца.
    Калі веды адтуль не можаш прымяніць тут ва ўласным жыцці, інтарэс застаецца тэарэтычным, для самых упартых.
    Хаця ёсць людзі, якія выхоўваюць дзяцей беларусамі. Але гэта такая ўнутраная эміграцыя, яшчэ больш заціснутая за познясавецкія часы, бо на фоне рэпрэсій.

    Нават у найлепшых умовах, пры перамозе ва ўласнай краіне, ў беларусаў як нацыі мала часу - адстаём ад іншых на паўстагоддзя-стагоддзе. Змены не адбыліся б лёгка і адразу, за адно пакаленне.
    А тут яшчэ і ва ўмовах знішчэння і выжывання.
  • розніца
    02.08.2026
    ., руская ці расейская?
  • Янка
    03.08.2026
    ., ствараць нейкiя беларускія інстытуцыі ў замежжы неабходна, але на практыцы гэта магчыма толькі ў краінах з адносна вялікай беларускай дыяспарай, і гэта менавіта памежныя з Беларуссю краіны (натуральна, за выключэннем Расеі). Чым далей ад Беларусі, тым ніжэйшая там канцэнтрацыя беларусаў і слабейшая іхная сувязь з Беларуссю. Асабліва гэта бачна на прыкладзе Паўночнай Амерыкі, дзе пэўныя кропкі беларушчыны хай і існуюць, але па сутнасці яны супадаюць з месцам жыхарства некалькіх актывістаў, а астатнія вымушаны дабірацца да іх за шмат кіламетраў, што моцна ўскладняе заўважную сістэмную грамадска-палітычную дзейнасць, асабліва на радзіме. У выніку яны не вырастаюць за памеры невялікіх самаізаляваных суполак. Выдатны прыклад - гэта рада БНР, пра якую большасць беларусаў у найлепшым выпадку ведае толькі, што яна існуе недзе за акіянам, захоўвае нейкія гістарычныя дакуманты і што ейнай старшынёй з'яўляецца амаль невядомая на радзіме добрая бабулька Івонка Сурвіла, якая жыве недзе ў Канадзе.
  • .
    02.08.2026
    Пішу то так, то гэтак, і за кожны варыянт ёсць аргументы.
    Калі гэта адзінае, што Вас бянтэжыць, то гэта яшчэ адна праблема: забруджанасць пляцовак смеццевым кантэнтам.
    Ці то шмат пабітых жыццём беларусаў, якія знайшлі адзіны выхад у прэтэнзіях да сваіх, ці то так наўмысна робіцца, каб чалавек паглядзеў ...і зачыніў такія старонкі назаўсёды.
  • розніца
    03.08.2026
    ., здавалася б, проста пытанне, а тут такі эмацыйны паток, цікава :)
  • .
    03.08.2026
    Пад філалагічным артыкулам паразважаў бы, а ў даным кантэксце пытанне тупое, выглядае слепатою або абясцэньваннем важнай, галоўнай тэмы артыкулу і каментарыя.
    Вы і зараз не зразумелі і працягваеце гуляць у троля.
  • .
    03.08.2026
    Раней, напрыклад, у Аргенціне дыяспары маглі стварацца натуральна: людзі разам пераязджалі і разам сяліліся, працавалі.
    Зараз такіх эканамічных перадумоў трымацца разам няма, а рэлігійна-культурных, як у габрэяў, не існуе для беларусаў.
    Таму стварэнне дыяспар і інстытуцый будзе выглядаць штучным, будзе няўстойлівым.

    Што казаць, калі гэтая праблема была відавочнай і дзесяцігоддзі таму, але не вырашалася: ці адкрылі эмігранты 90-х (зараз без імёнаў) за гэты час школы?
  • Янка
    03.08.2026
    ., большасць эміграцыі 90х - гэта г.з. "каўбасная эміграцыя" з савецкай ідэнтычнасцю, якая стала выдатнай губкай для рускамірскай крамлёўскай прапаганды. Зразумела, што беларушчына для іх - гэта нешта далёкае і незразумелае.
  • .
    03.08.2026
    Не ўсе. Ехалі і людзі дзеля кар’еры, прафесійнага развіцця. Была і палітычная міграцыя.
    І вось яна сутыкнулася ўжо тады з такімі ж перспектывамі і таксама не прапанавала аніякіх рашэнняў.
  • Мянушка
    02.08.2026
    Гэты чалавек вельмі далекі ад сучаснай Беларусі. Акупаваная - гэта датычыцца ўсяго. Дзеці Беларусі забудуцца на сваю беларускасць раней, чым дзеці за мяжой, яны не будуць ведаць ніякай мовы, акрамя расейскай, будуць глядзець расейскае тб і будуць лічыць сябе расейцамі. У замежжы яны хаця б вольныя чытаць беларускія кнігі і вучыць беларускія вершы, там іх ніхто за гэта не пакрыўдзіць словам "нацык", а іх бацькоў не звольняць з працы. Яны будуць расці ў дэмакратыі, разумеючы, што яны вольныя, вартыя павагі, годныя людзі, а не хлопы дыктатара, і гэта ўжо нямала.
  • Сузор’е
    02.08.2026
    Аўтар, відаць, змірыўся, што да канца жыцця застанецца ў эміграцыі. Чувак, ты сам абраў свой шлях! Гэта твае праблемы. Мне нічога не замінае гадаваць дзяцей добрымі людзьмі ў Беларусі на беларускай мове. Шмат эмігрантаў вяртаюцца. Не ный!
  • Усё так, але...
    02.08.2026
    На беларускіх могілках таксама вельмі рэдка можна сустрэць магілы з надпісамі па-беларуску. А ў беларускамоўных бацькоў часцей вырастаюць рускамоўныя дзеці... Аднак з галоўнай ідэяй цалкам згодная: амерыканец, паляк ці літовец не пачне лічыць себе беларусам з-за таго, што яго далёкі прадзед быў выбітным беларусам. А вось рускамоўныя беларусы з апалітычных сем'яў нярэдка пераходзяць на беларускую мову і захапляюцца нацыянальнай ідэяй нават калі беларуская мова і была ажно мовай іх прадзедаў.
  • Не беларус з Беларусі
    02.08.2026
    Вядома, лягчэй прычапіцца, што на магіле замежнага беларускага дзеяча няма беларускай мовы, чым звяртаць увагу, што беларусы з Беларусі, у Беларусі і за мяжой, у адным месцы маюць беларускую мову. Нават многія апазіцыйныя дзеячы не тое, што беларускай не ведаюць, але яшчэ лічаць гэта ок і нармалізуюць расейскую, каб толькі мову. Больш за тое, Мікола Бугай, часам не на НН рэкламуюцца розныя дзеячы, якія ні слова не могуць сказаць па-беларуску, але ж выказваюцца пра Беларусь і за беларусаў. Не крывадушна?

    Ужо не кажучы, што сам Бастыён Беларушчыны рэгулярна бярэ інфармацыю з расейскамоўных крыніц, хаця ёсць выбар іншых.
  • Вася
    02.08.2026
    Не беларус з Беларусі, бінга! Вы яшчэ запытайце, нашто "бастыёну беларушчыны" паўнавартасная расейская версія з адпаведнымі расходамі. Любы беларус прачытае тэкст і так, а расейцам яно ня трэба. Лепш бы лацінку ды ангельскую больш заўважна прэзентавалі. А то пачнеш шукаць, як адправіць спасылку на артыкул англамоўным - немагчыма.
  • Bff
    03.08.2026
    Вася, Падтрымліваю.
    Лепш мець англамоўную старонку чым старонку на расейскай. Лютыя замежныя сябры добра ведаюць ангельскую.
    А калі ворагі беларушчыны ды манкурты і чытаюць НН то няхай чытаюць па-беларуску. Так хоць самі зрэдку мову ўспомняць.
  • Фанат Міколы Бугая
    02.08.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Фанат Міколы Бугая
    02.08.2026
    Рэд. Спадару, калі вам не падаюцца правілы каментавання на НН, пішыце каменты на тых платформах і сайтах, дзе яны вам падабаюцца. Чаго вы сябе мучыце і іншым час адбіраеце? Ëсць яснае і простае правіла: мы не прымаем каментаў, якія скіраваныя супраць Нашай Нівы. І не будзем прымаць. Не будзеце вы пляжыць Нашу Ніву на старонках Нашай Нівы. Вы страціце свой час, калі будзеце такія каменты пісаць, і страціце здароўе, калі будзеце культываваць у сабе нянавісць.

    [Зрэдагавана]
  • Советская Белоруссия
    02.08.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Фанат Міколы Бугая
    03.08.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • ŽEIT
    03.08.2026
    Фанат Міколы Бугая,

    "мы не прымаем каментаў, якія скіраваныя супраць Нашай Нівы. І не будзем прымаць. Не будзеце вы пляжыць Нашу Ніву на старонках Нашай Нівы" - тыпу не будзеце крытыкаваць уладаў Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Беларусь.

    Ці таксама забаронена пісаць, што і чаму не пагаджаюцца з думкай аўтараў, тым самым Нашай Нівы?
  • 100%
    03.08.2026
    ŽEIT, ахахаха, дарэчы. Вельмі цікава.
  • Чыт. напісана -> Рэд. выдалена
    02.08.2026
    "Абмяркоўвайце!"? Гэта жарт?
  • Скептык
    02.08.2026
    Ну тут або так:

    > калі выхаваць дзяцей беларусамі ў эміграцыі не атрымалася нават у дырэктара беларускай службы Радыё Свабода, намесніка старшыні Рады БНР і г.д. па спісе змагарскіх рэгалій, то нам, нягеглым, і спрабаваць не трэба, бо мы не такія прынцыповыя волаты;

    або гэдак:

    > Walter Stankievich заслужыў роўна такі помнік, які атрымаў, бо не быў фігурай, якой яго малююць у артыкуле. У Беларусь ён не вярнуўся, нават калі разваліўся савок (вось так яна яму была дарагая). Работу па інжынернай спецыяльнасці кінуў, каб начальстваваць у сінекуры для дармаедаў (РС). Часопісікі выдаваў не зразумела для каго (піліў гранты, сённяшняй мовай), "фундацыю заклаў" - тут зусім без каментарыяў. І гэта ўсё ў час, калі трэба было рабіць унутры, а не звонку. Іншымі словамі, мае партрэт, неадрозны ад многіх іншых актывістаў-"патрыётаў" эміграцыі ужо сённяшніх дзён.І таму ягоны прыклад абсалютна нерэлевантны для ўзнятай тэмы, бо ад такіх мы нічога і не чакаем.
  • Шчыра
    02.08.2026
    Скептык, толькі дурны б вяртаўся ў БССР, гледзячы, што народ нічога не ўцяміў і далей хоча жыць у савецкай рэспубліцы, толькі пад назвай РБ.
  • Kub
    02.08.2026
    На вялікі жаль выбар яшчэ больш жорсткі: паміж Свабодай і несвабодай... (
  • Герман
    02.08.2026
    Дзякуй, але я буду лепш немцам, чым беларусам пад дыктатурай.
  • ЎІЎ
    02.08.2026
    Ну так, пасля 2020 панаехала з Беларусі беларусаў, якія ў Літву, Польшчы і іншыя краіны прывезлі з сабой русский мир у розных формах і з'явах, але праблема ў надмагіллі беларуса ў ЗША.
  • Вітаўт Кіпель
    02.08.2026
    А куды дзеліся літвіны, што былі народам народам Літвы, да яе акупацыі расейскай імперыяй? Не разумееце сувязі?
    Вы самі сябе вынішчаеце. Самі. Сябе.
  • ъ
    02.08.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • пункт адліку
    02.08.2026
    За мяжою надмагілле на ангельскай, польскай..на Радзіме на расейскай.
  • Вынікі беларушчыны
    02.08.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Янка З
    02.08.2026
    >ні слова па-беларуску

    Сама так як на магілах 99% беларусаў у Беларусі
  • Багдан
    02.08.2026
    Прайдзіцеся па беларускіх могілках - усе надмагільлі спрэс па-расейску. Моладзь ужо зусім не разумее беларускую мову. Калі за мяжой вашы дзеці ці ўнукі стануць палякамі ці амерыканцамі, то ў Беларусі яны будуць расейцамі з чырвона-зялёнай нашыўкай. Такая вось дылема. І так будзе, калі толькі не вернем сабе Беларусь.
  • Аўтар
    02.08.2026
    Багдан, беларусы ў Беларусі нават калі гавораць і пішуць па-расейску, яны сябе лічаць беларусамі. Гэта на сёння галоўнае. І другое - людзі ва ўмовах несвабоды няшмат могуць сабе дазволіць, але калі ўмовы зменяцца, яны інакш змогуць і сябе праявіць.
  • ***
    02.08.2026
    Аўтар, а чаму ж пасля заканчэння СССР людзі не адчулі сябе беларусамі, а працягвалі лічыць сябе савецкімі, і абралі Лукашэнку, які абяцаў ім вяртанне ў саюз з Расеяй? Вы напэўна малады яшчэ чалавек і не бачылі гэтага часу. Жылі даволі добра, не было вайны ці голада, не было эканамічных прычынаў, каб цягнуцца да Расеі, але ж адчувалі сябе савецкімі, таму і хацелі ў Саюз. Так будзе і пасля акупацыі.
  • Праўда
    02.08.2026
    Аўтар, а хто гэтыя ўмовы правінцыялам русского міра створыць? Вы ж пэўна разумееце, што калі беларусы знікнуць, астатнія народы дрўга гараваць не будуць. Суседзі падзеляць зямлю, перапішуць пад сябе гісторыю, ды забудуць назаўсёды. Калі мы сабе не патрэбныя - мы нікому не патрэбныя.
  • бо
    03.08.2026
    ***, некаторыя галасавалі таму што Кебіча не хацелі ў другім туры, маўляў перавыбярэм калі што. Ды і ўвогуле нарадзілася два пакалення з тых часоў. Абсалютная большасць з цяпер жывых беларусаў не выбірала ў 1994 луку. Ён ужо стары грыб. Памылкі не павінны вечна цягнуцца. Іх варта выпраўляць.
  • У кожнага свая праўда. Вы сваю згубілі.
    02.08.2026
    Праўда, у Маскве ўжо даўно нашую зямлю падзялілі і гісторыю перапісалі, а з вас зрабілі беларусаў. Да вас толькі зараз дайшло?
  • Праўда
    02.08.2026
    У кожнага свая праўда. Вы сваю згубілі.

    [Зрэдагавана]
  • ваван
    03.08.2026
    У кожнага свая праўда. Вы сваю згубілі. , респект...
  • Walter Stankievich
    02.08.2026
    SAY MY NAME
  • Жвір
    02.08.2026
    Спадар аўтар, а ці ёсьць беларуская мова на пахавальных помніках у самой Беларусі ? Пракаментуйце, калі ласка...
  • Аўтар
    02.08.2026
    Шаноўны Жвір, гаворка не пра мову на помнікаў, а пра нацыянальную свядомасць. Пра тое, ці лічаць людзі сябе беларусамі.
  • Пра тожебелорусов
    02.08.2026
    Аўтар, а якая розніца, што лічаць сябе беларусамі, калі для іх беларус гэта той самы расеец, толькі з беларускім пашпартам?
  • Жвір
    02.08.2026
    Спадар Аўтар, ну, дык ці лічаць людзі сябе беларусамі ў Беларусі ? Які адказ на пытаньне можа атрымаць, напрыклад замежнік, пабываўшы на могілках у Беларусі ?
    Прабачце, але вы ўніклі адказу... Пра што гаворка ў артыкуле мне зразумела, і на чым базуюцца высновы таксама зразумела. Давайце ўжывем тую ж лёгіку высноваў, аднолькавы падыход, і адкажам на маё пытаньне.
  • Stary Litwin
    02.08.2026
    Пра тожебелорусов , Не толькі з пашпартам, але і са знакам якасці на лбе.
  • 1
    02.08.2026
    На жаль, так i ёсць. Як нi старайся, што нi рабi, а садок i школа робяць сваю справу. I не трэба нават чакаць пакалення ўнукаў - ужо дзеці ў лепшым выпадку будуць адчуваць сябе беларусамі толькі часткова. І якраз у гэтым палягае таксама мэта краіны пражывання.

    Выйсця не існуе - на доўгую перспектыву давядзецца ці асімілявацца, ці вярнуцца.
  • А самі?
    02.08.2026
    Калі прыязджаў у Беларусь, беларусы былі здзіўленыя, што ведаю беларускую мову, а некаторыя нават крыха глядзелі, калі карыстаўся.
  • Праўда
    02.08.2026
    А самі?, яшчэ часам пытаюцца “а вы паляк, да?” Выпадаю ў ступар ад гэтага асіміляванага ската.
  • А самі?
    03.08.2026
    Праўда, 100%. Часам яшчэ беларускую з украінскай блыталі, але з польскай часцей. Вось такія беларусы, той святы народ, якога нельга крытыкаваць.
  • Крывадушша навокал .
    02.08.2026
    Вячка рупіу́ся пра дасканаласьць і беларускасьць у́сяго .
    дабрачыннасць і занепакоенасць - то не ягоныя накірункі .
  • Праўда
    02.08.2026
    Крывадушша навокал ., патлумачце, калі ласка.
  • Сваіх не чапаеце?
    02.08.2026
    Вось як змагаецеся за беларускую мову. Тут на англійскай замест беларускай напісалі ў ЗША. А тое, што бабарыканцы гадамі на старонцы маюць тэкст за "нашу" расейскую мову, нешта Бугай не піша.

    [Зрэдагавана]
  • Стыдно и больно
    02.08.2026
    Сваіх не чапаеце? , это ДРУГОЕ! Не нравится? Не читайте и не комментируйте!
  • Сваіх не чапаеце?
    03.08.2026
    Сваіх не чапаеце? , што было харамнага ў каментары, што яго зрэдагавалі?
  • нажаль
    02.08.2026
    Дзеля паўнаты вобразу трэба было б растлумачыць, што менавіта ён разумее, гаворачы аб горкім кампрамісе. Найлепей ліст - што яшчэ горкі кампраміс, а што ўжо здрада.
  • Гэта так
    02.08.2026
    Так, аб гэтым некалі згадвау́ і Барыс Рагуля ( на старонках кнігі Сашы Адзінца: "Паваенная эміграцыя), казау́ сп.Барыс што ягоныя дзеці 3 сыны да дачка у́жо да беларускай справы не датычны, не кажучы у́жо пра у́нукау́ ды прау́нукау́
  • @
    02.08.2026
    Якія файныя помнікі, сціплыя у́ ЗША ( у Фрэнка Сінатры, М.Монро, Л.Нільсена, Дж.Кенэдзі ) , не тое што у́ ватнікау́...цэлыя мемарыяльныя комплексы, понты на тым жа Троекуровском кладбище на россии і гэтак далей
  • не беларус
    03.08.2026
    @, там могілкі даглядаюцца поыватнымі кампаніямі за грошы. Там і таблічка на зямлі не прападзе. Ва Усходняй Еўропе трэба пабудаваць маўзалей, каб твае праўнукі зманлі знайсці заросшыя рэшткі твайго пахавання.
  • Жвір
    02.08.2026
    Ну, дык а хто ведае, чаму так ? Я згодны, што ў эміграцыі трэцяе пакаленьне ўжо збольшага толькі ведае свае карані, але забывае, што гэта для яго значыць.
    Але мова помнікаў, я лічу, ня лепшы прыклад для такіх высноваў. Яна толькі пацьвярджае надзвычай цяжкі шлях беларускай(раней Літва) нацыі, але не адыгрывае ніякай ролі ў высновах.
    Бо не было нашай мовы ні ў касьцёле, ні царкве, а на помніках высякаліся надпісы той мовай, якую чулі людзі на набажэнствах сваіх прыходаў, і якой адпявалі памерлых. Так яно й цягнулася сотні гадоў. Выключэньне - савецкі час, калі расейшчына выціскала мову ўжо з самога грамадзтва.
  • Рол
    03.08.2026
    Жвір , а я ў сваіх дзядоў і бабуль з абодзьвух бакоў памяняў помнікі на белаоускамоўныя і цікава што праз нейкі час на тых могілках сталі зьяўляцца іншыя беларускамоўныя помнікі. Састарыўся помнік - памяняй на беларускамоўны
  • Valadzimir
    02.08.2026
    Ізноў узьняўся роспачны стогн пра нашу зьнікаючую родненькую спрадвечную "беларускасць" ... Таму ў чарговы раз нагадаю, што да пачатку 20 ст. пра гэтую "беларускасць" тут ніхто НЕ ведаў. Я.Карскі (1903г.): «Въ настоящее время простой народъ въ Бѣлоруссіи не знаетъ этого названія." Аднак пра тое, што тутэйшы народ - гэта "белыя русы" - "беларусы", у 19 ст. чамусьці ўжо ведалі і ў Германіі, і у Францыі, а таксама тутэйшая "беларуская" інтэлігенцыя і паўстанцы Каліноўскага. Патлумачыць гэты дзіўны парадаксальны нонсенс без "канспіралагічнай тэорыі" немагчыма.
  • .
    02.08.2026
    Ну назавіце неяк інакш тое, што знікае і знішчаецца. Ад гэтага сэнс зменіцца? Весялей стане?

    Дзе базавая логіка ўвогуле? На роўным месце спатыкаецеся. І так дзесяцігоддзямі.
    Во магічнае мысленне: галоўнае - слова (чытай: правільныя літары і гукі) падабраць.
  • Гісторык
    03.08.2026
    Valadzimir, трымайце да калекцыі:
    Русский этнограф Сергей Васильевич Максимов (1831-1901) в 1868 году (через 106 лет после захвата Россией восточной части ВКЛ) был командирован Русским Географическим обществом в Се-веро-Западный край. Он объездил губернии Смоленскую, Моги-левскую, Витебскую, Виленскую, Гродненскую, Минскую и в 1877 опубликовал свои наблюдения в одном из томов серии «Живописная Россия». Вот что он писал:

    «Названіе «Белоруссь» искусственное, книжное и офиціаль-ное. Сами себя потомки Кривичей подъ этимъ именемъ не знають. /.../ Подъ именемъ Белой Руси понимаетъ тамошній народъ Вели-короссію. Местная интеллигенція начала считать названіе «Бело-руссомъ» даже обидным»...

    Але гэным марна нешта тлумачыць. За стагоддзі акупацыі Масквы з іх зрабіла тых, хто здольны толькі змагацца за правільнае "произношение": не Белоруссия, а Беларусь.

    Хто жадае - той ведае. Хто не - жыве ў мане.
  • Найперш не галасі!
    03.08.2026
    ., галоўнае - адмяніць сэнс, адмяніць Беларусь.
    Розныя метады выкарыстоўваюцца. Адмена назвы, абясцэньванне імя адзін з такіх метадаў.
  • .
    03.08.2026
    Калі з’ява, на якую назва, яшчэ неўстойлівая, толькі развіваецца, знаходзяцца фрыкі, якія жадаюць развіваць інакш, "а давайце ўсё пераробім па-мойму!", а за кошт гэтага і ўзначаліць увесь працэс.
    Альтэрнатыўныя "нацыянальныя лідары".
  • .
    03.08.2026
    Найперш не галасі! , зноў сам з сабой пішу.
  • Найперш не галасі!
    03.08.2026
    ., мне ўжо нават цікава становіцца, няўжо мы пішам каменты падобна?
    )))))
  • .
    03.08.2026
    Проста для гопніка ўсе трохі разумнейшыя - на адзін твар.
    Баўбочуць нешта аднолькава незразумелае, тым самым зневажаюць небараку.
  • хамс
    03.08.2026
    ., (кропачка) ды вы сам(а) часам, па-гопніцку выступаеце.. (калі Бугай прапусціць гэты камент канечне))
    часта проста абыходжу вашыя каменты бокам, але
    калі бароніце жанчын, мне падабаецца (тут ужо без сарказма і жартаў. сур'ёзна) пішыце яшчэ
  • Ён жа
    03.08.2026
    Гісторык, "Местная интеллигенція" была хутчэй за ўсё паланізаваная шляхта
  • Тутэйшы
    03.08.2026
    Гісторык, маскоўскі цар ў 1840 годзе забараніў назву Беларусь, беларус, беларусы, беларускі і іншыя звязаныя з назвай Беларусь словы.
    Тых хто парушаў указ з Масковіі чакала пакаранне.
    І што яшчэ хацеў гэты рускі даследваннік даведацца? Пры у мясцовае насельніцтва нават праз больш як 100 гадоў маскоўскай акупацыі не называла сябе "рузке". І гэта нягледзячы на ўсе намаганні акупантаў. Нягледзячы на тое што ўсе расейскія папы стагоддзе ўбівалі ў голаву што раз праваслаўны значыць рузке. А мясцовы люд адмаўляў лічыць сябе рузке.
    Меньш чым праз 20 год пасля ўсіх гэтых "даследванняў" ў гэтым краі была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка. Ўзняты Бел-чырвона-белы сцяг і герб Пагоня. Загучаў Ваяцкі марш.
  • А вам хоць у вочы
    03.08.2026
    Ён жа, вышэй жа было напісана:
    Я.Карскі (1903г.): «Въ настоящее время простой народъ въ Бѣлоруссіи не знаетъ этого названія."
    Ці ўсё яшчэ не зразумела?
  • Іншы гісторык
    03.08.2026
    Тутэйшы, "цар" так "забараніў назву Беларусь", што яе насаджаў у краіне, якая называлася Litwa, а назва Белая Русь прыжылася і далей існуе, толькі ў форме Беларусь. Які змест у гэтай Белай Русі, выдатна бачна.
  • Нарадзіўся я літвінам - Тадэвуш Касцюшка
    03.08.2026
    Тутэйшы, шчодрае трызненне ад маскавіта. Чытайце. У 1840 годзе, быў забаронены Літоўскі Статут. І былі скасаваныя Белорусская і Літоўскія губерніі, якія ўвайшлі ў новаўтвораны Паўднёвы - заходні край. Лёгка даведацца ў Гуглу, калі яшчэ не забанілі.
    А зараз з дзьвюх разоў, адкажыце: як называлася краіна у якой канстытуцыя звалася Літоўскі Статут. У якой краіны герб быў літоўская "Пагоня"? І куды дзеліся літвіны- народ Літвы?
  • Тутэйшы
    03.08.2026
    Іншы гісторык, А як Полацкае княства называлася пад час Ўзяслава Чарадзея? І дзе тады была Litwa?
    А што з гісторыяй Русі? Не блытаць з Масковіяй.
    Калі на нашы землі прыйшло хрысціянства? Чаму ў Полацку, а не з Litwa?
    І дзе тая Litwa тады была?
    Што з паўстаннем Каліноўскага?
    Каго любіш Litwa, то ўзаемна?
    Чаму адраджэнцы абвясцілі незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі, а не Litwa?
    А колькі ў той час годных і разумных дасведчаных людзей было і не было сярод іх спрэчак Беларусь ці Litwa?
    Ну і нарэшце чаму Леў Сапега напісаў Статут ВКЛ на знакомай нам дзяржаўнай мове Вялікага Княства, а не на мове Litwa?
    Біблія Францыска Скарыны так сама на вядомай і зразумелай мове кожнаму беларусу напісана.
    І гістарычна вядома што поўная назва Вялікае Княства Літоўскае, Рускае, Жаймоцкае і іншых зямель, а не княства Litwa.
    Няма сумневаў і наконт этнічнага паходжання і вялікага князя Альгерда і гетманаў ВКЛ ад Радзівілаў да Сапег, Вішнеўскіх, Хадкевічаў і іншых.
    І шмат іншых адказаў існуе для тых хто цікавіцца гісторыяй.
    А ўсе гэтыя "Litwa" штучная спроба зрабіць спрэчку на голым месцы без сэнсу з пустога ў парожнае.
    Назва нашай краіны Беларусь. Нічога агульнага з Масковіяй гэта назва не мае.
    Пры гэтым двойчы: поўнае назва Княства не Litwa, а Вялікае Княства Літоўскае Рускае Жаймоцкае і іншых зямель.
    Сення, як і стагоддзе таму, беларусы сябе называюць беларусамі і гісторыю сваю вядуць з часоў Полацкага і Тураўскага княстваў. За стагоддзі да ўтварэння ВКЛ пры Міндоўгу з першай сталіцай ў Навагрудку, нашай агульнай дзяржавы сярэднявечча пасля заняпаду і акупацыі якой наш народ на нашых землях стагоддзе таму абвясціў аб утварэнні сваей Беларускай дзяржавы.
  • Іншы гісторк
    03.08.2026
    Тутэйшы, шмат пафасу і эмоцыі прыкрываюць цвярозае бачанне гісторыі. Але не ўсё адразу. Пачнем з таго, што паўстанне не было толькі Каліноўскага, і быў ён зусім не "Кастусь". Дарэчы, якраз у тыя часы ў Расійскай Імперыі на нашы землі насаджалася назву Белая Русь/Беларусь і беларусы, дакладней белорусы. Як бачна, атрымалася. Спачатку можа варта асэнсаваць гэтую частку.

    Разумею, што для многіх шок абвяргаць тое ў што верылі ўсё жыццё, ну але або так, або ніяк.
  • Гісторык
    03.08.2026
    Тутэйшы, казачны як ёсць
    "Што з паўстаннем Каліноўскага?
    Каго любіш Litwa, то ўзаемна?"- а можна даведацца калі гэтае літвін Каліноўскі, які узначальваў Літоўскі правінцыйны камітэт, і быў з партыі "чырвоных літвінаў", які называў Марыльку "годнай дачкой Літвы", узгадваў гэны так званы "пароль"?

    А ведаеце чаму ад Вас не будзе адказу?
    Таму, што гэтае маскоўская хлусня, як і ўсё Вашае трызненне.
    Гэты "пароль" узяты са слоў здрадніка Вітольда Парфіяновіча. На гэтым усё. Ніхто і нідзе яго не казаў і не чуў!
    А вы носіцеся з гэтаю хлуснёй і з маскоўскім таўром, нават не спрабуючы даведацца праўды.
  • Кол
    03.08.2026
    Тутэйшы, Чаму адраджэнцы абвясцілі незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі, а не Litwa, пачытайце сьведку тых падзей Адама Станкевіча. Існаваў плян адраджэньня адзінай незалежнай дзяржавы, разам з жамойтамі, Літва, і жамойты таксама над ім працавалі, але пасьля кансультацыяў/перамоў/дыскусіяў(назавем так)) з немцамі, імкліва яго адрынулі й пайшлі асобна, прыхапіўшы назву. Немцы не жадалі ніякай Літвы ў яе арыгінальных межах. Таму адраджэнцы ня мелі іншай альтэрнатывы.
  • Тутэйшы
    03.08.2026
    Нарадзіўся я літвінам - Тадэвуш Касцюшка , А Крывічы куды дзеліся? Радзімічы? Драўлянае? А прусакі куды дзеліся? А рымляне? А нарманы? Куды дзеліся савецкія людзі якіх яшчэ 50 год таму было больш 200 мільёнаў і пашпарт савецкі мелі?
    Дык кім быў Узяслаў Чарадзей выбітны князь Полацкі? Кім ен сябе лічыў? А Ефрасіння Полацкая кім сябе лячыла? Тая самая што Крыж нашчадкам пакінула? Той самы Крыж які на шчыце вершніка што на гістарычным гербу нашай краіны?
    Поўная назва Княства Вялікае Княства Літоўскае Рускае Жаймоцкае і іншых зямель. Чаму не поўную назву княства пішаце? Чаму адмаўляеце што ў Княстве было шмат розных народаў? А куды землі Русі спісалі з Княства?
    Можа і італьянцам сенняшнім перапісаць сябе ў рымлянаў? А немцам ў прусакоў?
    Чаму ў 1918 годзе на нашых землях нашы адраджэнцы абвясцілі аб ўтварэнні і незалежнасці менавіта Беларускай дзяржавы з назвай Беларуская Народная Рэспубліка?
    Што з гэтай часткай гісторыі? Куды выкідваеце гісторыю Полацкага Княства з Ўзяставам Чарадзеям, Ефрасіньей Полацкай і гд, гісторыю што за стагоддзі ўзнікла да таго як ўтварылася ВКЛ са сталіцай ў Навагрудку?
    Герб Пагоня гэта гістарычны Беларускі герб. Назва Пагоня цалкам з беларускай мовы.
    А як ў ранейшыя гістарычныя часы называлася наша краіна, нашы землі і яе народ, то пытанне гісторыкам ў гістарычных працах і дыскусіях. Пры гэтым багатая гісторыя ў тых хто памятае ўсе часы нашай гістарычнай дзяржаўнасці ў тым ліку і ВКЛ. А ў тых хто абмяжоўвае сябе адзінай назвай, выкідвае з гісторыі перыяды Полацкага і Тураўскага княстваў, адмаўляе БНР і гд ў тых вельмі вузкі і абмежаваны гістарычны кругазор. Гэта як замест ўсей Бібліі, Ветхага і Новага Завету карыстацца толькі кнігамі Царстваў і на гэтым рабіць вучэнне ды вучыць іншых выкідваючы тысячыгодзі з гісторыі.
    Сення назва краіны Беларусь. І сення народ сябе лічыць беларусамі. Пры тым ў 1918 годзе наш народ абвясціў аб сваей беларускай дзяржаўнасці і незалежнасці, а ў 1991 годзе зноў абвясціў аб сваім дзяржаўным сувярэнітэце і надаў назву сваей дзяржаве Рэспубліка Беларусь.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць