Комментарии к статье

В Румынии контролируемо взорвали Дунай, чтобы направить поток воды на АЭС

  • Бес Працоўны
    03.08.2026
    Лічу, што патрэбна мапа Вілейска-Мінскай воднай сістэмы.

    Храналагічна спачатку вырашалася праблема водазабеспячэння Мінска.

    Колькі было пабудавана насосных станцый, каб скарыстацца вадой Віліі?

    Вілейскае водасховішча вышэй водазабора Астравецкай АЭС.

    Але мне невідавочна, што гэта удалы праект.

    Астравецкая АЭС, наколькі я разумею, будзе канкураваць за ваду з некалькімі раёнамі Мінска.

    Найстарэйшая у свеце камерцыйная АЭС на р. Арэ у Швейцарыіі стаіць на штучным востраве.

    Левы рукаў для ахалоджвання АЭС, правы - для рэзэрвовай ГЭС.

    Я смутна сабе уяўляю Вілейска-Мінскую сістэму. І такой дасканаласці праекта, як у швейцарцаў не бачу.

    Швейцарскай "бабулі" не трэба падымаць ваду на 60 м, і рэзэрвовая ГЭС проста побач.

    На Астравецкай - пуска-рэзервовая кацельная на газе альбо салярцы і чатыры насосныя станцыі: па адной на кожны блок на самой пляцоўцы і дзве - двухэтапны пад'ём на 60 м ад вадазаборнага каўша на Віліі.

    Хопіць рэсурса Вілейскага вадасховішча і на АЭС і на Мінск?
  • .
    03.08.2026
    Гэта слушнае пытанне, з перспектывамі пацяплення і росту Мінска.
    Пакуль не памятаю значнага паніжэння ўзроўню Вілейскага вадасховішча ў спёку. Хаця сама Вілія ніжэй дэградавала, і даўно.
    Паглядзіце архівы ўзроўняў вады на Віліі і на Заслаўскім вадасховішчы, будзе ясней, ці ёсць рызыкі.
  • І так шкоды нарабілі
    03.08.2026
    Бес Працоўны, Вілейскім вадасховішчам затапілі 9 вёсак, а калісьці судаходную Вілію ператварылі ў сярэднюю рачулку
  • .
    03.08.2026
    Абсурдна перадаюць навіну, ў тым ліку і частка румынскіх СМІ. Не могуць даць проста мапу са стрэлачкамі, яшчэ адно згубленае ўменне разам з інфаграфікай.

    Словамі: скала пад вадой у правага берага і накіроўвала 85% патоку да левага, дзе праз 2 км пачынаецца доўгі рукаў Дуная Бала.
    Таму аперацыя ў комплексе: 1) падарвалі скалу справа; 2) затопяць баржы, не ў гэтым месцы, а далей злева на ўваходзе ў рукаў.
    Паток перанакіруецца па галоўнаму руслу направа, дзе праз 40 км частка вады яшчэ раз адхіляецца ўжо на Чарнаводскую АЭС.

    Скалу першы раз падрывалі яшчэ 70 год таму. Тады гэта рабілі не для АЭС, а для паляпшэння суднаходства.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць