Комментарии к статье

«Убийца Википедии» от Илона Маска всё? Grokipedia перестала обновляться

  • Нічога новага
    06.08.2026
    Усё, што робіць Маск, суправаджаецца гучнаю шуміхай, але ў выніку нічым не заканчваецца.
  • зиц-председатель
    06.08.2026
    Нічога новага, я вообще подозреваю, что он всего лишь медийно кривляющийся зиц-председатель проектов по распилу. Ни за что не поверю, что частное предприятие с нуля за несколько лет смогло добиться таких результатов, как SpaceX. Это классический распил и монетаризация десятилетних исследований НАСА, в которые вложены триллионы бюджетных денег
  • Нічога новага
    07.08.2026
    зиц-председатель, Ён ашуканец, які нажыўся на бессаромнай самарэкламе, перабольшаных заявах, палітычных сувязях, цяжкай працы іншых людзей і на інвестарах, якія прагнуць хуткага ўзбагачэньня. Большасьць праектаў Маска церпяць няўдачу. Яму пашанцавала нарадзіцца ў эпоху, калі культурнае вар'яцтва выцясьняе лягічную крытыку.
  • Марксіянін
    06.08.2026
    Каланізацыя (Марса). Пакуль не забудзецце гэтае слова, не пусцім.
  • Gorliwy Litwin
    06.08.2026
    Далібог, парадаваўся 🙂 шчыра кажучы, апошнімі гадамі моцна дасталі ўсе гэтыя трэш блогеры, стэндаперы, порназоркі і штучныя інтэлекты. Вялікія суцяшальнікі простых шчырых люццоў. А тут такі epic fail! Усё ткі жывы розум яшчэ нешта значыць, можа яшчэ паспрачаецца з Салярысам.
    асабліва віншую вікіпедыстаў. Жыццё гэтым разам перамагло!
  • Вадзім
    07.08.2026
    Gorliwy Litwin, жывы розум больш ня можа цягацца са штучным. Тут цягаюцца жывая матывацыя і штучная матывацыя рабіць нешта карыснае для жывых. Дакладней, адсутнасьць штучнай матывацыі
  • .
    07.08.2026
    Дзіўны тэрмін "технакраты" ў дачыненні да ініцыятывы Маска:
    1. Ён, хутчэй, не тэхнакрат, а авантурыст. Гэта гісторыя - чарговая спроба неяк пралезці і "аптымізаваць", а не частка ідэялагічна паслядоўнага падыходу і напрамку развіцця.

    2. Саму Вікіпедыю можна было б назваць "тэхнакратычнай" па параўнанню з традыцыйнымі папяровымі энцыклапедыямі, бо яна выкарыстоўвае спецыфічныя электронныя тэхналогіі, не дасяжныя раней.

    3. Праблема з Грокапедыяй у тым, што Маск кінуў чарговую авантуру, прыпыніў фінансаваць, менавіта таму з вясны і няма правак. А не ў прынцыповай слабасці самога новага падыходу.
    Падыход і можа быць слабейшым, але мітусня авантурыста не ёсць прамы доказ таго.
    Калі нехта вернецца да ідэі, будзе больш паслядоўным і знойдзе фінансаванне, эквівалентнае энергетычным затратам усіх вікіпедыстаў, тады ШІ-педыя магла б канкурыраваць з Вікі, мець свае плюсы і мінусы.

    4. Або так: перспектыва ў выкарыстанні і ў Вікіпедыі падыходаў ШІ.
    Для прыкладу, часам артыкулы на розных мовах проста паўтор больш эталоннага артыкула на іншай мове, пры гэтым па іх бачна, што яны адстаюць па праўках.
    Можна аналізаваць розніцу, шукаць больш поўны артыкул, кампанаваць факты з розных моў, прапанаваць праўкі.

    5. Адзінае з чым пагаджуся, гэта тое, што адказнасць чалавека вышэй за "рашэнні" ШІ.
    У самога ШІ няма адказнасці, таму калі замяніць вікіпідыятара на ШІ, насамрэч гэта замена на адказнасць каманды, якая запраграмавала ШІ. А яны не маглі прадугледзіць усё і не адсочваюць адэкватнасць выкарыстання інструмента для канкрэтнай задачы.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць