Комментарии к статье

Бабарико: Я не нужен Тихановской и демократическому движению ни в каком качестве

  • Zpt
    10.08.2026
    Паслухаў інтэрв’ю. Стылістыка не змянілася ў параўнанні з 2020м:

    - выкарыстанне беларускай мовы у здзеклівым кантэксце (глядзець з 11й хвіліны відэа)

    - упарты сыход ад любой канкрэтыкі ў адказах (не далі ніякага плёну спробы Гурневіча даведацца, што ж будзе з сябе ўяўляць той новы бабарыканскі network на практыцы)

    - выкарыстанне рэсурса няяснага паходжання (нейкія “партнёры” якія будуць разбудоўваць той “нэтварк”)

    І ўсё гэта - з адкрыта дэклараванай мэтай і далей гуляць у беларускім палітычным полі
  • Axe
    10.08.2026
    Ён дакладна прывірае, бо мы ўсе памятаем, што былі супольныя працоўныя сустрэчы, дзе абмяркоўваліся магчымыя фарматы працы. Усе гэтыя фота мы бачылі на свае вочы.
  • Левый консалтинг
    10.08.2026
    Ну, смотрите. Бабарико открыл фирму в Берлине в форме UG (простая форма немецкого GmbH, которое наше ООО) с уставным фондом в 1 тыс евро, наплел какой-то пурги в различных интервью насчёт своего "глобального" проекта "Belarus Network" и сказал, что будет заниматься консультационными услугами.
    Вот скажите, какие консультации может оказывать Бабарико, находясь на свободе день без году для беларусов в иммиграции, которые заграницей уже по несколько лет, а кто-то и 5 и 7 и более. Что он им может рассказать про жизнь в Польше или Германии - быть, легализации, налоги / финансы и т.п.? Они ему скорее расскажут больше про эти темы, опираясь на личный опыт и пройденный путь. Ну, смешно, правда с его этим проектом и идеями. В лучшем случае Бабарико будет консультировать провластных беларусов, в т.ч. бизнесменов в Беларуси и россиян, как гонять санкционку через различные оффшорки, схематозы там всякие банковские / налоговые / финансовые и т.п. Тут - да, возможно он себя сможет показать какая великий специалист в этих вопросах. Но, его эти специфические знания, точно не для широкого круга беларусов в иммиграции.
  • Украінскі аглядальнік
    10.08.2026
    Усё правільна кажа Віктар Бабарыка.
    Царэвічу нягожа самому шукаць сваё месца ў грамадстве. Царэвіч чакае, што да яго прыйдуць адмысловыя "хадакі", якія нахіляцца да долу і прыніжаным стане папросяць яго Вялікасць.
  • Капітан Грант
    10.08.2026
    [Рэд. выдалена]
  • не святой
    10.08.2026
    Виктор истину глаголил. Теперь главное чтобы не занялся энкеведешными схематозами и прачечными, а то мы все потом в богохранимой Германии не отмоемся от позора. Тут "просто Марии" достаточно одной.
  • .
    10.08.2026
    Для прыкладу. Калі ён займаўся мецэнацтвам, таксама чакаў, што нехта звернецца, або самастойна паставіў сабе мэты і пачаў звяртацца да іншых?

    Непрадказальны чалавек у інтэрв’ю. Не любіць пытанні з запланаванымі рамкамі (у тым ліку, калі "так" або "не"), любіць выходзіць за іх з нейкім "арыгінальным", "сваім" адказам. Мяркую, ў гэтым адчувае сваю самастойнасць, суб’ектнасць.

    Часам за кошт гэтага яго трохі заносіць. Пакуль не падобна на адназначна "адмоўную" рысу, хутчэй, на "складаную".
  • Странный тип
    10.08.2026
    ., То, что он не любит неудобных и острых вопросов, то это факт. Зайдёте на его страницу FB, последний пост датируется несколькими месяцами назад. Как, так - ты хочешь быть публичным политиком, к тому же, находящимся в Европе, почему не хочешь рассказать о своем проекте на своей странице беларусам и получить от них обратную связь? Нет, он какими-то окольными путями рассказывает своем "Belarus Network" в различных интервью, где возможность задать вопрос лично ограничена комментированием условного ТВ-канала или мероприятия, которое, к тому же будет выложено в сеть в урезанном формате - речь о недавно прошедшей кофренеции в Варшаве.
  • .
    10.08.2026
    Дадам. Выглядае, што ён з камандай выбраў вядомую стратэгію "не палітык", "анты-палітык", "тэхнакрат (эксперт)", "апалітычны менеджар".
    Можа прагучаць "я займаюся канкрэтнымі праблемамі, якія ведаю, як вырашаць".
    Калі чалавек займаецца палітыкай праз адмаўленне палітыкі, каб не браць на сябе негатыўныя стэрэатыпы людзей пра палітыкаў і абысці супярэчанні паміж палітычнымі сіламі.
    І пры такой стратэгіі максімальна адмаўляюцца ад палітычных пытанняў, каб не згубіць магчымых прыхільнікаў на іх, не памыліцца загадзя, захаваць вобраз "апалітычнага тэхнакрата".

    Гэта можа тлумачыць ягоныя паводзіны перад выбарамі і пасля вызвалення.

    Вось толькі баюся, што такая лінія можа працаваць ў адносна стабільным грамадстве, дзе яна з’яўляецца спробай абысці палітычную эліту.
    А на цывілізацыйным разломе Захад-Усход, які абвастрыўся ў час вайны і рэпрэсій, палітычнае пытанне заўсёды з’яўляецца першасным, яго не абмінуць.
  • А
    10.08.2026
    хто каму патрэбен? адным канкурэнтам менш...
  • Ф
    10.08.2026
    «...Не быў патрэбны нікому з дзейных партый і лідараў, якія існавалі на той момант». Затое быў патрэбны значнай частцы беларускага народу! Ды яшчэ як! Гэтая частка проста фанацела па Віктары Дзмітрыевічы! Што дэманструе: партыі і лідары былі разумнейшым за значную частку беларускага народу. Цяпер, можна спадзявацца, і народ паразумнеў.
  • Балаган
    10.08.2026
    звычайна прыходзяць і кажуць: «Слухайце, давайце разам папрацуем» - во, менавіта. Дзіўна што ніхто з журналістаў (наколькі магу судзіць па тых інтэрвію, якія чытаў) не задаў Бабарыку простага пытаннечка: А хто вам прапанаваў пайсці на прэзідэнцкія выбары? А прапанова была!
  • каментар
    10.08.2026
    Балаган, а цяпер яшчэ няма каманды- прапановы, таму і адыйшоў у бок. Мяркую, што ён не самадастатковы, але старацельны выканаўца. Таму і адказы ня шчырыя, капрызныя, няма чаго сказаць па сутнасці, бо вырашаюць іншыя.
  • Злая училка
    10.08.2026
    "Я паўгода ці крыху больш патраціў на тое, каб прааналізаваць, а што, уласна, за ўсе гэтыя 6 гадоў адбылося...", - садись, Виктор, двойка! Ты так и не понял, что произошло за последнее время с беларусами, пока ты был в местах заключения.
  • Янка
    10.08.2026
    Патрэба грамадства ў палітыку альбо палітычнай сіле з'яўляецца праз цікавую ідэю альбо палітычную праграму і веру грамадства ў тое, што тыя імкнуцца і здольныя выканаць прынамсі істотную частку гэтай праграмы. А дзеля гэтага трэба рабіць адпаведныя крокі. Да перспектыўнага палітыка, як да паравоза, даволі хутка далучаюцца іншыя. За паўгады пасля вызвалення адзінай ідэяй Бабарыкі стала ідэя нефармальных міні-суполак унутры краіны, якія праз невялікасць павінныя з'яўляцца і існаваць незаўважна для спецслужб, але заўважна для грамадства нібыта шляхам "сарафанавага радыё". У чымсьці гэта нагадвае ідэю Пазняка ствараць мікра-суполкі з 2-3 чалавек, якая не атрымала развіцця. Ці магчыма ідэя Бабарыкі ўвогуле - пакуль што вялікае пытанне. Імаверна дагэтуль ён не здолеў пераканаць кагосці у перспектыўнасці гэтай ідэі. Але калі Бабарыка здолее зрабіць у гэтым накірунку нейкія эфектыўныя крокі - за падтрымкай з боку іншых палітыкаў наўрадці заржавее.
  • Ваша Маша
    10.08.2026
    Главное ты нужен мне!
  • 0007
    10.08.2026
    Сила Бабарики, как интеллектуала, в нестандартном подходе, причем прошлых попутчиков необходимо выкинуть без сожаления, причем всех, иначе ничего у него долго не получится..
  • Вой
    10.08.2026
    Шмат набегла ботаў, нават дзіўна, чаму?
    Тут чалавек кажа, што не будзе ў палітыке...
    Ён такі знакаміты? Ну так, але ён не хоча быць знакамітым, у яго ёсць яго жыццё і ягоныя мэты. Давайце, боты, паважаць.
  • Имя
    10.08.2026
    Вой, ты про то, что у него сын заложник, и он предпочёл пойти зарабатывать, чтоб его выкупить? Это да, всем ясно. Но боты тебя не услышат, [Рэд. Выдалена]😂

    [Зрэдагавана]
  • .
    10.08.2026
    «Я никогда никому ничего не предлагаю. Если я кому-то нужен, обычно приходят и говорят: «Слушайте, давайте вместе поработаем», — сказал он.

    Мне таксама крыўдна, ужо колькі год сяжу-чакаю, ніхто не прыходзіць, нічога не прапаноўвае.
  • .
    10.08.2026
    А гэта ўжо не маё. Ізноў пабіраецеся, пакрыўджаныя.
    (Наступны крок "дасціпнага" жарта: напісаць "ужо не памятаю, дзе пісаў".)
  • Джордж
    10.08.2026
    Бабарыка, давай казкі рабіць разам.
    Ціханоўскі
  • Справа - труба
    10.08.2026
    Джордж, ён Вас не разумее. Звяртайцеся да Бабарыку на мове Газпрому.
  • Запомнiце
    10.08.2026
    настаяшчы палiцiк не ждзет, кагда ево кто-нiбудзь пазавет у каманду. Настаяшчы палiцiк дзействует сам, без аглядкi на другiх. Еслi этава качэства нет, то i палiцiка нет

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць