Комментарии к статье

Девушка получила сильный ожог во время отдыха, но скорая к ней не поехала. Почему?

  • Жвір
    21.08.2026
    Неверагодна! Гэта й дзіцяці зразумела, што фельшарка тая, прымаючы выклік аб дапамозе, павінна, як мінімум, пацікавіцца прыродай апёку, бо гэта можа быць і хімічны апёк. Урэшце, ці часта выклікаюць хуткую з прычыны сонечнага апёку, чаму першае, што прыйшло ёй у галаву, гэта сонечны апёк ? Дзіву даюся, нечуваная тупізна...
  • Не трэба кідаць трубку, калі табе дапамагаюць
    21.08.2026
    Жвір , дык супрацоўніца пачала злучаць дзяўчыну з апёкавым аддзяленнем бальніцы. Каб бальніца падказала , што рабіць далей. Не трэба было кідаць трубку. Бальнічныя дактары б разабраліся.
    Дыспетчар - не доктар.
  • Жвір
    22.08.2026
    Не трэба кідаць трубку, калі табе дапамагаюць , так, яна злучала з апёкавым цэнтрам, замест таго, каб скіраваць да пацярпелай брыгаду хуткай дапамогі. Гэта халатнасьць.

    Які сэнс злучаць з апёкавым цэнтрам, што ён мог зрабіць на адлегласьці ? Даць параду якую ? У людзей ні лекаў не было, ні абязбольваючых, ні ведаў, каб скарыстацца парадай. То бок, бессэнсоўнае дзеяньне, якое магло нават ускладніць сітуацыю, бо ніхто там ня меў досьведу, як выканаць тыя парады... Іншая справа медыкі хуткай дапамогі.

    І вы правільна заўважылі, дыспетчар - не доктар. Аднак яна, ня ведаючы ні прычыны апёку, ні ступені яго цяжкасьці, давала параду - пантэнол і супрацьалергічны прэпарат ! А калі гэта хімічны апёк ? ці іншы, 2-3 ступені ? Яна ж ня ведала абставінаў ...
    Вось такіх во, прабачце...бяруць туды на работу дыспетчарам ! Глуздоў "0" !
  • неяк так
    22.08.2026
    Не трэба кідаць трубку, калі табе дапамагаюць , Жвіру ўжо па
    ходу не дапамагчы.

    колькі мы з вамі змагаліся з ім наконт "Зимнего волшебства" і не толькі
    сведкі ёсць
    і іх больш, чым дастаткова
  • Жвір
    22.08.2026
    неяк так, насамрэч вы саву на глобус цягнулі, а не з Жвірам змагаліся. Таксама й Жвір з вамі не змагаўся.
  • ДИН
    21.08.2026
    В Польше точно бы не приехала скорая. Тут приезжает, если умираешь.
    Забавно было в ковид, когда больным рекомендовали ехать общественном транспорте...
  • 79 і 75
    22.08.2026
    можа ў польшчы і прыязджае хуткая толькі калі паміраеш, але чакаемая працягласьць жыцця у польшчы 79.2, а ў беларусі 75.1. чатыры гады як ні як. польскія пенсіянеры, лічы, на дзве алімпіяды больш пасьпеюць паглядзець.
  • Крынж
    22.08.2026
    Памятаю ў пачатку 2000 тусаваліся ў цэнтры на макдаке і валасатай алеі штодня і аднойчы паехалі ў лес па шашлыкі ну і трохі піратэхнікі ўзялі з сабой, дык хлопцу адарвала правую кісць, дык хуткая ехала мабыць гадзіны 2 да нас, гэта была жорстка, мы яму маім блэкметал рэмнем перацягнулі тое што засталося ад рукі.
  • 103
    22.08.2026
    Дзяўчынкі паведамілі, што адпачываюць на Цнянцы, але не сказалі, што апёк атрымаўся ад "гаручкі"? І чаго ж яны чакалі?
  • Жвір
    22.08.2026
    103, ведаеце, чаму служачых, якія прымаюць выклікі х.д., інструктуюць задаваць шэраг стандартных пытаньняў ? Таму, што чалавек ў бядзе, траўмаваны, ці людзі побач, могуць быць пад уздзеяньнем стрэсу, болі, страху, быць абмежаваны ў часе, што прывядзе да блытанасьці інфармацыі, а часам проста памылковай. Разумееце? Таму той шэраг стандартных пытаньняў, як мінімум, нармальна будзе даны ў любым выпадку. Тут іх не было, тут не было нармальна.
    Выснова: пры выкліку заўжды трэба мець на ўвазе, што слухаўку зьняў ... Не скажу хто, бо выдаляць камэнтар.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць