Комментарии к статье

Статкевич призвал «глубокоуважаемую Нашу Ніву» не использовать слово «лабуда», а Тихановского — не жаловаться на СМИ

  • Шляхціч Завальня
    03.09.2026
    Было бы цікава пачытаць пра тое як беларускія крыптабіржы дапамагаюць рускім абыходзіць санкцыі і які лысы лукашэнкаўскі бізнесмен, з вялікім пузам і дрэннай гуманітарнай адукацыяй, які набыў брытанскае падданства, з цёткай у Расеі, за гэтым стаіць ;)
  • Ачомайцеся!
    03.09.2026
    Вельмі мякка выказаўся спадар Статкевіч пра "незалежную лабуду". Перакладаю на чалавечую мову: "інфаспекуляцыя сёння дае табе пару клікаў, але доўгатэрмінова — дыскрэдытуе".
  • Ціханоўскі маўчаць не будзе
    03.09.2026
    Ціханоўскі маўчаць не будзе. І не павінен маўчаць у адказ на хлусню, абразы, цкаванне, заказную кампанію траўлі, і пераказы росказняў крымінальнікаў, якія засвечаны ў дачы паказанняў супраць сваіх сяброў і падпісваюць паперы аб супрацы з мянтамі.

    Тым, больш, калі ў выніку гэтай хлусні людзі ў Беларусі атрымліваюць па 16 гадоў турмы.
  • ***
    03.09.2026
    Ціханоўскі маўчаць не будзе, Умный человек, который знает, что все что сказали в его адрес полную чушь - просто проигнорирует это, а он кинулся в дебаты и оправдания. Вообще Тихановский никому не интересен, отработанный материал спецслужб.
  • Прапаную іншы загаловак
    03.09.2026
    "Статкевіч назваў Сяргея Ціханоўскага - харызматычным лідэрам, які шмат зрабіў для народнага ўздыму 2020 года і заклікаў дэмакрататычныя смі не гуляць на адным са спосабаў турэмных катаванняў".
  • Лабуда
    03.09.2026
    Прапаную іншы загаловак , ага, пры гэтым Ціханоўскі як сапраўдны афіцэр ГУБАЗіКа патрабуе дэанімізаваць журналістаў незалежнага медыя, якое стаіць косткай у горле рэжыму, толькі таму, што ён на гэтае медыя пакрыўджаны. Каб што? Каб да іх сваякоў у Беларусі прыходзілі сілавікі з ператрусамі і допытамі, каб самім журналістам пісалі таварышы-маёры і застрашвалі? Калі Статкевіч гэтага не здольны пабачыць, то грош цана такому палітыку.
  • Ок
    03.09.2026
    Лабуда , тады няхай за усіх ананімных аўтараў нясе адказнасць галоўны рэдактар.
  • Хітрая пазіцыя
    03.09.2026
    Лабуда , якая хітрая пазіцыя: не адказваць за свае словы, прыкрываючыся сваякамі.
  • Highly Respected
    03.09.2026
    "Глыбокапаважаны", здаецца, адзін у нас ужо ёсць ад Прэзідэнта Трампа. Пад'ехалі іншыя "глыбокапаважаныя" ад Статкевіча?
  • аб лу да
    03.09.2026
    пра лідара, пра дэмакратычнага, пра адданасць справе і г.д. - гэта аблуда

    а аблуда - гэта (тлумачым для аматараў расейскіх вершаў) - гэта беларускае слова, якое азначае падман, зман, фальш, ілюзію або ашуканства.

    а.п. "аблуда" - анаграма да слова "лабуда"
  • Tut
    03.09.2026
    Пра лабуду не зразумеў. Чаму нельга напісаць, што Ціханоўскі вярзе лабуду, калі ён насамрэч гэта робіць? Ен выкарыстоўвае танныя маніпуляцыі з фактамі каб абылгаць НН, быццам яна вінная ў тым, што людзей пасадзілі. Гэта не пра НН кажа кепска ці руйнуе давер, а пра Ціханоўскага як чалавека.
  • меркаванне
    03.09.2026
    Tut, каб асудзіць чалавека, трэба прайсьці яго шлях у яго абутку. Не дакладна даслоўна, але па сэнсэ парада ад Далай-ламы. Думаю, што Ціханоўскаму патрабуецца яшчэ нейкі час, каб адчуць раўнавагу пасля жорсткіх выпрабаванняў. Можна ж быць больш далікатнымі, а не кляваць у балючае?
  • Алесь.
    03.09.2026
    Усе неяк спрабуюць забыць, што ў 2020 годзе вырашалася пытанне "глыбокай інтэграцыі". І вырашалася праз з'яўленне новых харазматычных і не харазматычных лідараў легальнай кампаніі "выбараў". І ў гэтым спісе не было Міколы Статкевіча... А Сяргей Ціханоўскі - быў. І фармальна пачынаўся ад Статкевіча.
    Масква тады выйграла. А "шкілеты ў шафах" 2020 засталіся беларусам. Як і згадкі пра крывавае прыдушэнне народных пратэстаў. І з гэтым прыходзіцца жыць. І выжываць на працягу шасці гадоў татальных рэпрэсій.
  • А зачем?
    03.09.2026
    Алесь., За свой поход в политику и намерение участвовать в псевдовыборах Тихановский получил пятерочки. Статкевич примерно столько же. Не велика ли цена? Зачем вообще участвовать в таком шоу?
  • Алесь.
    03.09.2026
    А зачем?, Вы памыляецеся. Абодва, і Мікола Статкевіч, і Сяргей Ціханоўскі, былі незаконна арыштаваныя ў траўні 2020 года, а "выбары" былі 9 жніўня.
    І Мікола Статкевіч ня меў ілюзій наконт гэтых "выбараў". Хацеў выкарыстаць магчымасць для агітацыі, бо выбараў у Беларусі на было пры ўладзе Лукашэнкі і ня будзе пакуль ён будзе трымаць уладу. "Важна ня тое, як галасуюць, а як лічаць"(с).
  • Лайдак
    03.09.2026
    Можна перайменаваць у "Наша лабуда"
  • Сигизмунд
    03.09.2026
    Я вот одного не могу понять. Почему все решили, что в эфире Токарчук, говорила о статусе Тихановского? Потому что так решили редакторы НН и это их мнение? Я, думаю, вряд ли её интересовала именно это и этим она хотела его ткнуть. К сожалению, я не могу озвучить фамилии людей, из соображений безопасности, но из тех кто как-то с ним пересекался никто не был в восторге от него, из-за его поведения и эгоцентризма. Не без известный юноша, который устроил резню бензопилой, так же сидит в одиночке т.к. его никто не принял, но со статусом у него всё в порядке. И если откинуть предрассудки, я думаю, вряд ли Тихоновский ужился бы с кем-то в камере. И так бы и сидел в одиночке. Я думаю похожей информацией обладает и Токарчук. Но НН сделала своё дело.
    И как сказал Статкевич, назвался лидером неси эту ношу до конца, а не ной потом.
  • Lexus
    03.09.2026
    Сигизмунд , Тихановский может быть каким угодно, но уровень критики от мадам Токарчук ниже пояса. Сережа хамит и Токарчук не отстает. Получился мерзотный цирк на дроте от имени якобы оппозиции
  • Ф
    03.09.2026
    Эх, і гэтаму мы веліччу не выйшлі... Яму б на вялікія абшары - да тучных статкаў шматлікіх лідэраў!
  • Янка
    03.09.2026
    Часткова пагаджуся са Статкевічам, часткова не.
    1. Тэрмін "лабуда" - гэта лексіка Лукашэнкі, Пуціна, Лаўрова, Захаравай, Азаронка ды іншых падобных інтэлектуалаў з падваротні альбо вертухайскага асяроддзя. У беларускай мове існуе досыць іншых словаў для вызначэння хлусні, прымальных для артыкулаў узроўня НН - найстарэйшага беларускага СМІ
    2.Былая палітвязанка і блогерка Вольга Такарчук сапраўды моцна перагнула, калі ўвогуле закранула тэму турэмных статусаў. Бо ўся сістэма турэмнай іерархіі - гэта ганебная спадчына саўка, якая наўмысна культывавалася рэпрэсіўнай савецкай дыктатурай як сродак падпарадкавання і здушэння іншадумства праз прыніжэнне чалавечай годнасці. Таму лукашэнкаўская і пуцінская дыктатуры ахвотна падхапілі і ўзялі на ўзбраенне падобныя ганебныя саўковыя практыкі. На шчасце, спадарыня Такарчук хутка зразумела сваю памылку і знайшла сілы публічна выбачыцца, на чым інцыдэнт можна лічыць вычарпаным. Шмат каму ёсць у яе ў гэтым павучыцца.
    3.Спадару Статкевічу варта зразумець, што ані пакуты, ані былыя заслугі не з'яўляюцца індульгенцыяй, каб галаслоўна абвінавачваць альбо прыніжаць кагосці, хто таксама пацярпеў і працягвае змагаецца супраць дыктатуры
  • UDR
    03.09.2026
    Я бы свел статью Статкевича к такому тезису: не выносите свои разногласия в публичный простор, спорьте и выясняйте отношения между собой в ограниченном пространстве, объединяйте на борьбу со злом все, что работает на будущее Беларуси.
  • Назіральнік
    03.09.2026
    UDR, Ціханоўскі так і рабіў, у паблік не выносіў. Сама НН нядаўна пісала, што ён крытыкаваў смі на закрытай сустрэчы.
    А вось НН пісала пра яго рознае наадварот - публічна.
  • газета "Наша Віна" рубрыка "Для самых маленькіх"
    03.09.2026
    "Я кепска стаўлюся да тых, хто публічна заявіў пра свае прэтэнзіі на кіраўніцтва, павёў за сабой людзей і потым апынуўся нявартым іх даверу. На мой погляд, гэта здрада. І не трэба спасылак на запалохванні і пагрозы, страх турмы, за блізкіх і дзяцей. Да лідарства ніхто нікога не прымушае. Калі ж абраў гэты шлях, то мусіш адпавядаць яму."

    на каго гэта ён намякае?
  • Пассионарий на обочине.
    03.09.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Беларус
    03.09.2026
    Дзядька Мiкола - сумленне беларускага народу.
  • меркаванне
    03.09.2026
    Абсалютная згода з меркаваннем сп. Статкевіча. Але дадам, што і палітыкам, і журналістам трэба імкнуцца быць высокароднымі, а асабліва харызматычным лідарам.
  • З Беларусі
    03.09.2026
    Не, Мікалай, "давайце жыць дружна" не пасуе для гэтай сітуацыі. Ціханоўскі паказаў сваё сапраўднае хамскае аблічча. А "Наша ніва" робіць сваю справу: дае інфармацыю людзям, у тым ліку і пра хамаў, якія не апраўдалі нашага даверу. Хай гэты катаецца па Лос-Анджэлесаў, а "Нашу ніву" пакіньце ў спакоі. Мы іх работу кожны дзень бачым.
  • Скарыстаюся лексікай нн
    03.09.2026
    З Беларусі, як жа вы ў дупу дзьмухаеце лабудзе.
  • барадзед
    03.09.2026
    гэта ён былую палітзняволеную Такарчук называе дэмакратамі ў двукоссях? нейкая непавага
    так і "так званая апазіцыя" у наступным артыкуле з'явіцца
  • Лабубу
    03.09.2026
    Кукла такая
  • имя
    03.09.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Hello
    03.09.2026
    Прикольно как Тихановский когда вышел решил бабла рубануть на удар по старой схеме А люди уже не те И старые схемы не канают А сейчас в Америке очень не дешевая жизнь Да еще с охраной Вот и думайте - не такой уж он и сбитый летчик
  • баж (беларуская асацыяцыя журналістаў)
    03.09.2026
    "Я кепска стаўлюся да тых, хто публічна заявіў пра свае прэтэнзіі на кіраўніцтва, павёў за сабой людзей і потым апынуўся нявартым іх даверу. На мой погляд, гэта здрада."

    смі, будзем лічыць гэта чыстасардэчным (як яно там?) прызнаннем і раскаяннем з боку таго, што, маўляў, "Я даўно ўжо не пераймаюся канкурэнцыяй за нейкае асабістае месца сярод дэмакратычных сіл." м?
  • 1
    03.09.2026
    Наша Ніва - гэта такі беларускі кактус. Часта ванітуе, але альтэрнатыў амаль што і няма.
  • карова дарэнка
    03.09.2026
    1, а божачкі, куды вы сабе піхаеце гэны кактус, што вась ажна ванітуе?
  • унязапна прачнуўшаяся ў дзве тысячы дваццаць ШОСтым
    03.09.2026
    прабачце, а хто такі Статкевіч?

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць