Чаму вы ня пішаце, што гэта ўсё ў яго напісана на польскай мове??? Дзе тут Беларусь і Беларусы???
Зразумела
09.09.2026
Незразумела, добра было б, калі б НН пісала пра мовы арыгіналаў.
Больш незразумела, чаму так абурае польская ў запісе польскага дзеяча, а расейская ад многіх беларускіх дзеячаў не.
Lingua
09.09.2026
Незразумела, ці ў выпадку шматлікіх беларускіх актывістаў таксама пішаце падобнае, калі яны пішуць на рускай?
зразумела, што
09.09.2026
таму яму і можна наведаць Беларусь, а беларусам нельга
графос
09.09.2026
Незразумела, польская мова вас так абурыла, што вырашылі абмінаць правілы, якія ў беларускай мове?
не беларус
09.09.2026
Незразумела, РБ шматнацыянальная краіна, у тым ліку з-за падзей 1939 г.
!!!!!
09.09.2026
Незразумела, Навінкі чакаюць, калі польская выклікала такую эмацыйную рэакцыю.
'.'
09.09.2026
Незразумела, Пачобут напісаў на мове ворага ці мове краіны, у якой новы дом знайшлі сотні тысяч беларусаў?
Bielarus4ever
09.09.2026
Незразумела, якая розьніца паміж польскай і расейскай мовамі? Родная мова беларусаў - беларуская. Палякаў - польская. Маскоўцаў - маскоўская. Ці "русский язык" - "это другое"
Так
09.09.2026
Незразумела, так, я таксама звярнуў увагу, што ўсе яго пасты ў фб па-польску. Нічога беларускага.
Л.
10.09.2026
Незразумела, Пачобут польскi нацыянальны дзеяч, на якой мове ён павiнен пiсаць?
Родная мова
10.09.2026
Незразумела, Замест таго, каб змагацца, каб беларусы карысталіся беларускай мовай, тут змагаюцца з тым, што Пачобут як польскі дзеяч ў прыватным фейскубу карыстаецца польскай мовай.
K-a
10.09.2026
Незразумела,
Эх, кіньце крыўдамі карміцца,— Кожны народ сам сабе пан; І паляк можа змясціцца Ў сям’і нялічанай славян!
Valadzimir
09.09.2026
[Рэд. выдалена]
[Зрэдагавана]
Так
09.09.2026
Зразумела, я разумею, што можа абураць людзей. Што яго прадстаўляюць, як беларускага дзеяча. Але нічога беларускага ён не робіць. Супярэчнасць. Няхай яго смі прадстаўляюць як паляка, які клапоціцца пра палякаў, па-польску і няхай пра яго клапоцяцца польскія ўлады. Тады не будзе супярэчнасцяў. А так, атрымліваецца, што польскі дзяяч адцягвае ўвагу беларусаў, якім трэба ратаваць беларусаў, якіх яшчэ шмат па турмах сядзіць. І пра іх ні польская, ні іншыя дзяржавы не паклапоцяцца. Толькі самі беларусы. То бок зашмат увагі польскаму дзеячу, у якога ўсё добра і няма праблем, і замала ўвагі беларускім дзеячам, у якіх вялікія праблемы, у беларускіх смі. Вось гэта напэўна раздражняе.
Паралельная рэальнасць Пачобута
10.09.2026
Так, новы пост Пачобута: піша (па-польску), што наведаў район werenowski, што там 83% насельніцтва гэта палякі, што таму літаральна на кожным доме каталіцкі крыж. (То бок калі каталіцкі - значыць палякі. А што, беларусаў няма католікаў у нас? Ёсць. Але для Пачобута каталіцкі крыж = паляк.) Далей піша, што наведаў "нашых людзей з саюза палякаў. Іх расповяды ажывілі гісторыю гадоў 2021-2023". (То бок для іх рэпрэсіі доўжыліся з 2021 па 2023 год і ў 2023м скончыліся?)
А вось у дачыненні да беларусаў рэпрэсіі ў 2023 годзе зусім не скончыліся. Напрыклад, беларускія выдавецтвы, якія выпускалі кнігі па-беларуску, лукашысты зачынялі і выдаўцоў у турму садзілі і ў гэтым, 2026 годзе.
Паралельная рэальнасць каментатара
10.09.2026
Паралельная рэальнасць Пачобута , район? Па-беларуску раён. І ў гэтым раЁне больш за 80% палякаў, нават афіцыйныя беларускія статыстыкі пацвярджаюць. Так што ваша тэорыя што каталік = паляк тут ні пры чым. Раён, у якім людзі выдатна размаўляюць на беларускай мове, чаго не напішаш напрыклад пра беларускую сталіцу. Пра працяг рэпрэсіі ў Беларусі ён казаў у розных інтэрв'ю пасля вызвалення. Так, так.
Літвін
10.09.2026
Паралельная рэальнасць Пачобута , а гэтае праява і наступствы імперскай палітыкі: усіх каталікоў ды пратэстантаў, запісвалі ў палякі, праваслаўных да беларусаў. Вось так з'явіліся і адныя ды другія на нашае зямлі. Ні мова, ні веравызначэнне, не змяняе нацыянальнасці.
Lingua , вы не разумееце, это другое. Беларусы самі не карыстаюцца беларускай і іншым не дадуць карыстацца роднай мовай.
Каментатар
10.09.2026
Lingua , пішам. Паглядзіце пад артыкуламі пра Ціханоўскага, колькі крытыкі за тое, што не хоча вучыць беларускую мову.
не беларус
09.09.2026
зразумела, што, менавіта. Беларусы масава і дэманстратыўна ўжываюць беларускую мову. Гэта прычына таго, што не могуць вярнуцца.
Агент Капялюш
09.09.2026
зразумела, што, Зянону можна. Але ён чамусьці не хоча.
Статыстыка
09.09.2026
не беларус, Беларусь монаэтнічная краіна. 83% беларусы. Іншыя нацыянальнасці складаюць 17%.
Міцкевіч
10.09.2026
не беларус, у 1939 годзе, нашая краіна вернула сабе тое, што ў яе скралі ў 1921 па загаду з Масквы, якая адкупілася ад палякаў нашаю зямлёй. Навошта трызнеце аб нейкай шматнацыянальнасці?
Кнур
09.09.2026
[Рэд. выдалена]
[Зрэдагавана]
Погляд
09.09.2026
'.', ён знаходзіцца ў Беларусі і падкрэслена піша па-польску. Гэта глядзіцца як дзівацтва.
'.'
09.09.2026
Погляд , значыць калі паляк і дзеяч польскай меншасці піша па-польску гэта дзівацтва, а калі нейкі беларускі дзеяч ў Беларусі ці за мяжой не карыстаецца беларускай толькі расейскай гэта нармальна. Добра зразумеў?
Таксама?
10.09.2026
Погляд , ён [нейкі беларускі дзеяч] знаходзіцца ў Польшчы і падкрэслена піша па-беларуску/па-расейску. Гэта глядзіцца як дзівацтва.
Погляд
10.09.2026
'.', не, вы не правільна зразумелі. Яго раней выдавалі за беларуса, беларускага журналіста, а трэба было пісаць праўду, што ён чужы беларусам чалавек, беларусы і беларускія справы яго не цікавяць. Што ён чыста паляк, яго цікавіць строга прасоўванне польскіх інтарэсаў на тэрыторыі Беларусі, што яго мова польская, што польская дзяржава высока цэніць яго заслугі ў прасоўванні польскіх інтарэсаў, што ён працуе на Польшчу. Тады пытанняў ня будзе.
такая іронія
10.09.2026
Так, у адрозненне ад многіх беларусских дзеячаў, Пачобут прынамсі ведае беларускую мову і карыстаецца ёй у размове з беларускамоўнымі беларусамі.
Верагодны факт
10.09.2026
Так, у свой час Пачобут зрабіў для Беларусі чым Ціханоўскі, Цапкала і Бабарыка разам узятыя. І якраз у тыя часы, калі прыгаданыя служылі лукашэнкаўска-расійскай сістэме.
Погляд
10.09.2026
Л., тады не трэба пісаць, што ён беларускі дзяяч. Пішыце, што польскі. Навошта блытаць чытачоў?
Так
10.09.2026
Погляд, а дзе яны напісалі, што ён беларускі? У артыкуле напісана проста былы палітзняволены.
Не крадзі чужыя нікі
10.09.2026
Так, вы ўзялі чужы нік, які ўжо выкарыстоўваўся пад гэтым артыкулам.
Рог
09.09.2026
[Рэд. выдалена]
дажынкі
09.09.2026
[Рэд. выдалена]
Правакатар
09.09.2026
Рамуальд Райс хто?
Кнур
09.09.2026
[Рэд. выдалена]
[Зрэдагавана]
Літва Вялікая
09.09.2026
Каханая наша Вялікая Літва ♥️
Valadzimir
09.09.2026
Літва Вялікая , а народ (племя) літва, які стварыў Вялікую Літву - гэта хто?
Сапега
10.09.2026
Valadzimir, літвіны і русіны, як тое запісана ў Літоўскім Статуце. Літва- дзяржава,а Русь- яе неад'емная частка. Таму і мова нашая звалася рускаю альбо літоўскаю.
Valadzimir
10.09.2026
Сапега, першапачатковы імпульс стварэньня дзяржавы ВКЛ быў дадзены літвой ("літвінамі"), а русь ("русіны") да яго далучылася. І "літвіны" - гэта палітонім, а маё пытаньне было пра этнічную літву. Летапіснае племя (народ, этнас) літва, якое згадваецца ў Кведлінбурскіх аналах на 500 (!) год раней напісаньня Статуту ВКЛ - гэта хто?
Ёсць як ёсць
09.09.2026
Прынамсі палякі ў Беларусі дбаюць пра сваю культуру, а беларусы...
Беларусы дбаюць пра сваё
09.09.2026
Ёсць як ёсць , беларусы таксама дбаюць, але ў смі не лезуць, каб не трапіць пад пераслед і рэпрэсіі.
Розніца
10.09.2026
Ёсць як ёсць , палякі ў Беларусі дбаюць пра сваю культуру за польскае фінансаванне, а беларусы вымушаныя ўсё самі, за свой кошт. Таму што ўлада ў польскія ўлады. Беларусы самі, падпольна, без дзяржаўнага фінансавання, развіваюць самі сваю культуру.
Проста пытанне
10.09.2026
Беларусы дбаюць пра сваё , колькі палякаў размаўляе па-польску, а колькі беларусаў па-беларуску?
Т
10.09.2026
Проста пытанне , нуль размаўляе ў Мінску па-польску. Па-беларуску размаўляюць.
Лічбы
10.09.2026
Проста пытанне , усе каментатары карыстаюцца беларускай. Самі палічыце, колькі тут беларускамоўных каментароў і колькі польскамоўных (нуль). Па-польску пішуць толькі калі выгада ёсць: трэба карту паляка атрымаць, напрыклад, тут хуценька пераафарбоўваюцца ў палякаў і знаходзяць свае 3% польскіх каранёў.
Погляд
10.09.2026
Проста пытанне , Оксана Почобут (жонка польскага журналіста Анджэя Пачобута) (падпісана ў ФБ па-расейску. 1 верасня фота каля школы падпісала па-расейску: "Последний учебный год стартовал". На школе, дарэчы вялікі надпіс па-беларуску: "Са святам!"
Простае пытанне
10.09.2026
Т, кожны паляк ведае польскую мову і ён карыстаецца. Ці кожны беларус ведае беларускую мову і ёй карыстаецца? Колькі палякаў размаўляе на расейскай, а колькі беларускай размаўляе на расейскай?
ІЎЕ
10.09.2026
Лічбы, тут нельга пісаць па-польску. Прынамсі так выдаленне каментара са словамі з польскага артыкула на які спасылаліся некалі абгрунтаваў мадэратар.
Розніца
10.09.2026
Розніца , можа таму што палякі пакаленнямі клапаціліся пра стан сваёй культуры, нават да аднаўлення незалежнасці, а беларусы ў 1990-я выбралі чарку са скваркай і танны расійскі газ у пакеце з расейскай культурай? Нават у 2020 многія далей не зразумелі што такое свая культура.
Не крадзі чужыя нікі
10.09.2026
Розніца, вы ўзялі чужы нік, і выкарыстоўваеце яго для адказу чалавеку, які ўжо выкарыстаў гэты нік пад гэтым артыкулам. З якой мэтай вы гэта робіце?
Капец
09.09.2026
Пачобут так распавядае, быццам бы рэпрэсіі скончыліся ў 2023 годзе. І быццам бы ўжо можна распавядаць "Узрушальныя гісторыі настаўніц пра тое, як хавалі спісы вучняў, каб не падставіць іх і бацькоў пад рэпрэсіі"… Бедныя бацькі і вучні, якія спадзяваліся захаваць сваю таямніцу.... Пачобут праз тыдзень з'едзе....а бацькам жыві як хочаш....
FIRE
09.09.2026
Не толькі ў Азаронка палыхае ад Пачобута ))))
Валянцін
09.09.2026
Увесь гэты саюз і Борыс кантраляваныя КГБ Беларусі на ўсе сто. Шкада, што Пачобут гэтага не разумее ці не хоча разумець відавочнае па нейкіх прычынах. Борыс інтэрвью ў СБ раздае і дырэктарам польскай гіманзіі ў Гродна працуе, з правільнай ідэалогіяй.
Не исключено
10.09.2026
Валянцін, Но 1) есть ли вариант альтернативный? 2) «Нет, — чтобы, выбирая плевелы, вы не выдергали вместе с ними пшеницы, оставьте расти вместе то́ и другое до жатвы».
Indrid Cold
10.09.2026
Руская мова Бабарыкі, Калеснікавай, Лойкі вам не перашкаджае, а польская мова Анджэя - перашкаджае. НН, трохі думайце што вы пішаце і якія каментары прапускайце, улічваючы што вы ў Польшчы працуеце - з такой мадэрацыяй можна і праблемы атрымаць у Польшчы.
Андрэй
10.09.2026
Indrid Cold, людзям, якія не разумеюць розніцу паміж рускай і расейскай моваю, Літвой і Летуваю, увогуле неабходна забараніць каментаваць.
Oui
10.09.2026
Indrid Cold, цалкам зголная. Апошні час тут надта актыўныя каментатары абражаныя на Пачобута. Або гэта мэтанакіраваная акцыя троляў? Некаторыя нават парушаюць рэкамендацыямі па абмеркаванні, але без праблем прапускаюць.
Раней пісалі, што ён антыбеларускі, пазней, што нічога не зрабіў для беларускай справы, яшчэ, што нашкодзіць беларусам з абаронай, а цяпер абураюцца, што піша на польскай, пры чым суцэльная русіфікаванасць беларусаў неяк ок.
Вельмі цікавая з'ява...
Так
10.09.2026
Oui, Раней пісалі, што ён антыбеларускі, пазней, што нічога не зрабіў для беларускай справы, яшчэ, што нашкодзіць беларусам з абаронай/ Я таксама так лічу.
Літвін
10.09.2026
Чаму у вас так модна быць рэнегатам? Вашая краіна пад Польшчаю была толькі 18 рокаў,але за гэты час палякаў на Заходняй частцы вашае краіны, стала больш чым палякаў на Беласточчыне.
не беларус
10.09.2026
Літвін, гэта няпраўда, значна паменшала: З-за высылкі ў 1940, з-за высылкі ў 1946-1956 гг., з-за асіміляцыі, з-за эміграцыі ў 1990-2010-х гг. Польская супольнасць фарміравалася на Віленшчыне ад 15 стагоддзя.
Зубр з Падляшша
10.09.2026
Літвін, з якога часу савецкія людзі пішуць пра сябе літвін?
Віленчук
10.09.2026
не беларус, і колькі палякаў пераехала з Польшчы на Віленшчыну з 15 стагоддзя? Адказ 0. Тое, што літвінаў і русінаў, якія хадзілі да Бога ў касцёл, акупанты запісвалі да палякаў, не робіць іх палякамі. Час змяніўся, але не метадзічкі, па якіх акупанты сіляцца вынішчыць нашую нацыянальную самасвядомасць.
Valadzimir
10.09.2026
не беларус, "польская супольнасьць" на Віленшчыне не фармавалася і фармавацца не магла. На Віленшчыне адбываліся асіміляцыйныя працэсы пасьля стварэньня Рэчы Паспалітай і пачатку яе "цывілізацыйнага" супрацьстаяньня з праваслаўна-"рускай" Масковіяй-Расеяй. У РП "беларуска"моўныя літвіны-славяне, нашчадкі лютічаў, якія прынялі каталіцтва, апынуліся пад моцным культурна-духоўным уплывам палякаў, і паступова пачыналі прымаць польскую нацыянальную ідэнтычнасьць.
Тое-сёе
10.09.2026
Заходнія "палякі" - прадукт маладзейшы нават за мадэрнавую беларускую нацыю, дзеці "эндэцкай заразы", які пісала пра гэта ў 1920-ыя мясцовая шляхта, якой гэтая новая агрэсіўная рэакцыйная польскасьць была глыбока агіднай. Беларуская этнічна і ментальна сялянская "гліна", якая ва ўсе вякі ня ведала нічога пра сваіх продкаў, дык і зараз лічаць сябе прадстаўнікамі народа, да якога не належаць ні этнічна, ні гістарычна, ні моўна (тры пацержы ня лічацца). Палякі-"караняжы" гэтую масу за сваіх ня лічаць, што таксама паказальна
Нешта новае
10.09.2026
Тое-сёе, хочаце сказаць, што палякі не лічаць палякамі Касцюшкі, Міцкевіча, Пілсудскага, Пачобута, Ваньковіча, Пясецкага, Чарнышевіча, Малюшкі, бо яны не этнічныя палякі?
не беларус
10.09.2026
Тое-сёе, няпраўда ад пачатку і да канца. Такім неўдамёк нават на якой базе пашыралася апалячванне. Падказка - на той жа, што і абеларушванне.
Меркаванне
10.09.2026
Я так разумею, што проста існуе дагаварняк Лукашэнкі з польскімі ўладамі: мы дазваляем Пачобуту на тыдзень заехаць у Беларусь, не садзім, а вы нам даеце плюшкі. Пабачым напэўна хутка, якія будуць плюшкі ад Польшчы для рэжыма.
Таму яго і не чапаюць, бо хутка з'едзе і ёсць дагаварняк. Плюс ён свой кожны крок спецыяльна выстаўляе напаказ, таксама для ўвагі польскіх смі і польскіх уладаў. Плюс у яго высокі дах у польскім урадзе. Успомніце, на якім узроўні яго прымалі ў Польшчы адразу па прыездзе.
У той жа час Статкевіча адразу з мяжы адвезлі ў турму і давялі да інсульту. Потым выпусцілі, каб не памёр у турме. І не было шуміхі вакол яго смерці. Адваката Бабарыкі Лаеўскага пасадзілі. Іншых, хто прыязджае з-за мяжы і заўважаны ў антырэжымнай дзейнасці ці ў падтрымцы Украіны, таксама садзяць.
Зрабіце артыкул
10.09.2026
Рэд, прайдзіцеся па польскіх смі, што яны пішуць пра паездку Пачобута? Спадзяюся не пішуць, што хутка вернуць сабе гродзенскую вобласць?
.
10.09.2026
Зрабіце артыкул , ну вы і ду...нь. І такіх процьма.
[Зрэдагавана]
Можна пачытаць
10.09.2026
Зрабіце артыкул , у польскі СМІ пішуць проста пра паездку Пачобута. Ніводнае СМІ не піша пра вяртанне Гродзенскай вобласці, пішуць лукашэнкаўскія.
Польскія смі
10.09.2026
Польскія смі пішуць, што "Пачобут паехаў бараніць правы польскай меншасці". Пачобут на машыне зараз ездзіць па ўсяму раёну, сустракаецца ў чальцамі саюза палякаў. Хто можа патлумачыць, як за тыдзень турпаездак па Беларусі можна абараніць польскую меншасць? Калі б Статкевіч праехаўся па мінскім раёне і пагутарыў з людзьмі пра "рэпрэсіі 2021-2023", як бы гэта абараніла беларусаў? Які тут механізм?
Хто можа патлумачыць
10.09.2026
Польскія смі, у гэтых смі можаце прачытаць тлумачэнне самога героя артыкулаў.
Мікітыч
10.09.2026
Калі ласка, паклічце, калі тут можна ўжо будзе прачытаць аб віне Пачобута, што беларусы ў свой час абралі Лукашэнку і Расію.
Так
10.09.2026
У ліпені 2026 года Анджэй Пачобут супольна з праваабарончай арганізацыяй Amnesty International накіраваў адкрыты ліст да прэм'ер-міністра Польшчы Дональда Туска. У ім ён заклікаў змяніць польскае заканадаўства, каб спрасціць прававое становішча беларусаў, якія пасля ўказу Лукашэнкі № 278 пазбавіліся магчымасці аднаўляць дакументы за мяжой. Ён выступае за тое, каб пашырыць выдачу іншаземных праязных дакументаў («польскіх праязных прыбыткаў»), каб беларусам не даводзілася вяртацца пад пагрозу арышту на радзіму.
Не так
10.09.2026
Так, гэта ён стараўся для сябе і беларусаў Польшчы, каб як вы самі пішаце "каб беларусам не даводзілася вяртацца пад пагрозу арышту на радзіму" . Што гэта дае беларусам у Беларусі? Нічога. Хіба што змяншэнне колькасці беларусаў у Беларусі.
Вось так
10.09.2026
Не так , Што гэта дае беларусам у Беларусі? Гэта пытанне да беларускіх дэмакратычных структур, а не дзеяча польскай меншасці ў Беларусі.
***
10.09.2026
Пад артыкуламі пра беларускага блогера Каверына, беларускага палітыка Бабарыку і іншымі ніводны з гэтых каментатараў не абурыўся рускай мовай. Але пад артыкулам пра актывіста польскай меншасці ў Беларусі карціна масавага абурэння польскай мовай. Дадаткова спроба зрабіць з яго ворага беларусаў ці прынамсі абыякавага да справы.
Андрей Почобут посетил в Гродно офис Союза поляков ФОТО
Больш незразумела, чаму так абурае польская ў запісе польскага дзеяча, а расейская ад многіх беларускіх дзеячаў не.
Эх, кіньце крыўдамі карміцца,—
Кожны народ сам сабе пан;
І паляк можа змясціцца
Ў сям’і нялічанай славян!
[Зрэдагавана]
Супярэчнасць. Няхай яго смі прадстаўляюць як паляка, які клапоціцца пра палякаў, па-польску і няхай пра яго клапоцяцца польскія ўлады. Тады не будзе супярэчнасцяў.
А так, атрымліваецца, што польскі дзяяч адцягвае ўвагу беларусаў, якім трэба ратаваць беларусаў, якіх яшчэ шмат па турмах сядзіць. І пра іх ні польская, ні іншыя дзяржавы не паклапоцяцца.
Толькі самі беларусы.
То бок зашмат увагі польскаму дзеячу, у якога ўсё добра і няма праблем, і замала ўвагі беларускім дзеячам, у якіх вялікія праблемы, у беларускіх смі.
Вось гэта напэўна раздражняе.
Далей піша, што наведаў "нашых людзей з саюза палякаў. Іх расповяды ажывілі гісторыю гадоў 2021-2023".
(То бок для іх рэпрэсіі доўжыліся з 2021 па 2023 год і ў 2023м скончыліся?)
А вось у дачыненні да беларусаў рэпрэсіі ў 2023 годзе зусім не скончыліся.
Напрыклад, беларускія выдавецтвы, якія выпускалі кнігі па-беларуску, лукашысты зачынялі і выдаўцоў у турму садзілі і ў гэтым, 2026 годзе.
Ні мова, ні веравызначэнне, не змяняе нацыянальнасці.
https://dck8xvlq18iei.cloudfront.net/403973, а ў Пачобута рэпрэсіі скончыліся ў 2023 і можна свабодна прыязджаць у Беларусь.
[Зрэдагавана]
Тады пытанняў ня будзе.
[Зрэдагавана]
Беларусы самі, падпольна, без дзяржаўнага фінансавання, развіваюць самі сваю культуру.
Па-польску пішуць толькі калі выгада ёсць: трэба карту паляка атрымаць, напрыклад, тут хуценька пераафарбоўваюцца ў палякаў і знаходзяць свае 3% польскіх каранёў.
На школе, дарэчы вялікі надпіс па-беларуску: "Са святам!"
Бедныя бацькі і вучні, якія спадзяваліся захаваць сваю таямніцу....
Пачобут праз тыдзень з'едзе....а бацькам жыві як хочаш....
Но
1) есть ли вариант альтернативный?
2) «Нет, — чтобы, выбирая плевелы, вы не выдергали вместе с ними пшеницы, оставьте расти вместе то́ и другое до жатвы».
НН, трохі думайце што вы пішаце і якія каментары прапускайце, улічваючы што вы ў Польшчы працуеце - з такой мадэрацыяй можна і праблемы атрымаць у Польшчы.
Раней пісалі, што ён антыбеларускі, пазней, што нічога не зрабіў для беларускай справы, яшчэ, што нашкодзіць беларусам з абаронай, а цяпер абураюцца, што піша на польскай, пры чым суцэльная русіфікаванасць беларусаў неяк ок.
Вельмі цікавая з'ява...
Я таксама так лічу.
З-за высылкі ў 1940, з-за высылкі ў 1946-1956 гг., з-за асіміляцыі, з-за эміграцыі ў 1990-2010-х гг.
Польская супольнасць фарміравалася на Віленшчыне ад 15 стагоддзя.
Тое, што літвінаў і русінаў, якія хадзілі да Бога ў касцёл, акупанты запісвалі да палякаў, не робіць іх палякамі.
Час змяніўся, але не метадзічкі, па якіх акупанты сіляцца вынішчыць нашую нацыянальную самасвядомасць.
Таму яго і не чапаюць, бо хутка з'едзе і ёсць дагаварняк. Плюс ён свой кожны крок спецыяльна выстаўляе напаказ, таксама для ўвагі польскіх смі і польскіх уладаў. Плюс у яго высокі дах у польскім урадзе. Успомніце, на якім узроўні яго прымалі ў Польшчы адразу па прыездзе.
У той жа час Статкевіча адразу з мяжы адвезлі ў турму і давялі да інсульту. Потым выпусцілі, каб не памёр у турме. І не было шуміхі вакол яго смерці.
Адваката Бабарыкі Лаеўскага пасадзілі. Іншых, хто прыязджае з-за мяжы і заўважаны ў антырэжымнай дзейнасці ці ў падтрымцы Украіны, таксама садзяць.
Спадзяюся не пішуць, што хутка вернуць сабе гродзенскую вобласць?
[Зрэдагавана]
Пачобут на машыне зараз ездзіць па ўсяму раёну, сустракаецца ў чальцамі саюза палякаў.
Хто можа патлумачыць, як за тыдзень турпаездак па Беларусі можна абараніць польскую меншасць?
Калі б Статкевіч праехаўся па мінскім раёне і пагутарыў з людзьмі пра "рэпрэсіі 2021-2023", як бы гэта абараніла беларусаў? Які тут механізм?
Што гэта дае беларусам у Беларусі? Нічога. Хіба што змяншэнне колькасці беларусаў у Беларусі.
Супадзенне?