Комментарии к статье

В Минске после масштабной реновации открылся Дворец бракосочетаний на Коммунистической ФОТО

  • Жвір
    10.09.2026
    Ня памятаю ўжо, дзе там тая Камуністычная, але на столькі афіцыёзна-апупеёзна, што аж страх бярэ.
  • які махровы савок, але..
    10.09.2026
    3-е фота знізу.. што на вітражы там за бчб?
  • Мэндэльсон
    10.09.2026
    З гэтымі сцягамі зусім падурнелі. А ў калідоры навошта ён патрэбны? Гімн давай.
  • Янка
    10.09.2026
    Што з савецкім загсам не рабі, але атмасферу і антураж чырвона-зялёнай казёншчыны адтуль ўсё роўна не выціснуць. У Літве ў загсы распісвацца ніхто не ходзіць, бо святарам і натарыўсам даўно вярнулі права дзяржаўнай рэгістрацыі шлюбаў.
  • Ёсік
    10.09.2026
    Дык гэта палац шлюбаў ці дварэц бракаў? Ці ёсьць дзе ў Беларусі магчымасьць па-беларуску ў ЗАГСе паслухаць цырымонію? Хутка 30 гадоў шлюбу.
  • кісё
    10.09.2026
    Ёсік, угу ( калі я сціпла заікнулася загадчыцы загса савецкага (што характэрна) раёна, што хачу, каб цырымонія была на беларускай мове, што тут пачалося... як пачала яна араць... гэткая тыповая савецкая цётка.. "да люди, для которых это действительно важно! они! всю жизнь к этому идут! а у вас! это какая-то блажь!" - гэта яшчэ ледзь не самыя "прыстойныя" словы былі ў ейным гэным оры...канечне я моўчкі ў шоку выбегла з таго кабінету

    потым у сеціве бачыла водгукі аб тым загсе і той загадчыцы - людзі пісалі, што зусім неадэкватная

    было гэта больш за два дзесяткі год таму, калі яшчэ не так быццам прэсавалі мову

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць