Комментарии к статье

Новое исследование показывает, как политические новости влияют на работоспособность

  • Пытанне
    09.10.2026
    Каб нейтралізаваць уплыў негатыўных навін, эксперты раяць балансаваць спажыванне інфармацыі пазітыўным кантэнтам/
    Нн нарэшце перастане посціць крымінальныя навіны, і артыкулы пра чыноўнікаў, мянтоў, прыбярэ фотку Лукашэнкі з усіх заставак?
    І пачне посціць пазітыўны кантэнт пра шматлікія мерапрыемствы беларусаў за мяжой і актыўнасці беларусаў унутры Беларусі?
    Нешта сумняваюся.
  • Абы-што
    09.10.2026
    Не, працягне знішчаць нашае ментальнае здароўе вусамі, начосамі і іншым лайном. Вось каб як-небудзь прымусіць лукашыстаў чытаць Нашу Ніву, праз год-другі яны б на сцяну палезлі.
  • ня
    09.10.2026
    калі з'явілася на НН не чытала крымінальныя навіны - не магла. з часам НН дужа сапсавала мяне ( цяпер праглядаю і гэта.. канечне хацелася б без чарнухі (я пра палітычныя навіны), але не выпадае - зараз час такі - жахлівы. але і праўда - дадавалі б хаця больш пазітыву. вярнулі б ці што Нашу Ніну і(ці) дадалі яшчэ які дадак - Наша Няша ці тыпу таго...
  • .
    10.10.2026
    Крымінальную хроніку пыласосяць усю. Калі няма іншых навін, абавязкова знойдзецца нешта пра забойства, аварыю або няшчасны выпадак.

    А трывожнасць гэта павышае хаця б таму, што калі такія выпадкі збіраць з усёй краіны, то іх частата будзе значна большай за тую, да якой звыклы чалавек у "традыцыйным" жыцці. Звыклы ўмоўна да частаты крымінальных падзей сярод 200 сваіх кантактаў, а атрымлівае выбарку найгоршага з умоўна 9 млн. кантактаў.

    Не чытаць таксама не варыянт. Бо калі проста скроліш і прапускаеш, мозг усё роўна апрацоўвае хаця б загалоўкі.

    Сумна гэта і таму, што рэпрэсіі і вайна і так даюць моцны негатыўны паток.
  • дзякуй, кэп
    09.10.2026
    Благія навіны трывожаць, добрыя - абнадзейваюць. Не пераблытайце - і Шнобелеўская прэмія гарантаваная.
  • %
    09.10.2026
    — И — боже вас сохрани — не читайте до обеда советских газет.
    — Гм… Да ведь других нет.
    — Вот никаких и не читайте.
  • .
    10.10.2026
    Што такое "пазітыўны палітычны кантэнт"?
    Няўжо існуе такое?

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць