той узнагароджвае медалём Скарыны піцерскага, гэта - медалём Скарыны нюёрскага
Отец Засандалий
22.09.2026
Каминг-аут назначен?
Янка
22.09.2026
Отец Засандалий , Данчык ніколі не хаваў таго, што ён ЛГБТ-асоба. Як і спадар Халезін. І што з гэтага? Вы пакутуеце ад кансерватыўнага саўковага менталітэта? Змагар за традыцыйныя каштоўнасці Лукашэнка ёсць пазашлюбным дзіцём з невысветленым бацькай, ягоны сын Коля - таксама пазашлюбны, народжаны Лукашэнкай у абыход жывой жонкі. Можа гэта лепей? А надзвычайна лаяльныя да секусуальных меншасцяў Нідэрланды па нараджальнасці абыйшлі захраслую ў саўку ультракансерватыўную Беларусь. Данчык цалкам заслугоўвае ўзнагарароды, бо ён зрабіў для беларушчыны столькі, сколькі ніводнаму афіцыйнаму лукашэнкаўскаму выканаўцы нават не снілася.
Андрусь
22.09.2026
Даньчык сапраўды варты самых найвышэйшых узнагародаў. Я - якраз з тых, каго менавіта ён заразіў беларушчынай тады - у 1989-м, калі мне было 13 гадоў. Нам у школе ўдзёўбвалі ў мазгі думку, што беларуская эміграцыя - гэта здраднікі, якія здрадзілі Беларусі, як сваёй Радзіме і жывуць недзе за акіянам. Але ўсё гэта рабілася на мове іншай краіны ды іншага народа - менавіта на расійскай мове мяне выхоўвалі сям'я і школа, на расійскай мове адбывалася ўсё жыццё ў Беларусі і на расійскай нам распавядалі пра "здраднікаў-эмігрантаў". І тут у радыё, якое днямі лапатала бязглуздзіцу, вісячы на сцяне на кухні, з'яўляецца "здраднік" - праўнук у трэцім пакаленні тых эмігрантаў, што праз камуністычны тэрор мусілі пакінуць Беларусь у пачатку стагоддзя. І ён не толькі гаворыць па-беларуску лепей чым мы - "не здраднікі" мясцовыя, ён яшчэ і гэтак цудоўна па-беларуску спявае! А мы, значыцца, не здраднікі - тут, у Беларусі, абрасііліся і фактычна згубілі любыя прыкметы, паводле якіх у нас можна было б пазнаць беларусаў! У мяне быў проста нейкі светапоглядны выбух, які стаў першым і самым магутным штуршком да майго пераходу на беларускую мову і да фармавання маіх цяперашніх поглядаў і каштоўнасцяў. Дзякую, спадару Багдане, за вашую адданасць беларушчыне, за вашую дзівосную творчасць і за тое, што вы застаяцеся сабою!
Тихановская наградила Данчика медалью Франциска Скорины
Нам у школе ўдзёўбвалі ў мазгі думку, што беларуская эміграцыя - гэта здраднікі, якія здрадзілі Беларусі, як сваёй Радзіме і жывуць недзе за акіянам. Але ўсё гэта рабілася на мове іншай краіны ды іншага народа - менавіта на расійскай мове мяне выхоўвалі сям'я і школа, на расійскай мове адбывалася ўсё жыццё ў Беларусі і на расійскай нам распавядалі пра "здраднікаў-эмігрантаў". І тут у радыё, якое днямі лапатала бязглуздзіцу, вісячы на сцяне на кухні, з'яўляецца "здраднік" - праўнук у трэцім пакаленні тых эмігрантаў, што праз камуністычны тэрор мусілі пакінуць Беларусь у пачатку стагоддзя. І ён не толькі гаворыць па-беларуску лепей чым мы - "не здраднікі" мясцовыя, ён яшчэ і гэтак цудоўна па-беларуску спявае! А мы, значыцца, не здраднікі - тут, у Беларусі, абрасііліся і фактычна згубілі любыя прыкметы, паводле якіх у нас можна было б пазнаць беларусаў! У мяне быў проста нейкі светапоглядны выбух, які стаў першым і самым магутным штуршком да майго пераходу на беларускую мову і да фармавання маіх цяперашніх поглядаў і каштоўнасцяў.
Дзякую, спадару Багдане, за вашую адданасць беларушчыне, за вашую дзівосную творчасць і за тое, што вы застаяцеся сабою!