Комментарии к статье

Крупнейшим в мире фан-сообществом Леди Гаги управляет парень из Минска, который отсидел за протесты. Россияне поспешили записать его в свои

  • Гонар і годнасць
    24.09.2026
    Вось гэта нябачныя героі Беларусі, якіх ня носяць на тэчках самаабвешчаныя пакутнікі за лёс Беларусі за заходні кошт. Бо прасцей піярыцца на такіх імёнах, як Пачобут, Ціханоўскі, Бяляцкі. Колькі яшчэ такіх простых нашых людзей за кратамі, якія ўсе тут да дупы ўсім?
  • БЕРАСЦЬ
    24.09.2026
    Гонар і годнасць, гэта яны табе да дупы. А мне не да дупы, хоць я рызыкую свабодай дапамагаючы такім, як ён, кожны месяц практычна, ці ім, ці сем'ям. І Ціханоўскай яны не да дупы, і Бяляцкаму. Нядаўна во Вінаградаў і Пальчыс расказалі, колькі грошай і дапамогі ім сабралі пасля вызвалення. Гэтыя ж грошы не з неба валяцца.
  • этика
    24.09.2026
    человек хотел остаться в тени, но вы ему устроили жэстачайшы OSINT и сдеанонили его? а зачем?
  • чытач
    24.09.2026
    [Рэд. выдалена]
  • .
    24.09.2026
    Прыйшоў, каб напісаць тое ж. Ці наша задача дэаноніць беларусаў - не крымінальнікаў, не карнікаў?
    Добра, што хоць БелПол з Кіберпартызанамі не былі выкарыстаны: база выездаў, месцы працы, сваякі (і такое бывала).

    Чалавек можа знаходзіцца ў Беларусі, ездзіць у Беларусь, мець сваякоў, маёмасць і іншыя прычыны не лезці ў публічнасць.
    Ведаю прыклады, калі празмерная цікавасць да гісторыі людзей у сацсетках да 2020 года, знойдзеныя нікі, суполкі могуць дапамагчы карнікам накапаць дадатковага кампрамату.
    І нават у мірны час кожны мае права на забыццё, на ананімнасць, абарону персанальных даных.

    Калі мэта вярнуць справядлівасць "беларусаў ізноў палічылі за рускіх", то хай вырашае ў першую чаргу сам чалавек.
  • БЕРАСЦЬ
    24.09.2026
    этика, вось тое самае падумаў: "можна было і менш пісаць тут"
  • Рэд.
    24.09.2026
    этика, дзякуй за заўвагу, улічым. Аўтар тут сапраўды перастараўся. Толькі што абмяркоўвалі гэта ў Рэдакцыі, зробім высновы.
  • Рэд.
    24.09.2026
    ., дзякуй за заўвагу, улічым. Аўтар тут сапраўды перастараўся. Толькі што абмяркоўвалі гэта ў Рэдакцыі, зробім высновы.
  • Не разумею
    24.09.2026
    Калі чалавек сам ніякім чынам не выяўляе сваё беларускае грамадзянства, то навошта столькі сіл і імпэту траціць на гэта расследаванне. Чалавек жа публічна не знаходзіцца ў беларускім кантэксце. Якая рацыянальная мэта ў гэтым расследаванні?
  • Воля
    24.09.2026
    Не разумею , а што такое беларускі кантэкст? Чэл пратэставаў супраць рэжыму і адседзеў за гэта. Гэта і ёсць беларускі кантэкст, здаецца. Ці вы пра тое, што ён мусіць слухаць Старога Ольсу, хадзіць у вышыванцы і чытаць Бахарэвіча? Яму з гэтага ўсяго падабаецца Лэдзі Гага — гэта не робіць яго па-за беларускім кантэкстам.
  • са знакам якасці, як мы любім
    24.09.2026
    Сучасныя беларусы гэта такі народ, прадстаўнікоў якога трэба пад мікраскопам вывучаць, каб даказаць, што ён беларус ці з Беларусі.
    І ваабшчэ, какая разніца.
  • Госць
    24.09.2026
    Вас ужо зусім папярдоліла з нянавісцю да Офіса. Як знайсці гэтых нябачных герояў, калі яны самі пра сябе нічога не распавядаюць, нават аказаўшыся ў бяспецы? Журналісты во колькі рэсурсаў патрацілі, проста каб аднавіць справядлівасць пра тое, што ён беларус, а не расеец. Сам хлопец праігнараваў усе згадкі пра грамадзянства
  • Госць
    24.09.2026
    Госць,
    гэта быў адказ Гонар і годнасць
  • ваван
    24.09.2026
    может ему СТЫДНО что он из ТАКОЙ "страны"???? Вы не подумали???? Опасно? Да,.. Но еще и стыдно.... Откровенный оголтелый фашизм
  • .
    24.09.2026
    ваван, фішка не ў тым, што ён без пагоні на ілбе, а ў тым, што па даступных прыкметах яго прызналі за маскаля.
  • .
    24.09.2026
    Пішыце па-беларуску і праблемы гэтай не будзе...

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць