Комментарии к статье

Капибара сбежала из зоопарка. То, что произошло дальше, превратилось в полугодовой детектив

  • Ам
    02.10.2026
    Летам ёй было добра.

    Буйных драпежнікаў у Брытаніі няма (акрамя калі хто выпускае экзатычных з-за страху пакарання), ежы хапае.

    Цяпер трэба лавіць да маразоў.
  • Nemo
    02.10.2026
    Ад добрага жыцця ўцякла? Свабоду Капібары!
  • Маніфест Вольнай Капібары
    02.10.2026
    (Абвешчаны ў кустах каля ракі, прысвечаны спецназу і перамоўшчыкам з дыняй)

    Я, вольная і незалежная капібара, паўгода таму зрабіла свой свядомы выбар і выйшла з сістэмы дзяржаўнага забеспячэння. Звяртаюся да адміністрацыі заапарка, спецназа і грамадскасці з наступнай дэкларацыяй:

    1. Пра суверэнітэт задняй часткі: Мая адмова ад камунікацыі праз дэманстрацыю задняй часткі цела з'яўляецца афіцыйнай і канчатковай дыпламатычнай нотай. Гэта мой суверэнны адказ на любыя спробы абмежаваць маю свабоду перамяшчэння.

    2. Пра карупцыю і дыні: Вашы спробы падкупіць мяне таннай садавіной — гэта ганьба для прафесійных перамоўшчыкаў. За дыню я назад не пайду. Мая годнасць каштуе больш, чым кавалак глюкозы ў клетцы 2х2.

    3. Пра статус уцекачкі: Я не «збеглая маёмасць», я — самадастатковы суб’ект балотнага права. Калі вы хочаце са мной размаўляць, пачынайце не з сеткі і спецназа, а з прызнання маёй поўнай незалежнасці і павагі да маіх межаў.

    4. Пра будучыню: Любыя далейшыя спробы штурму сустрэнуць аналогічны адказ. Мой зад заўсёды гатовы да сустрэчы з вашымі камерамі і цеплавізарамі.

    Жыве Свабода! Хавайце свой танны хабар!
  • дыня "калгасніца"
    02.10.2026
    яна што вам - качанава, каб яе дыняй прыманьваць?

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць