Два прынцыповых ... Яны нават не падумалі, які б выдатны вынік мог атрымацца ад іх сумеснай, заснаванай на ўзаемапавазе і кампрамісах, працы.
Янка
13.10.2026
"Як патлумачыў генерал, Генштаб складаў план закупак на падставе заявак ад войскаў. Аднак міністр, паводле Сырскага, размяркоўваў грошы паводле ўласных прыярытэтаў: напрыклад, фінансаваў закупкі дронаў адразу на год." То бок у ЗСУ існавалі 2 сістэмы планавання закупак: класічная "генштабаўская" і фёдараўская. Але Сырскі лукавіць - Фёдараў размяркоўваў грошы не на падставе ўласных прыярытэтаў, а таксама на падставе заявак ад войскаў. Вось толькі задавальніліся яны Сырскім і Фёдаравым па розных падыходах. Якім заяўкам Сырскі даваў ход, а якім - не, і па якіх крытэрыях - гэтага Сырскі не тлумачыць. У гэтай сувязі Сырскага неаднаразова папракалі ў фаварытызме. А вось у Фёдарава тут усё было празрыста - кожны баявы поспех падраздзяленні ЗСУ верыфікавалі праз інавацыйную інфармацыйную сістэму DELTA, якая распрацоўвалася ад самога пачатку вайны. За гэта паспяховыя падраздзяленні ЗСУ атрымлівалі E-балы ў адпаведнасці са сваяасаблівым прэйскурантам, і за іх наўпрост замаўлялі на маркетплэйсе Brave1 Market канкрэтную зброю і амуніцыю, абмінаючы доўгі інтэнданцкі ланцуг. Адначасовая гэта інфармацыя выкарыстоўвалася для аператыўных зменаў ў агульную структуру забяспячэння войска. То бок ужо не вайсковыя чыноўнікі, а менавіта паспяховыя вайсковыя падраздзяленні нізкага узроўню фактычна вырашалі, што і па якіх коштах набудзе МА для ЗСУ, а вайсковым чыноўнікам пакідалася роля суправаджэння заключаных сістэмай Brave1 Market здзелак па закупу зброі і амуніцыі. Зразумела, што шмат каго з вайсковых чыноўнікаў гэты падыход пазбавіў кармушкі, бо лабістам вытворцаў узбраенняў стала незразумела, да каго ісці з хабарамі і адкатамі. І наадварот, нарэшце шанс атрымалі вытворцы з найлепшымі паказчыкамі кошту/эфектыўнасці з кропкі погляду непасрэдных спажыўцоў. Сістэма Фёдарава прынцыпова адрозніваецца ад большасці нават некарумпаваных тэндэрных сістэм, дзе спачатку жорстка і не заўсёды ўдала фармулююцца мінімальныя патрабаванні, пасля чаго галоўным крытэрыем выбару застаецца толькі цана. У выніку немагчыма набыць ненашмат даражэйшы, аля нашмат лепшы тавар альбо паслугу.
Панабегла эфектыўных мэнэджараў у войска
17.10.2026
Янка, E-балы гэта абсалютна жахлівая і шкодная доя войска сістэма. З-за яе падраздзяленне, якое апошнімі сіламі трымае важны ўчастак фронта, наогул не будзе атрымліваць дапамогі, бо ў іх няма лішніх сродкаў набіваць балы. А падраздзяленне з лішкам будзе атрымліваць яшчэ больш, хаця можа знаходзіцца на стратэгічна нязначным кірунку.
Сырский впервые рассказал о своем конфликте с экс-министром обороны Михаилом Федоровым
То бок у ЗСУ існавалі 2 сістэмы планавання закупак: класічная "генштабаўская" і фёдараўская. Але Сырскі лукавіць - Фёдараў размяркоўваў грошы не на падставе ўласных прыярытэтаў, а таксама на падставе заявак ад войскаў. Вось толькі задавальніліся яны Сырскім і Фёдаравым па розных падыходах. Якім заяўкам Сырскі даваў ход, а якім - не, і па якіх крытэрыях - гэтага Сырскі не тлумачыць. У гэтай сувязі Сырскага неаднаразова папракалі ў фаварытызме. А вось у Фёдарава тут усё было празрыста - кожны баявы поспех падраздзяленні ЗСУ верыфікавалі праз інавацыйную інфармацыйную сістэму DELTA, якая распрацоўвалася ад самога пачатку вайны. За гэта паспяховыя падраздзяленні ЗСУ атрымлівалі E-балы ў адпаведнасці са сваяасаблівым прэйскурантам, і за іх наўпрост замаўлялі на маркетплэйсе Brave1 Market канкрэтную зброю і амуніцыю, абмінаючы доўгі інтэнданцкі ланцуг. Адначасовая гэта інфармацыя выкарыстоўвалася для аператыўных зменаў ў агульную структуру забяспячэння войска. То бок ужо не вайсковыя чыноўнікі, а менавіта паспяховыя вайсковыя падраздзяленні нізкага узроўню фактычна вырашалі, што і па якіх коштах набудзе МА для ЗСУ, а вайсковым чыноўнікам пакідалася роля суправаджэння заключаных сістэмай Brave1 Market здзелак па закупу зброі і амуніцыі. Зразумела, што шмат каго з вайсковых чыноўнікаў гэты падыход пазбавіў кармушкі, бо лабістам вытворцаў узбраенняў стала незразумела, да каго ісці з хабарамі і адкатамі. І наадварот, нарэшце шанс атрымалі вытворцы з найлепшымі паказчыкамі кошту/эфектыўнасці з кропкі погляду непасрэдных спажыўцоў.
Сістэма Фёдарава прынцыпова адрозніваецца ад большасці нават некарумпаваных тэндэрных сістэм, дзе спачатку жорстка і не заўсёды ўдала фармулююцца мінімальныя патрабаванні, пасля чаго галоўным крытэрыем выбару застаецца толькі цана. У выніку немагчыма набыць ненашмат даражэйшы, аля нашмат лепшы тавар альбо паслугу.