Ізноў раскол. Маглі б дамовіцца неяк паміж сабой. Эх...
АС
24.10.2026
БХД? Людзі з БССР не адобраць.
Вольга
24.10.2026
АС, На нашае шчасце вас усё меней. А большасць тых, што нарадзіліся пасля саўка - думаюць не маскоўскім тэлевізарам, а сваёй галавою. Пераважная большасць.
РАПТАМ!
24.10.2026
Вольга, змянілі маскоўскае ТБ на маскоўскі інтэрнэт
Беларусы, скажыце ўўўў
25.10.2026
Вольга, так, так, чутна, як у Беларусі думаюць па-беларску. На кожным кроку.
Шпак
24.10.2026
"перайсці да кіравання адным чалавекам" - чыста па- беларуску. Да скону. Д- дэмакратыя.
Новы анегдот
24.10.2026
Старшыня, які піша кніжкі па гісторыі, не зьяўляючыся гісторыкам. Па тыпу палітык, які шукае куды прыстроіцца, ля якога карытца. Аб'ядзяніцель, які раз'яднаў апошніх прыхільнікаў самой ідэі БХД. Беларускай ідэі па-мойму забіты апошні цьвік у дамавіну. Ніводнага крэатара, ні воднай ідэі вяртаньня ў палітычнае поле. Жадаю Паўлу далей дзіфірамбы сьпяваць тым хто зьліў пратэсты 2020 года. З такімі "лідарамі" лепей дзяцей не вучыць беларускай мове ))
Вольга
24.10.2026
а напаўрэжымны бландзінчык не пасівеў з гора?
Жора
24.10.2026
Партыі існуюць у межах нейкай палітычнай сістэмы і патрэбны для ўдзелу ў выбарах. Паколькі выбараў у Беларусі няма з 1996 і не плануецца, не выпадае называць стварэнне Севярынца "партыяй". Гэта - рух, нефармальнае аб'яднанне, гурток.. але не партыя.
Неяк так
24.10.2026
Жора, гурток не атрымае гранты, а "партыя" атрымае дастаткова для таго, каб старшыня хадзіў з важным выглядам ды не працаваў.
Янка
25.10.2026
Жора, у вас пытанні да формы альбо да сутнасці палітычнай арганізацыі? Севярынец патлумачыў, чаму ва ўмовах палітычнага пераследу форма палітычнай арганізацыі не мае значэння на прыкладзе першага з'езда БНФ, які праз забарону яго правядзення тагачаснымі БССРаўскімі ўладамі адбыўся ў 1989 у Вільні. А ў палітычную партыю БНФ быў перарэгістраваны ў 1993. Хіба што на мой асабісты погляд рыторыка Севярынца выглядае празмерна рэлігійнай і падаецца нейкай фаталістычнай праз стварэнне адчування таго, што паспяховасць палітычнага змагання залежыць перш за ўсё ад веры ў бога, а не ад паводзінаў і ўчынкаў людзей. У гэтым сэнсе падыход Рымашэўскага выглядае нашмат меней кансерватыўным і больш прывабным для асобаў з нехрысціянскімі альбо са свецкімі поглядамі. Калі ва ўмовах парламентарызму гэта не перашкадзіць партыям Севярынца і Рымашэўскага дамаўляцца і дзейнічаць кааліцыйна па прынцыповых пытаннях - то нічога дрэннага ў гэтым няма. Ці да часу гэты фармальны падзел зараз - гэта ўжо іншае пытанне. У любым выпадку гэта дадатковы аргумент на карысць адмовы ад прэзідэнцкай формы кіравання ў будучай Беларусі, бо прынцып "пераможца атрымлівае ўсё нават пры перавазе ў адзін голас" моцна звужае палітычную прастору і палярызуе грамадства, і гэта зараз выразна бачна на прыкладзе ЗША.
Без крывадушша
26.10.2026
Янка, хай тады Рамашэўскі завядзе сабе новую партыю без слова “Хрысціянскі” у назве. З назвай, адпаведнай яго леваму ўхілу.
Агент Капялюш
24.10.2026
Вынік для БХД будзе такі самы, як і ад зянонаўскага старшынства для БНФ.
Ё
24.10.2026
Агент Капялюш, Няўжо забарона кампартыі, адраджэнне незалежнай Беларусі, аднаўленне мовы і нацыянальных сімвалаў ? Гэта ж будзе афігець як крута.
Шлях да поспеху
24.10.2026
Партыя ў 150 чалавек, безальтэрнатыўныя выбары на пажыццёвую пасаду. А калі што, знойдуць нейкага "Мядзведзева" на адзін тэрмін.
[Зрэдагавана]
Рэвалюцыянер-эмігрант
24.10.2026
Яшчэ адна эмігранцкая структура з прэтэнзіяй на ... палітычную партыю? У Польшчы? Яны збіраюцца на выбары ў польскі сейм? Ці Севярынец таемны паслядоўнік У. І. Ульянава-Леніна з яго ідэяй партыі прафесійных рэвалюцыянераў? Здолелі сабраць 90 чалавек ці як іх назвалі ... дэлегатамі? А хто іх дэлегаваў - удзельнікі прэзентацый кніг Паўла Севярынца? Ці гэта працэдура паводле канонаў расійскай класікі — у стылі гогалеўскіх „Мёртвых душ“?
З Богам!
24.10.2026
Хай дапаможа ім Езус выратаваць нашую Беларусь разам са Святланай Ціханоўскай!
Крылік
25.10.2026
З Богам!, навошта хлусіце сябе ды людзям? Калі яны нічога не дамагліся на Радзіме, то нечага дасягнуць у Польшчы? Купка блазнаў, якія правялі "з'езд партыі", сабраўшыся толькі дзеля таго, каб зрабіць Севярынца дыктатарам?
Накінуліся
24.10.2026
А чаму не , хай робіць.
Рытарычнае пытанне
24.10.2026
А чаму яны лічаць сябе дэмакратамі? Іх назва, якая поўнасцю адпавядае іх ідэалогіі, - Беларускі Хрысціянскі Талібан (БХТ)
Х56
25.10.2026
Жадаю поспехаў.
Крылік
25.10.2026
Нічога не дасягнуўшы на Айчыне, яны вырашалі зрабіць выгляд, што як беларуская палітычная партыя, яны нечага могуць дасягнуць у Польшчы і быць карыснымі народу Бацькаўшчыны? Цалкам відавочна, што ўсё зроблена толькі для аднаго: для дабрабыту старшыні партыі. Звычайная, крывадушная хлусня, настолькі далёкая ад ідэі дэмакратыі і хрысціянства, наколькі гэтае магчыма.
Жалябаў
25.10.2026
Ну што ж, паглядзім. Ацэньваць, так бы мовіць, па іх пладах будзем.
Павла Северинца избрали председателем БХД
Д- дэмакратыя.
[Зрэдагавана]
Цалкам відавочна, што ўсё зроблена толькі для аднаго: для дабрабыту старшыні партыі.
Звычайная, крывадушная хлусня, настолькі далёкая ад ідэі дэмакратыі і хрысціянства, наколькі гэтае магчыма.