Комментарии к статье

Каким Тихановский видит «Объединенный Офис»? Заседают 14 человек, а Тихановскую через год ждут выборы

  • А
    09.11.2026
    А хто яго пытаў аб яго думцы?
    Тым больш яго “паплечнікаў” 🤡
  • Офіснікам
    09.11.2026
    А, а што вам не падабаецца ?
    Змена лідара - дэмакратычная працэдура.
    Не трэба быць схожым на лукашэнку.
  • Вярніце яму жонку
    09.11.2026
    А, Вярніце Сяргею жонку !
    Хай Святлана адпачне, ды пажыве сям'ёй.
  • Чыясьці фантазія
    10.11.2026
    А, А хто яго пытаў аб яго думцы?0
    Аўтар артыкула не падпісаны. Невядомы. Невядома, хто яго пытаў.
    "Паплечнікі" таксама не называюцца.
    Падобна на чарговую фантазію супрацоўнікаў нн.
    У стрымах такога, што напісана ў артыкуле, Сяргей не казаў.
  • А
    09.11.2026
    Офіснікам, лідара павінен абіраць беларускі народ. Гатовыя распавясці як на тэрыторыі Беларусі сабраць галасы?

    Нажаль Сяргей паказаў сваё стаўленьне да ўсяго дэмакратычнага. Асабіста для мяне ён проста папуліст якому ўдалося ў 2019-2020 падняць хвалю незадаволення, але нічога больш ён і не зрабіў, але за гэта яму я ўдзячны.

    Наколькі б Святлана часамі не рабіла бздураў - вынікі яе працы хаця б бачныя.
  • Янка
    10.11.2026
    Офіснікам, пакуль ніхто не прапанаваў, якім чынам у надзвычайных абставінах правесці выбары, супастаўляльныя па масштабу з агульнанацыянальнымі - усе падобныя размовы застаюцца дэмагогіяй. Нават ва Ўкраіне, большасць тэрыторыі якой застаецца пад кантролем міжнародна прызнанай ўкраінскай улады, гэту задачу не здольны вырашыць. У гэтых умовах лідарства трэба даказваць уласнай палітычнай працай, накіраванай на дасягненне дэмакратычных зменаў у Беларусі, якія і дазволяць правесці агульнанацыянальныя выбары. Калі ж палітычная праца, якая прываблівае і кансалідуе прыхільнікаў, падмяняецца хейтэрствам - то гэта найлепшая прыкмета палітычнай імпатэнцыі. Якія гурткі з падобных нулёў вы не рабіце - усе яны безвынікова скончаць як ШОС і ФДС
  • Карэец
    10.11.2026
    Офіснікам, на паперы гучыць добра, але на практыцы было ўжо шмат калектыўных фарматаў, і ані водзін з іх у беларускай апазіцыі не спрацаваў.
  • Змяняемасць улады
    10.11.2026
    Офіснікам, офіснікам не падабаецца змяняемасць улады.
    Ніводзін з офіснікаў ніколі не быў абраны.
    Святлана прыйшла да ўлады на фоне фальсіфікацый і арыштаў іншых кандыдатаў.
  • Жора
    10.11.2026
    А, "гатовыя распавясці": так, як абіраюцца апошнія тры скліканні "Каардынацыйнай Рады".
    "вынікі хаця б бачныя": а я не бачу, і адзіны спосаб знайсці нейкі кансэнсус паміж намі - правесці выбары.
  • Што дэмакратычнага ў офісе?
    10.11.2026
    А, распавядзіце пра стаўленьне офіса Ціханоўскай да ўсяго дэмакратычнага. Распавядзіце, што хоць трохі нагадваючага дэмакратычнасці зрабіў офіс за 6 гадоў?

    Дзе хоць раз офіс запытаўся ў народа, якія наратывы народ хоча прасоўваць на міжнароднай арэне з дапамогай офіса?
    Ні разу не запытаўся. Офіс прасоўвае нешта сваё, не пытаючыся ў народа.

    Адсюль і ліст-73х, якія падпісалі 135 чалавек, якіх офіс таксама не захацеў пачуць.
  • Пытанне
    10.11.2026
    Янка, У гэтых умовах лідарства трэба даказваць уласнай палітычнай працай, накіраванай на дасягненне дэмакратычных зменаў у Беларусі/

    І дзе ж гэтая палітычная праца офіса Ціханоўскай, накіраваная на дасягненне дэмакратычных зменаў у Беларусі? Дзе вынікі гэтай працы за 6 гадоў?

    Не бачу ніякіх дэмакратычных зменаў у Беларусі ў выніку 6-гадовай нібыта "працы" офіса.
  • ?
    10.11.2026
    Пытанне , чаму б вам, геніям, не стварыць свой офіс? Паказалі б як трэба вынікова працаваць, і т.ч. пасрамілі б офіс Ціханоўскай.
  • .
    10.11.2026
    Мэта УСУ (ЗСУ) - вызваленне Данбаса і Крыма.
    І дзе ж гэтая праца? Дзе яе вынікі за 10 год? Не бачу вызваленага Крыма ў выніку 10-гадовай нібыта "працы" ЗСУ.
    Хай сыходзяць.
  • LS
    10.11.2026
    Пытанне , Беларусы ў іміграцыі ніяк не могуць паўплываць на сітуацыю ў Беларусі. Гэта могуць зрабіць толькі тыя, хто жыве ў краіне. Як паказала практыка - вулічныя пратэстныя лідэры ўвогуле справа стромкая, дабраўшыся да ўлады яны хутка пераабуюцца ў аўтакратаў. У сітуацыі з Беларуссю лепшае выйсце - гэта змена ўлады ўнутры ўлады на лідэра ўмераных поглядаў і палітыкі, таму што да дэмакратыі краіны ЕС ішлі ўсё мінулае стагоддзе, а Беларусь яшчэ нават не ў пачатку шляху, яшчэ будзе доўгі і цяжкі шлях, таму што немагчыма пераскочыць з дыктуру адразу ў дэмакратыю, як дзіця не можа адразу стаць дарослым, не прайшоўшы шлях росту і ломкі падлеткавай.
  • Янка
    10.11.2026
    Пытанне , без праблем. Адшукайце тых, чыю працу асабіста вы бачыце і падтрымлівайце іх. Калі ж створыцца крытычная масса вашых аднадумцаў - пытанне мэтазгоднасці далейшага існавання каманды Ціханоўскай адпадзе натуральным чынам. Я памятаю разважанні ў 2022-2023 разнастайных Шчыгельскіх і Тышкевічаў на стрыме ў хейтаркі Ціханоўскай Васільевай-Менавіты аб легітымнасці ПКК, якая ўпэўнена выціскае Ціханоўскую. І што ў выніку? Палітычнае прадстаўніцтва ПКК спатыкнулася на мемарандуме на першай жа канферэнцыі ПКК і неўзабаве знікла, а ўласна ПКК далей за статус падраздзялення ЗСУ не развіўся і да беларускай мяжы не наблізіўся. І да моманту вяртання вайны ў Беларусь ніякіх палітычных перспектыў у ПКК не праглядаецца, бо да гэтага моманту ПКК ня можа сфармуляваць ніякай рэалістычнай палітычнай праграмы і дарожнай мапы па выкананню пунктаў той праграмы.
  • Пытанне
    10.11.2026
    ?, можа таму, што людзям сорамна займацца махлярствам? Таму яны і не ўдзельнічаюць у махлярскіх схемах, распілах грошай, не ствараюць фейкавыя фірмы-тыпаграфіі з 1 зарэгістраваным супрацоўнікам. Не называюць сябе выдуманымі, не існуючымі ў канстытуцыі пасадамі. Не адкідваюць ад сябе ўсіх былых паплечнікаў, на плячах якіх вылезлі наверх.
    Проста мараль не дазваляе людзям так паступаць. Разумееце?
  • ??
    10.11.2026
    Пытанне , дык што вы прапануеце? Ствараць свой офіс - совець не веліт, дык ваша якая праца? Разваліць офіс Ціханоўскай? А далей што, ці вы на замову валета проста павінны знішчаць яго "ворагаў"?
  • Зафіксуем пазіцыю супраць зсу
    10.11.2026
    ., офісныя дакукукарэкаліся супраць зсу.
  • .
    10.11.2026
    Зафіксуйце ўласнае неразуменне сарказму і лагічнага прыёму аргументацыі reductio ad absurdum.
    Я забыўся, што размаўляю з падгаражнымі пацанчыкамі. Тут толькі "дурак"-"самдурак" зразумеюць, трохі больш складанае ў глузды не трапляе.
  • А
    09.11.2026
    Вярніце яму жонку,
    Ну дык і павяртайце :)
    Ідзіце да офісу, ці да “групы прыхільнікаў” і працуйце над паяднаньнем сям’і, мы тут пры чым?
  • Жора
    10.11.2026
    А, што гэта за дурная мода ў гэтым годзе ўсюды ўсоўваць "павяртаць" замест "вяртаць"?
  • Ага
    10.11.2026
    Чыясьці фантазія , самі прыдумалі, самі прыпісалі гэта Ціханоўскаму і яго міфічным прыхільнікам, самі і каментуюць і лайкі самі сабе ставяць.
  • Юзік
    09.11.2026
    сярожа хоча танцаваць пад дудку Вячоркі?)
    btw ніхто сяргею не забараняе быць лідарам
  • замест скандалаў
    09.11.2026
    Юзік, калі замест скандалаў Ціханоўскі інвэстуюe свае грошы й час у Аўстрыйскую дамову 1955 году дзеля РБ, у у яго ( і нас) шмат чаго атрымаецца.
  • Сярожа, падумай
    10.11.2026
    Юзік, навошта НГА "Офіс Святланы Ціханоўскай" гэтая кампашка Віктар Бабарыка, Марыя Калеснікава, Вераніка Цапкала, Валерый Цапкала і ты Сяргей Ціханоўскі? Ды яшчэ нейкія выбары? Яна ж не прэзідэнт
  • Карэец
    10.11.2026
    Юзік, вельмі слушна думка. Лідэрства гэта пра прызнанне, а не пра выбары. Для нейкай часткі людзей лідэр Пазняк, для нейкай – Саннікаў, для нейкай, – Статкевіч. А вось для заходніх урадаў лідэр беларускай апазіцыі ёсць толькі адзін. І прыбраць Ціханоўскую значыць аслабіць міжнародную падтрымку ды пахаваць дыпламатычныя высілкі апошніх шасці гадоў.
    Але Сяргею ніхто не забараняе быць лідэрам уласнага электарату. Узроўню Пазняка, ці нават вышэй. Наколькі маштаб асобы дазволіць.
  • аўстрыйскі (1955) нейтралітэт падыходзіць нам лепш
    10.11.2026
    замест скандалаў, Цалкам згодны: аўстрыйскі (1955) нейтралітэт падыходзіць нам лепш, чым фінскі (1944–1987) — так званая "фінляндызацыя"
  • Юзік
    10.11.2026
    “я вас умаляю”)) дзе сяргей, а дзе плённая праца міжнароднага ўзроўню
    сяргей добра дэманструе ў сваіх стрымах той узровень, на які сёння ён годны..
  • Якія вынікі працы офіса?
    10.11.2026
    Юзік, у чым плён плённай працы міжнароднага ўзроўню за 6 год?
  • Стрым
    10.11.2026
    Сярожа, падумай , ён на стрыме даў ім 10 дзён на падумаць і прыняць рашэнне, далей мяняе тактыку.
  • БЕРАСЦЬ
    09.11.2026
    Давай да свіданія, Сяргей! Мы ўжо ўбачылі, што вы сабой уяўляеце. А Цапкалаў пабачылі ў "дзеянні". І ўзровень палітычнага мыслення Калеснікавай таксама. Давай да свіданія!
  • Тут
    09.11.2026
    БЕРАСЦЬ, да Серёжа, забирай Цепкал, Колесникова и остальных понимающих председателя без слов. Едете к ресторатору в Америку, и устраиваете свой стендам клуб на Брайтоне. И жизнь у вас наладиться. И нас кривозубых оставите в покое.
  • Лайдак
    09.11.2026
    Чалавек ніяк не зразумее, што ён ужо згубіў давер беларусаў, менавіта з-за сваіх паводзін і выказванняў.
    Сярога, уладкуйся ужо на працу таксістам якім, ды не дуры патыліцу
  • Давер
    09.11.2026
    Лайдак, дык і ў яго жонкі давер беларусаў такі ж самы.
    Чым ён хужэй жонкі ???
  • Я вырос среди растений и животных
    09.11.2026
    Лайдак, вот это вот «непонимание что все закончено» никого не напоминает?
  • Дзеля аб'ектыўнасці
    10.11.2026
    Лайдак, дзеля аб'ектыўнасці трэба заўважыць, што жывыя стрымы з Ціханоўскім набіраюць больш праглядаў, чым стрымы з яго жонкай.
  • Хихи
    10.11.2026
    Дзеля аб'ектыўнасці , потому что народ любит цирк
  • Дай пакірмаваць Сярожу
    09.11.2026
    Ратацыя павінна адбывацца і ў эміграцыі.
    Пакутнікі лукашэнскіх крат маюць законнае права кіраваць грашыма ЕС "на дэмакратыю ў РБ"
  • LS
    10.11.2026
    Дай пакірмаваць Сярожу, Ахвяра рэжыму не роўна дэмакратычны лідэр. Ціханоўскі - ахвяра рэжыму.
  • К сожалению
    09.11.2026
    Как вы ребята не садитесь - вы в "скрипачи" уже не годитесь ))
  • Усе па чарзе
    09.11.2026
    Кіраваць офісам павінные ўсе чальцы па чарзе. Гэты будзе справядліва і дэмакратычна.
    Пара ўжо Лябедзьку(Раймону) і Фране стаць нацыянальнымі лідарамі беларусаў замежжа !!!
  • Зэнон
    09.11.2026
    Предлагаю дополнить идею - вместе со статусом лидера штогод передавать клоунский нос.
  • Вусы перадай
    09.11.2026
    Зэнон, навучысь спачатку перадаваць вусы лукашэнкі і яго брахлівы язык.
  • Дэпіляцыя
    10.11.2026
    Вусы перадай, для вусоў ёсць спецыяльная касметычная працэдура - дэпіляцыя. Ніхто і не заўважыць, што вусы ёсць.
  • Лось мае рацыю
    09.11.2026
    Сяргей дае добрую параду.
    Невероятные ад утульнага жыцця ўжо забранзавелі і не хочуць займацца справамі вызвалення Беларусі.
  • политзек
    09.11.2026
    Лось мае рацыю, ага сярога ящэ 100 000 еура на удар пачне збираць)))))))))
  • клей пва
    09.11.2026
    сергей когда компенсируешь всем релокацию тогда и сможешь что-то предлагать
  • Шмыг
    09.11.2026
    >«Наша Ніва» обратилась к Сергею Тихановскому с дополнительными вопросами по поводу его инициативы. Он решил не отвечать на них.

    Конечно, его дело смуту вносить, а не головой думать и отвечать))
  • Пагранічык- гранатаметчык ( бывшый)
    09.11.2026
    Франак, раз ты акучываеш Свету, то забрось бабла Сіроге, чыста па мужскі.
  • Абармот
    09.11.2026
    Сергей, иди ты уже со своими предложениями
  • Ужо перамаглі
    09.11.2026
    Якія яшчэ выбары? Беларусы ўжо абралі Ціханоўскую сваёй Прэзідэнткай у 2020 і далі ёй мандат! Пакуль дыктатар не сыдзе ды не саступіць ёй мейсца - ніякіх выбараў!
  • Жора
    10.11.2026
    Ужо перамаглі, мандат далі на новыя выбары на працягу 6 месяцаў і без Ціханоўскай. Ні на што іншае мандат не давалі.
  • Не
    09.11.2026
    Шызікаў больш ня трэба.
  • .
    09.11.2026
    Чаму менавіта такі спіс "ратацыйных лідараў"? Па 2 прадстаўніка кожнага з аб’яднаных штабоў 2020 г. (+ Латушка)?
    Тыпа людзі галасавалі за ўсіх, таму ў новы "штаб" таксама увойдуць усе.
    Але калі так, то значыць, Ціханоўскі прызнае выбары 2020 г. А ён жа на стрымах казаў, што не, не выбіралі, не адбыліся выбары.

    І дзе ў гэтым спісе той нацыянальны лідар, хто захоўвае "рэальны палітычны капітал і гістарычную легітымнасць"?
    Непрыемна атрымалася. Сяргею да выкрыцця, што ён агентура, засталося 3, 2, 1...
  • А гэтыя дзе?
    10.11.2026
    ., вось вось пракопа ў спісе не хапае ды карачыхі з вірусам
  • Gorliwy Litwin
    10.11.2026
    Дайце ўсім шараговым эмігрантам, хто захоча ўдзельнічаць у выбарах, выбраць дэмакратычны парламент. І хай яго старшыня прадстаўляе нас усіх на міжнароднай арэне. Не трэба чарговых кулуарных змоў.
  • Дададада
    10.11.2026
    Gorliwy Litwin, ага, поддерживаю. И дальнобоям/стройбанам с ВНЖ, которых вы записали в беглецы от режима - тоже. 90% электората как-никак. Они вам наголосуют. Вам понравится, всей Хайфой будуте угорать.
  • Чудо Господне
    10.11.2026
    Уникальнейшая женщина наша Лидерка. С сумасшедшим мужем-тираном через столько лет пронесла светлый ум, трезвый рассудок, женскую рассудительность и высочайший IQ. И способность фиксировать зрачки, читая с телесуфлера.
  • LS
    10.11.2026
    Чудо Господне, Людзі мяняюцца, людзі вырастаюць асобасна і знаходзяць сябе. Так здарылася са Святланай - з хатняй гаспадыні з мужам аб'юзерам яна ў сілу абставін стала лідэрам беларускай апазіцыі за мяжой і не дрэнна спраўляецца з роляй. А Сяргей застаўся гопнікам-блогерам з 2020 года, траўміраваным зняволеннем. Апынуўшыся на волі не змог перажыць, што не ён "зорка", а яго Светка, якая дома пад венікам у яго сядзела, гэта не ўкладваецца ў яго "карце свету", яму б добры псіхатэрапеўт дапамог прыняць рэальнасць, але гэта толькі калі ён сам захоча. А пакуль ён у стадыі - хто вінаваты, што грошай няма на зубы.
  • Чудна ты, теория вероятности
    10.11.2026
    LS, на кого указал перст судьбы Франциска-Вершителя-Судеб, тот и вырос, тот и нашел себя в Лидерстве. Просто так получилось, удача благоволит смелым.
  • хых
    10.11.2026
    Гэта не Аб'яднаны офіс дэмакратычных сіл. Гэта Аб'яднаная дамавіна дэмакратычных сіл. Год пасля рэалізацыі гэтай г@ўнаідэі -- і застанецца толькі выпаленая зямля. Але. Чыста па прыколу. Дапусцім, ок, Сярога, сахор табе ў ср@ку (закрэслена) у рукі. Ідзі стварай свой офіс. Дамаўляйся са сваёй велікалепнай сямёркай. Блін, зуб даю на адсячэнне, што дамовішся толькі з Цапкаламі, і тое не факт. Ніхто з астатніх, як увогуле з прыстойных людзей, з табой у адным полі больш не прысядзе.
  • Боожачки, яки...
    10.11.2026
    Хочешь порулить безосновательно и нахаляву - обратись к рыгорычу. В свете твоих свежих заслуг чай не откажет в месте в совете республики. На сенаторские плюшки заживёшь как белый человек, в хоккей играть будешь, массандру попивать.
  • Фінляндызацыя на маршы
    10.11.2026
    Не ўбачыў вялікай колькасці годных людзей, лідараў народных мас - то бок, гэта не аб'яднанне. Макс Корж дзе? Віталік Карпанаў з прымірэнчай рыторыкай дзе? Севярынца, Дашкевіча, Дзядка, Пальчыса (шэрага кардынала пратэсту, на хвілінку), нават Зянона Станіслававіча не паклікалі, ну то хаця б двух першых у топ-7 ці топ-14. Корж > Ціханоўскі
    З.ы. не без сарказму пішу, але ж прынцып камплетавання незразумелы, удзел неверагоднай групы ставіцца вышэй за ўдзел шматгадовых актывістаў. Ёсць інстытут на ратацыйнай аснове - Каардынацыйная рада. Рэфармуйце яго, падвышайце статус. А выбарчая легітымнасць Ціханоўскай бачыцца надта каштоўным актывам, каб яе на 7-14 чалавек дзяліць. Пардон за аналогію, бутэльку 0,5 Фінляндыі на семярых
    ці на 14 паспрабуйце падзяліць - ні сабе, ні людзям. Так і тут. Ні аб чым, Сярога, думай далей.
  • Фантазія
    10.11.2026
    Фінляндызацыя на маршы, дарэчы ў стрымах Ціханоўскі называў і прозвішчы Севярынца і іншых.
    Але ў гэтым фантазійным артыкуле ананімнага фантазёра зусім іншае напісана. Таго, чаго сам Ціханоўскі не гаварыў.
  • .
    10.11.2026
    Няправільная аналогія пра бутэльку Фінляндыі на 7-ых.
    Трэба пазітыўна мысліць: Энергія лідараў складаецца. 1 жанчына народзіць дзіця за 9 месяцаў. 9 жанчын народзяць дзіця за 1 месяц.
  • Макс Корж дзе?
    10.11.2026
    Фінляндызацыя на маршы, а его мы на украинские выборы отправим. Конкурентов не будет. Стадион - так стадион.
  • Крынж
    10.11.2026
    Няхай выбары дык выбары, які праблемы? што можа прапанаваць Сярожа акрамя х.. ты?
  • Пытанне
    10.11.2026
    Крынж , а што прапануе офіс?
  • Сярожа
    10.11.2026
    ага, і назавіце ўсё гэта "ВНС" 😁
  • Рыгор
    10.11.2026
    Неяк смешна: выбіраць лідара дэмакратычных сіл. Калі яго няма дык і няма.
  • темная лошадка
    10.11.2026
    14-неудобно для голосования, надо нечетно. Предлагаю себя 15ым членом. О себе: не щадя живота своего, змагался с рэжымом с дивана ;)
  • шпалаўкладчыца
    10.11.2026
    а навошта ўвогуле офісы-шмофісы?
  • Лiтрасэксуал
    10.11.2026
    шпалаўкладчыца , Некаторыя людзi, напрыклад, ня здольныя працаваць на заводах цi "Жабках". Таму для iх i прыдумалi "офiсы".
  • Андрей
    10.11.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Ххх
    10.11.2026
    А почему не 1 постоянный (сам Тихоновский), а остальные по ситуации?))
  • Аналітык Грантахруст
    10.11.2026
    Ён дагэтуль не зразумеў, што да грантаў яго ніхто не падпусціць? Дзяцей папленікаў Ціханоўскай карміць і вучыць хто будзе, га? У Беларусі апазіцыя - гэта тыя, каго прызначаюць у Літве і Польшчы, калі даюць выхад на Еўракамісіі і легітымізуюць у сваіх інтарэсах.
  • Ага
    10.11.2026
    Аналітык Грантахруст, и называется это одним словом - коллаборанты.
  • Так то
    11.11.2026
    Ага, А что плохого в том, что они проеврлпейские коллаборанты? Это не преступление.
  • Білі Бонс
    10.11.2026
    Ха-ха! Хто ж захоча грантамі дзяліцца?! ;)))))
  • .
    10.11.2026
    Спачатку прачытаў загаловак, што Сяргей змяніў імя на Якіма. І ўжо не магу "разбачыць".
    "Якім Ціханоўскі бачыць ..."
    (Якім - старажытнае імя, з царкоўнаславянскага Іаакім, захавалася ў беларускіх прозвішчах і тапонімах: Якімавічы, Якімава Слабада.)
  • Правильное предложение!
    10.11.2026
    ., надо произвести Тихановского в поручика Киже.
  • Меркаванне
    10.11.2026
    I Цапкалы, i Сярожа. Няхай iдуць яны разам да аднаго месца.
  • Лимасольский
    10.11.2026
    Он нормальные вещи предлагает.
  • )))))
    10.11.2026
    Лимасольский, чушь Сярожа несет безграмотную. Глава офиса Тихавноской - это не президентский пост. Светлана не занимает ничье место. С хера ли ей проводить какие-то выборы, да еще с участием мутных цепкал

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць