Гісторыя33

Кітайцы адкрылі Амерыку тры тысячы год таму?

У старажытных малюнках на камянях даследчык пазнаў кітайскія іерогліфы.

Адзін з камянёў з надпісамі, інтэрпрытаванымі як старажытнакітайскія, і іх «расшыфроўка». Тут і ніжэй фота: John Ruskamp

Сёння лічыцца, што сучасным еўрапейцам Амерыка стала вядомая дзякуючы Хрыстафору Калумбу. Існуюць і тэорыі пра адкрыццё Амерыкі вікінгамі за паўтысячы год да Калумба. Амерыканскі даследчык Джон Раскэмп сцвярджае, што кітайцы былі ў Амерыцы 3,3 тысячы год таму і пакінулі выразныя сляды, піша Daily Mail.

Раскэмп знайшоў у Нью-Мексіка, Каліфорніі, Аклахоме, Арызоне, Невадзе і Юце малюнкі, у якіх распазнаў старажытнакітайскія іерогліфы. Надпісы, кажа ён, зробленыя ў 2800-1300 гг да н.э.

Раскэмп — былы хімік і аматар эпіграфікі, дысцыпліны, што вывучае надпісы на камянях. Хаця ён не ёсць прафесійным навукоўцам, яго даследаванне (PDF) разглядаецца да публікацыі ў навуковым часопісе, яго падтрымліваюць некаторыя прафесійныя навукоўцы.

Паводле тэорыі Раскэмпа, абраныя ім 84 малюнкі на камянях ёсць надпісамі часоў падзення дынастыі Шан (цзягувэнь, іерагліфічныя надпісы на костках, забытыя пасля 1000 г да н.э. і адкрытыя ў 1899 годзе) і пазнейшых часоў. У іх ён расшыфраваў рытуальныя тэксты і «нататкі», што адпавядаюць па сэнсе часу і мясцовасці, напісаныя па тагачасных кітайскіх правілах.

Адзін з тэкстаў у расшыфроўцы Раскэмпа, напрыклад, кажа: «Падзеленыя на 10 год, абяцаў вярнуцца, падарожжа завершанае ў дом Сонца, падарожжа завершанае разам».

Даследчык мяркуе, што кітайцы наведвалі Амерыку ў межах экспедыцый, але наўрад ці ўтваралі паселішчы, пра што на яго думку кажуць і некаторыя надпісы.

Камень з малюнкам, у якім даследчык бачыць складаныя надпісы з чатыхох іерогліфаў

Таксама ён згадвае падабенства ў ДНК між амерыканскімі індэйцамі і азіятамі, што магло не толькі застацца з часоў перасялення чалавека з Азіі ў Амерыку дзясяткі тысяч год таму, але і ад больш сучасных «гасцей».

Акрамя надпісаў, ідэнтыфікаваных Раскэмпам як старажытнакітайскія, іншых хоць крыху падобных да праўды сведчанняў прыбывання кітайцаў у Амерыцы тры тысячы год таму не знойдзена.

Каментары3

Цяпер чытаюць

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя7

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя

Усе навіны →
Усе навіны

Буйная расійская сетка медыцынскіх лабараторый адкрые першую клініку ў Беларусі2

Прэм’ер Індыі заклікаў Пуціна працаваць над спыненнем вайны1

Мінчанка здала кватэру «юрысту Андрэю» і ўжо дзесяць месяцаў не можа выселіць неплацельшчыка5

У Оршы запусцяць новае кітайскае прадпрыемства

Выпусцілі новую мадэль школьнага аўтобуса «Нёман»3

У непальскай катастрофе цудам ацалеў бірузовы дом, на які абрынуўся селевы паток. Як яму гэта ўдалося?1

«Няхай самі ядуць». У Мінску здзівіліся цэнам на хатнія закаткі8

Цяпер дакладна. У Мінску пачалося будаўніцтва доўгачаканага панэльнага ЖК12

Прэзідэнт Літвы пра візіт кіраўніка ЦРУ ў Маскву: ЗША не хочуць разгалошваць яго змест5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя7

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць