На правах рэкламы

Эксклюзіўныя электронныя кнігі — на Kniharnia.by

Новая беларуская інтэрнэт-крама kniharnia.by прапануе карыстальнікам сеціва з усяго свету электронныя кнігі на беларускай мове. Адметна, што ўвесь кантэнт сайта цалкам легальны: аддаючы свае грошы за тое ці іншае выданне, вы можаце быць упэўненымі, што атрымаеце якасны прадукт, а пэўная частка сумы будзе пералічаная аўтару ці выдаўцу.

Ёсць на kniharnia.by бясплатныя кнігі, электронныя «дублікаты» папулярных папяровых выданняў, а таксама цалкам эксклюзіўныя творы, якія можна знайсці толькі тут. Некаторыя з іх яшчэ чакаюць публікацыі на паперы, а некаторыя будуць даступныя толькі ў электронным выглядзе. Падрабязней пра ўнікальныя прапановы kniharnia.by – у нашым аглядзе.

Людміла Шчэрба. Уладар рыбаў

Калі ўзяць некалькі лыжак булгакаўскага «Майстра і Маргарыты», колькі кропляў «Журбы Сатаны» Марыі Карэлі і кавалачак «Доктара Фаўстуса» Томаса Мана, замяшаць атрыманае цеста на беларускім матэрыяле, дадаць крыху мясцовых шэптаў і замоў, а галоўным героем зрабіць пісьменніка – нашага сучасніка, то атрымаецца раман Людмілы Шчэрбы «Уладар рыбаў». А калі сур’ёзна, то ўжо сама назва твора паказвае чытачу, што ён мае справу з постмадэрновай прозай, таму варта быць гатовым да ўсялякіх алюзій, намёкаў ці проста падміргванняў з боку аўтаркі. Маўляў, разумееш, пра што я? Зрэшты, можна не зважаць на падказкі-пазнакі, а проста атрымліваць асалоду ад чытання. 

Гэты раман-фільмаслоў знаёміць нас з загадкавай і містычнай гісторыяй жыцця пісьменніка Вінцэнта Суміцкага, больш вядомага ў асяроддзі яго багемных сяброў пад мянушкай Віна (націск на першы склад). Як вядзецца, ён заўжды ў творчым пошуку, марыць напісаць уласны геніяльны раман, ды мусіць зарабляць… Сябры-выпівохі, бясконцыя баляванні на розных кватэрах, зусім не платанічныя стасункі з зусім не сціплымі дзяўчатамі, каханне са студэнткай-першакурсніцай з вачамі рознага колеру. У вірлівым жыцці Віны ёсць месца ўсяму – і поспеху, і трагедыі, і нават дамове з Д’яблам. Але папярэджваю, развязка будзе нечаканай.

Віталь Воранаў. Шэптам (абноўленае выданне)

Як аматарка містычна-невытлумачальных з’яў шчыра прызнаюся: зайздрошчу чытачам, якія толькі зараз пазнаёмяцца з кнігай Віталя Воранава. Яна стала вынікам мастацкага пераасэнсавання шматлікіх гісторый, сабраных падчас экспедыцый на Палессе – Падляшша, запісаных на Глыбоччыне, дзе нарадзіўся аўтар, а таксама вядомых яму з дзяцінства. Даследчыка вабіць сам феномен шаптух, сіла іх магічнага (ці проста псіхалагічнага) уздзеяння на чалавека, а таксама захаванасць «шэптаў» у цывілізаваным навуковым і рэлігійным асяродку. 

У новым выданні «Шэптам» прадстаўленыя дзве часткі праекта (першая з іх у папяровым выглядзе пабачыла свет у 2014 годзе), а значыць – нас чакае яшчэ больш містычных гісторый, страшных здарэнняў і невытлумачальных з’яў. Падчас чытання будзьце гатовыя, што вам паказычуць нервы, вас напалохаюць і прымусяць задумацца: ці праўда гэта? Рыхтуйцеся трапіць у свет вусцішных апавяданняў, што расказвалі аднагодкі ноччу каля вогнішча, бо тут расповеды-небыліцы пра сурокі, праклёны і незвычайныя гісторыі з далёкай старажытнасці становяцца рэчаіснасцю.

Мертвяцы. Страшныя казкі з «Беларускага зборніка» Еўдакіма Раманава (укладальнік Антон Ф. Брыль)

Яшчэ глыбей зазірнуць у сівую даўніну дапамогуць страшныя гісторыі з гэтай кнігі. Яны былі сабраныя на тэрыторыі Беларусі вядомым даследчыкам Еўдакімам Раманавым і надрукаваныя ў ліку іншых расповедаў у чацвёртым томе «Беларускага зборніка» (1891). Паўтара дзясяткі вусцішных сюжэтаў, ад некаторых з іх проста ледзянее кроў. Тут удовам працаваць у полі ноччу дапамагаюць мужы… паўсталыя з магіл, з кароўімі нагамі; тут косці могуць зладзіць паляванне на жывых людзей, а мёртвая сквапная пані – харчавацца грашыма; тут памерлая вядзьмарка здольная рабіць шкоду ў царкве і клікаць на дапамогу мерцвякоў з трунамі… 

Гэтыя тэксты распавядаюць пра жыццё і вераванні нашых продкаў (да прыкладу, звычку багатых паноў наймаць беднякоў, каб тыя, як рэгламентуе традацыя, бавілі тры ночы каля нябожчыкаў), іх боязь «жывых мерцвякоў» і ўяўленні пра тое, што асіна здольная змагацца з нячыстай сілай. Яшчэ больш цікавым зборнік робіць мова тэкстаў: усе творы падаюцца ў арыгінальным правапісе канца ХІХ стагоддзя.

Тадэвуш Далэнга-Мастовіч. Знахар (пераклад з польскай)

Думаецца, гісторыя геніяльнага доктара Рафала Вільчура не будзе новай для айчыннай публікі. З маўклівым асілкам, які не памятае свайго імя, не ведае, адкуль ён родам, але раптам адкрывае ў сабе неверагодныя здольнасці лячыць людзей беларусы пазнаёміліся яшчэ ў 1980-я гады, калі на экраны выйшаў аднайменны фільм Ежы Гофмана. Карціна стала культавай. Многія плакалі падчас прагляду, паплачуць і падчас прачытання рамана – асновы той экранізацыі. Твор польска-беларускага празаіка, журналіста, кінасцэнарыста Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча (ён паходзіць з Глыбоччыны), у год яго публікацыі і адначасовага выхаду першай экранізацыі (1937) стаўся сапраўдным бестселерам.

Раман «Знахар», асноўныя падзеі якога адбываюцца на Браслаўшчыне, нарэшце дайшоў да чытача ў перакладзе на беларускую мову. Гэтае выданне сталася магчымым дзякуючы працы калектыва перакладчыкаў у складзе Марыны Казлоўскай, Марыі Пушкінай, Марыны Шоды і Ганны Янкуты. Папяровая кніга рыхтуецца да выхаду ў выдавецтве «Логвінаў», але электронную можна набыць ужо сёння на kniharnia.by.

ТАА «Электронная кнігарня» УНП 192497679

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько6

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Усе навіны →
Усе навіны

Як людзі ў Еўропе ледзь не вымерлі пры падзенні каметы3

Мяцеліца і моцны вецер. У краіне абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі1

Першыя масавыя пратэсты ў ЗША пасля вяртання Трампа ў Белы дом. Сам ён гуляе ў гольф20

Памятаеце беларускага рэпера Джоні Гаці, якому далі 19 гадоў за распаўсюд наркотыкаў? Вось што з ім цяпер10

Чаму ў пачатку 20 стагоддзя эстонцы, літоўцы і латышы стварылі дзяржаву, а беларусы — не? Адказвае Церашковіч81

Танна, бязвіз, прыгожа. Беларуска каталася на лыжах у Казахстане і Кыргызстане — і ёй вельмі спадабалася14

Вызначылі самыя ўпарадкаваныя паселішчы Беларусі5

Кампанія Ілана Маска шукае добраахвотнікаў для ўжыўлення чыпаў у мозг8

Пазняк ці Ціханоўская, Караеў ці Коля Лукашэнка: казахскія геймеры стварылі шмат альтэрнатыўных рэальнасцяў Беларусі15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько6

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць