Свет1414

OPEC заключыла пакт з Расіяй, а Трамп атачае сябе прадстаўнікамі нафтавага лобі

У суботу ў Вене адбылася падзея, якая можа быць вызначальнай для эканомікі і палітыкі Расіі і Беларусі на наступныя гады. Упершыню за 15 гадоў краіны OPEC і некаторыя дзяржавы, што не ўваходзяць у картэль экспарцёраў нафты, дасягнулі пагаднення пра абмежаванне здабычы сыравіны.

OPEC знізніць здабычу на 1,2 млн бараляў за дзень. З гэтага 0,486 млн бярэ на сябе Саудаўская Аравія. У сваю чаргу, краіны з-па-за OPEC абмяжуюць здабычу на 0,558 млн бараляў. З іх 0,3 млн прыпадзе на долю Расіі.

Да пагаднення далучыўся і Казахстан, які таксам абмяжуе сваё пампаванне на 0,02 млн бараляў за дзень.

Не менш важнае значэнне для рынку мае той факт, што новаабраны прэзідэнт ЗША атачае сябе прадстаўнікамі «нафтавага лобі». Як мяркуецца, нафтавік або прадстаўнік нафтаздабываючых штатаў зойме пасаду міністра энергетыкі. Пры папярэдніх адміністрацыях гэтую пасаду займалі выбітныя навукоўцы, а большая ўвага надавалася атамнай энергетыцы і альтэрнатыўным крыніцам энергіі.

Нафтавік можа заняць і пост дзяржаўнага сакратара ЗША — кіраўніка замежнапалітычнага ведамства. Магчыма, ім стане Рэкс Тылерсан, які доўгі час кіраваў нафтаздабыўнай кампаніяй Exxon Mobil, што мае вялікія інтарэсы ў Расіі. Характэрна, што ў 2012 годзе Пуцін узнагародзіў Тылерсана ордэнам Дружбы Народаў. Тылерсана называюць найбольшым сябром Пуціна ў ЗША.

Выбар топ-чыноўнікаў Трампам тлумачыць, чаму Расія так экстраардынарна вяла агітацыю за кандыдата-рэспубліканца, супраць Хілары Клінтан. Нагадаем, што ў выніку Клінтан, хоць і атрымала на 2,5 мільёна галасоў больш у Амерыцы ў цэлым, але саступіла некалькі тысяч галасоў у трох ключавых невялікіх штатах і прайграла.

Значнай падзеяй апошніх дзён быў таксама продаж часткі акцый расійскага нафтагазавага гіганта «Роснефть». Іх купілі Катар і размешчаны ў Швейцарыі міжнародны нафтатрэйдар «Гленкор». Агенцтва Ройтэрз піша, што падрыхтоўку ўгоды кантраляваў асабіста Уладзімір Пуцін.

Упусціўшы «Гленкор» у «Роснефть», Пуцін спадзяецца атрымаць магутнага лабіста зняцця санкцый з Расіі.

Палітычна ў доўгатэрміновым плане Крэмль хацеў бы, каб Захад пагадзіўся прызнаць «законныя інтарэсы Расіі». Што датычыць нашага рэгіёна, то гэта права вызначаць лёс Украіны, Беларусі, а магчыма і краін Балтыі. Калі ж браць эканоміку, дык самае галоўнае для Расіі — каб цэны на нафту і газ трымаліся на высокім узроўні. Экспарт нафты, газу і нафтапрдуктаў — гэта галоўная крыніца даходаў, неабходных для фінансавання дзяржаўных выдаткаў.

Крокі Трампа і рашэнне OPEC — Саудаўская Аравія і іншыя манархіі Персідскай затокі гэта блізкія саюзнікі Вашынгтона — паказваюць, што інтарэсы Крамля могуць супадаць у гэтым з інтарэсамі будучай адміністрацыі Белага дома.

Беларусь па сваёй структуры эканомікі з’яўляецца фактычна нафтавай краінай, толькі без уласнай нафты. Галоўную частку даходаў Беларусі ад экспарту ў мінулыя дзесяцігоддзі давала перапрацоўка субсідыяваных расійскіх нафты і газу. Многія іншыя галіны эканомікі залежаць ад паставак на расійскі рынак, ёмістасць якога ў сваю чаргу залежыць ад цэнаў на вуглевадароды. Таму беларуская эканоміка ад 2014 года разам з расійскай перажывае падзенне, а перыяд высокіх цэнаў на нафту быў таксама перыядам эканамічнага росту ў Беларусі і, адначасова, росту залежнасці ад Расіі.

У панядзелак цана ф'ючарсаў на нафту маркі Brent упершыню з 21 ліпеня 2015 года перасягнула адзнаку 57 даляраў за бараль.

Каментары14

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі7

У Падмаскоўі шпіталізавалі пяцярых чалавек з падазрэннем на воспу малпаў. Сярод іх 22‑гадовая беларуска1

Пацверджана смерць 282 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне14

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара14

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

Маск прадэманстраваў лятаючую «Тэслу»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць