Гісторыя2424

Сталінскія рэпрэсіі: як селяніна з-пад Дуброўна расстралялі з-за польскай манеты

На заклік грамадскіх актывістаў людзі пачалі дзяліцца гісторыямі, як сталінскія рэпрэсіі закранулі іх сем'і. Адну з такіх гісторый змог распавесці праўнук расстралянага Валяр'яна Іосіфавіча Лазоўскага. Актывісты, са свайго боку, дапамаглі аднавіць дакладныя даты трагедыі.

Гісторыя гэтая нідзе раней не публікавалася і, можа быць, так і забылася б, калі б Станіслаў Лазоўскі, праўнук расстралянага, перабіраючы сямейны архіў, не знайшоў бы кароткую аўтабіяграфію свайго дзядулі Станіслава Валяр'янавіча Лазоўскага. Біяграфія, відаць, пісалася для працы, і ў ёй сын расстралянага піша пра тое, што бацька быў рэпрэсаваны і пазней рэабілітаваны. Праўда, чамусці біяграфія так і не была перададзеная на працу і засталася ў сямейным архіве.

Біяграфія Станіслава Валяр'янавіча

А іншыя члены сям'і змаглі ўзгадаць і гісторыю, якая перадавалася ў сям'і вусна: Валяр'ян Іосіфавіч нарадзіўся ў вёсцы Сітнае Чэрвеньскага раёна ў 1888 годзе. Пазней лёс яго занёс у вёску Расасна Дубровенскага раёна. Тут у яго з'явілася сям'я: жонка Ганна Сцяпанаўна і двое дзяцей — Станіслаў (які і напісаў потым біяграфію) і Яўген (малодшы сын). Была і добрая праца: тут ён займаў пасаду загадчыка мясцовага млына, што дазваляла сям'і жыць крыху багацей, чым іншыя сяляне.

Аднойчы нехта з дзяцей, гуляючы, каля дарогі знайшоў манету. Не разабраўшыся, што гэта за манета, малы пайшоў у краму і паспрабаваў нешта сабе купіць. Манета аказалася польскай. Гэтага было дастаткова, каб Валяр'яна Іосіфавіча абвінавацілі ў шпіянажы на карысць Польшы і забралі ў аршанскую турму — былы езуіцкі калегіюм. Што было далей з Валяр'янам, сям'я не ведала. Рэгулярна яны вазілі ў турму перадачы, але ў пэўны час, без тлумачэння прычын, перадачы браць перасталі. Толькі гэты факт і падказаў родным, што іх бацькі і мужа больш няма ў жывых.

Гісторыю гэтую сям'і давялося хаваць. Так, у 1947 годзе старэйшы сын расстралянага Станіслаў паступіў у Політэхнічны інстытут імя Сталіна (сённяшні БНТУ). Для таго, каб паступіць, факт расстрэлу бацькі ў біяграфіі ён не ўказаў. Потым былі працы на розных будаўнічых аб'ектах па ўсім СССР, дзе Станіслаў таксама нікому не расказваў пра расстрэл бацькі. І толькі ў сваёй біяграфіі, якая так і засталася дома, ён указаў гэты факт. Як аказалася, біяграфія была напісаная ў 1963 годзе — гэта ўдалося высветліць, супастаўляючы факты біяграфіі і дакументы Станіслава Валяр'янавіча. Таксама ў біяграфіі ён указвае, што бацька быў пасмяротна рэабілітаваны ў 1959 годзе.

Актывісты, якія займаюцца зборам гэтых гісторый, змаглі знайсці прозвішча Лазоўскага ў спісах расстраляных. У тых спісах пра Валяр'яна Іосіфавіча было напісана наступнае: «Нар. 1888 у в. Сітнае Чэрвеньскага р-на, паляк, з сялян, загадчык Расаснінскага млына Віцебскай вобласці Дубровенскага раёна в. Расасна. Арыштаваны 1938.07.29. Асуджаны 1938.11.11 «тройкай» як агент польскай выведкі паводле арт. 68 КК БССР да ВМП. Расстраляны 1938.11.28. 1959.04.09 справа пераглядалася ВТ БВА. УКГБ Віцебскай вобл. 6214-П».

Толькі цяпер сям'я займела падцверджанне таго, што іх родзіч быў расстраляны. Таксама высветлілася, што пасля арышту, які адбыўся 29 ліпеня (хутка споўніцца 79 год) ён пражыў у турме яшчэ 4 месяцы.

Вы таксама можаце падзяліцца сваёй гісторыяй пра тое, як сталінскія рэпрэсіі паўплывалі на лёс вашых родных. Для гэтага адпраўце свае кантакты і кароткае апісанне таго, што вы хацелі б расказаць, на адрас [email protected]. Валанцёры звяжуцца з вамі і дамовяцца на запіс гісторыі ў зручны для вас час.

Каментары24

Цяпер чытаюць

Хто ўзяў новую «Джылі» з салона ў крэдыт і праз год-два не шкадуе? Меркаванні падзяліліся

Хто ўзяў новую «Джылі» з салона ў крэдыт і праз год-два не шкадуе? Меркаванні падзяліліся

Усе навіны →
Усе навіны

Як улады Мінска зразумеюць, у каго жывуць незарэгістраваныя сабакі? Разлік на неабыякавых суседзяў5

ВПС Ізраіля нанеслі ўдар па ўніверсітэце, які рыхтуе афіцэраў для Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі

У цэнтры Мінска прадаюць кватэру з выхадам на дах з санвузла. Другой такой у горадзе няма2

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads14

Беларуска прасіла блізкіх патроху перавозіць у Польшчу яе зберажэнні. А потым купіла кватэру — і банк заблакаваў 250 тысяч еўра23

«У мяне заўсёды была мара кіраваць аўтобусам». Акцёр Ігар Сігоў — пра сваю новую працу5

Расіяне ўначы ўдарылі па Харкаве — сямёра загінулых, каля дзесяці параненых

Навукоўцы выявілі забойцу пяці мільярдаў марскіх зорак1

Расію асвісталі на адкрыцці Паралімпіяды4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто ўзяў новую «Джылі» з салона ў крэдыт і праз год-два не шкадуе? Меркаванні падзяліліся

Хто ўзяў новую «Джылі» з салона ў крэдыт і праз год-два не шкадуе? Меркаванні падзяліліся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць