Эканоміка

КДК прапануе такія змены ў падаткаабкладанне ІП, што лёс малога бізнэсу выглядае бязрадасна

У Сеціва трапілі прапановы КДК па «удасканальванні сістэмы падаткаабкладання ІП».

Так, КДК прапануе: 

— Адмяніць адзіны падатак і замяніць яго спрошчанай сістэмай падаткаабкладання;

— Павысіць падаткі для ІП да 16% на юрыдычныя, бухгалтарскія, маркетынгавыя, кансультацыйныя, аўдытарскія «і іншыя» паслугі; 

— Увесці 13% плату за зняцце гатоўкі звыш за тры тысячы рублёў у месяц (або звыш трох сярэдніх заробкаў па краіне);

— Узмацніць крымінальную адказнасць за падатковыя парушэнні;

— Павысіць адлічэнні ў ФСАН;

— Забараніць наяўныя плацяжы праз увядзенне дадатковых камісій за разлікова-касавае абслугоўванне. 

Гэтыя прапановы пабачылі свет пасля абурэння Лукашэнкам ІПшнікамі і бізнэсам на «Усебеларускім народным сходзе». 

Чытайце: НЭПу канец: 5 высноў з «Усебеларускага народнага сходу»

КДК кіруецца думкай, што большасць ІПшнікаў нібыта ў поўнай меры не нясуць «сацыяльных абавязкаў» перад дзяржавай, бо іх падатковы ўдзел мінімальны. 

Пры гэтым, у існым законе ясна прапісана, што карыстацца спрошчанай сістэмай падаткаабкладання (а цяпер гэта 3% ці 5% ад супольнай выручкі ў залежнасці ад віду дзейнасці) можна толькі да дасягнення пэўнага памеру абаротаў, пасля якіх падаткаабкладанне павялічваецца. 

КДК не прапануе знізіць гэты бар'ер, а прапануе адразу падняць падаткі для ўсіх, што ясна ўказвае на сапраўдныя прычыны і матывацыю новаўвядзенняў. 

Кантралёры лічаць, што існая сістэма, нечакана, «дазваляе суб'ектам гаспадарання хутка ўзбагачацца за кошт плацяжоў насельніцтва і пры гэтым мець мінімальныя падатковыя абавязкі перад дзяржавай». 

Месцамі КДК прамым тэкстам піша, што малы бізнэс у краіне варта знішчыць: 

«Часткова [захады] дазволяць знізіць прывабнасць для ІП гэтых відаў дзейнасці і будуць спрыяць іх працаўладкаванню на штатную пасаду з выплатай ФСАН, а таксама зменшыць выгаду для суб'ектаў гаспадарання пры заключэнні разавых дамоваў для вываду сродкаў», — гаворыцца ў лісце з прапановамі. 

Пакуль незразумела, як на прапановы рэагуе шырокая супольнасць індывідуальных прадпрымальнікаў. 

Адзін з ІПшнікаў сказаў «Нашай Ніве» літаральна наступнае: 

«Я супрацоўнічаю з ІТ-кампаніяй, якая мае юрыдычныя асобы па ўсім СНД. Плаціць 16% падатковай я не буду, мне прасцей адкрыць аналаг ІП у Расіі ці Украіне, і весці дзелавыя адносіны паміж замежнымі юрыдычнымі асобамі. У выніку, дзяржава не атрымае больш, яна не атрымае і таго, што мела ад маёй дзейнасці раней», — сказаў прадпрымальнік. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы14

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

Беларусаў запрашаюць абдымацца з незнаёмцамі. Цана пытання — 65 рублёў6

Польшча перакідвае на мяжу з Украінай войскі, танкі і сістэмы Patriot5

McDonald’s вінавацяць у тым, што ён з дапамогаю ШІ трымае высокія цэны для тысяч рэстаранаў1

ЗША выключылі з санкцыйнага спісу памерлага беларускага міністра

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы14

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць