Грамадства

«Як вам атрымалася ў адным месцы сабраць столькі фрыкаў?»: Блогеры-ябацькі жорстка перасварыліся між сабой

22 мая ў індустрыяльным парку «Вялікі камень» прайшоў трэці з’езд праўладных блогераў.

Аднак туды не паклікалі брэсцкага блогера Аляксея Голікава — таго самага, каго запрашаў да сябе ў перадачу кіраўнік АНТ Марат Маркаў, а ў госці да самога вядучага прыходзіў экс-міністр унутраных спраў Юрый Караеў. Чаму так сталася?

Аляксей Голікаў. Скрын з ютуба

Рэч у тым, што ў адным з ролікаў Голікаў параўнаў бандэраўцаў з камуністамі, сказаў, што не бачыць паміж гэтымі з’явамі розніцу. Гарадзенец Валянцін Раільчанка (таксама ютуб-блогер) з гэтай нагоды нават звярнуўся ў пракуратуру ў «сувязі з абаронай гонару і годнасці камуністаў, якія аддалі свае жыцці ў час Вялікай Айчыннай вайны».

Ва ўласным відэа Голікаў кажа, што арганізатарам мерапрыемства «прынята лічыць» музыканта Цімура Прахіна.

Цімур Прахін справа

«Ён лічыць сябе папулярным блогерам, патрыётам і музыкантам. Дадатковыя звесткі: разведзены, жыве з мамай». Голікаў кажа, што папрасіў Іллю Бегуна запісаць аўдыя з’езда, але той расказаў пра гэтую просьбу арганізатарам. «Калі чалавек стаў здраднікам аднойчы, то такім застанецца, па сутнасці, назаўсёды. Бягун здрадзіў дзяржаве, потым апазіцыі, я ўжо не кажу пра сябе», — характарыстыка ад Голікава.

Прыведзеныя кадры, дзе той самы Раільчанка называе Голікава «під…асам кончаным», а таксама расказвае, што берасцеец праходзіў практыку на «Белсаце». Насамрэч Голікаў працаваў у незалежным выданні «Брэсцкі кур’ер» і да «Белсата» дачынення не меў.

Раільчанка мяркуе, што Голікава спецыяльна закінулі «ў нашу грамаду, каб ён яе разбураў знутры».

«Я яму вынесу ўсе яго ванючыя зубы», — кажа голас, падобны да голаса Раільчанкі.

«Гэта была сходка здраднікаў, плеткароў і латэнтных калабарантаў. Пра што гаварылі людзі, якія лічаць сябе лідарамі грамадскага меркавання? Блогер Антон Шабашаў заявіў, што палітыка яму нецікавая, яго цікавіць забаўляльны кантэнт. Іншая ўдзельніца сказала, што ёй абыякавыя і палітыка, і забаўляльшчына, ёй бы грант атрымаць. Самым запамінальным быў выступ аб анатамічных асаблівасцях нараджэння дзяцей. Гэта смешна і балюча.

Хлопцы, вы сур’ёзна збіраецеся весці інфармацыйную вайну супраць «Белсата» і Пуцілы? Да яны вас як курапатак, вашымі ж рукамі. Вы проста неверагодныя. На мерапрыемстве быў госць з Расіі, і ведаеце, як ён апісаў свае ўражанні: «Як вам атрымалася ў адным месцы сабраць столькі фрыкаў?» Падумайце аб гэтым уражанні незацікаўленага чалавека», — кажа Голікаў.

Чытайце яшчэ: Рыхтуе мёртвых да пахавання і аб’ядноўвае ябацек-інфлюенсераў. Што вядома пра блогера Голікава?

Каментары

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

Шыкоўны гатэль у Мінску прапаноўвае імерсіўную вячэру са старажытнымі беларускімі стравамі — як гэта выглядае?7

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх21

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць