Гэтую старонку немагчыма перагарнуць. Жорсткія ФОТЫ затрыманняў на пратэстах
Пасля выбараў беларусы сутыкнуліся з беспрэцэдэнтным гвалтам. Тысячы людзей былі збіты ці паранены. Траўмы, з якімі пратэстоўцы ў першыя дні паступалі ў бальніцы, шакавалі нават медыкаў: апёкі і рваныя раны ад святлошумавых гранат, агнястрэлы, чэрапна-мазгавыя траўмы, пераломы рэбраў і рук, гематомы на сцёгнах і спіне.
9 жніўня 2020 года. Дактары аказваюць першую дапамогу пацярпеламу дэманстранту.
Дакладная колькасць пацярперых невядомая. Беларускія праваабаронцы ў верасні перадалі ў ААН 450 задакументаваных выпадкаў катаванняў і жорсткага абыходжання з затрыманымі і пратэстоўцамі. Па інфармацыі «Медыязоны» ў жніўні-верасні 2020 года ахвярамі дзеянняў сілавікоў стала не менш за 1400 чалавек. Сярод іх у тым ліку жанчыны і падлеткі. Але гвалт працягваўся і пасля гэтага.
Следчы камітэт паведамляў, што на 17 жніўня 2020 года з заявамі аб атрыманні цялесных пашкоджанняў пры затрыманні ці ў часе знаходжанні ў ізалятары да іх звярнулася 700 чалавек. Падчас учорашняй размовы з Лукашэнкам СК назваў новую лічбу — 5000. Ніводнай крымінальнай справы па гэтых фактах так і не было заведзена.
Тагачасны міністр МУС Юрый Караеў заяўляў, што ў першыя дні пратэстаў пацярпеў 131 супрацоўнік міліцыі. Пра пабітых сілавікоў выказваўся і Аляксандр Лукашэнка. «39 ці 40 рабят, пераламаных, і з пазваночнікамі пераламанымі амапаўцы дагэтуль ляжаць у шпіталі. А некаторыя ніколі ўжо не ўстануць і да жонкі сваёй не падпаўзуць», — казаў ён у верасні ў інтэрв'ю RT. Але ні фота сілавікоў з такімі траўмамі, ні іх саміх у судах ніхто не бачыў.
Напрыканцы жніўня 2020-га Генпракуратура абвясціла, што стварыла Міжведамасную камісію па расследаванні актаў гвалту з боку супрацоўнікаў органаў. Яе ўзначаліў выхадзец з КДБ Дзмітрый Гара (цяперашні кіраўнік СК). Пра вынікі працы гэтай камісіі нічога не вядома.
Улады спрабуюць пераканаць, што гвалту не было. Што 60% фота з сінякамі — фэйк. Але сцерці тысячы фотаздымкаў і відэа немагчыма.
15 ліпеня 2020 года. Дзень, калі бралі людзей, якія прыйшлі да ЦВК падаць скаргі.
4 жніўня 2020 года. Мітынг Ціханоўскай у Слуцку сарваны, людзей затрымліваюць.
10 жніўня 2020 года. Зачыстка ля «Кароны» на Кальварыйскай у Мінску. Адзін з сілавікоў стрэліць у журналістку «Нашай Нівы» Наталлю Лубнеўскую, яна паўтара месяцы праляжыць у бальніцы з кулявым раненнем.
10 жніўня 2020 года. На вуліцах сталіцы ўтвараюцца вялізныя заторы. Многія кіроўцы пацерпяць у часе разгону, калі ў машыны будуць кідаць святлошумавыя гранаты, а кіроўцаў пачнуць выцягваць і кідаць у аўтазакі.
10 жніўня 2020 года. Разгон на Пушкінскай.
10 жніўня 2020 года. Уваходы і выхады ў метро кантралююць сілавікі. Людзей хапаюць і валакуць у аўтазакі.
10 жніўня 2020 года. У той дзень многія атрымалі цяжкія раненні.
10 жніўня 2020 года.
12 верасня 2020 года. Сілавікі разганяюць жанчын, якія сабраліся на плошчы Свабоды.
23 верасня 2020 года. Дзень таемнай інаўгурацыі Лукашэнкі.
23 верасня 2020 года.
23 верасня 2020 года. Увечары людзей працягваюць хапаць у Мінску.
23 верасня 2020 года.
23 верасня 2020 года.
26 верасня 2020 года. Жанчын жорстка хапаюць на жаночым маршы.
26 верасня 2020 года. Многія дзяўчаты выходзілі на маршы ў лёгкіх светлых сукенках — так іх і забіралі на суткі.
26 верасня 2020 года. У Ніны Багінскай груба вырываюць з рук сцяг.
1 лістапада 2020 года. Пацярпеламу падчас нядзельнага маршу ў Курапаты аказваюць дапамогу медыкі з Чырвонага Крыжа.
Каментары
Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?8
У красавіку беларусы набылі рэкордную колькасць новых машын11
Беларускі псіхіятр паставіў пад сумнеў вынікі даследавання пра ўплыў папулярных лекаў на рызыку аўтызму ў дзяцей
«Бываюць проста болевыя запоі. Калі ты з болю не вылазіш…». Галіна Казіміроўская — пра барацьбу з анкалогіяй, хіміятэрапію і тое, чаму не ўмее прасіць дапамогі99
«Бываюць проста болевыя запоі. Калі ты з болю не вылазіш…». Галіна Казіміроўская — пра барацьбу з анкалогіяй, хіміятэрапію і тое, чаму не ўмее прасіць дапамогі9
«Корм — шкуры з мясакамбіната». Мінчукі скардзяцца на пах ад сабачага гадавальніка ў цэнтры сталіцы11
«Корм — шкуры з мясакамбіната». Мінчукі скардзяцца на пах ад сабачага гадавальніка ў цэнтры сталіцы1
Яшчэ адзін аўтобус не пусцілі з Беларусі ў Літву праз новыя санкцыі1313
Яшчэ адзін аўтобус не пусцілі з Беларусі ў Літву праз новыя санкцыі13
Калінінградзец зажыва спаліў сябе ў знак пратэсту супраць вайны, але ўлады не дазволілі нікому пра гэта даведацца88
Калінінградзец зажыва спаліў сябе ў знак пратэсту супраць вайны, але ўлады не дазволілі нікому пра гэта даведацца8
«Жыць неяк трэба». Яшчэ адзін вядомы беларускі спявак збіраецца працаваць таксістам99
«Жыць неяк трэба». Яшчэ адзін вядомы беларускі спявак збіраецца працаваць таксістам9
Каментары