Грамадства22

Настаўніцу, якую вясной аштрафавалі за жоўта-блакітныя стужачкі ў валасах, звольнілі з працы

«Увесну казалі, што працягваюць кантракт, бо па закону, калі ёсць дзеці да пяці год, нельга пазбаўляць магчымасці ўтрымліваць сям’ю. Але ў другой палове лета, я так разумею, пачалі дзейнічаць законы іншыя. Вынік — я шукаю працу», напісала Ларыса Секержыцкая ў Фэйсбуку.

У сакавіку Ларысу Секержыцкую, настаўніцу гісторыі з Бабруйска, за салідарнасць з Украінай аштрафавалі на 70 базавых велічыняў (2240 рублёў). Бабруйскі суд прызнаў настаўніцу сярэдняй школы № 27 вінаватай у парушэнні парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства.

Уся яе віна была ў тым, што ў прычосцы мелася жоўта-блакітная стужачка. Менавіта ў гэтым міліцыя і суд угледзелі прыкметы «правядзення несанкцыянаванага масавага мерапрыемства». Секержыцкую затрымалі на працоўным месцы, а міліцыю выклікала ў школу яе адміністрацыя.

Педагог мае 17-гадовы працоўны стаж, яе спецыялізацыя: гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя і грамадазнаўства.

«Заняткі магу праводзіць анлайн на беларускай і рускай мовах, дапамагу падцягнуць веды, больш грунтоўна падрыхтавацца да экзамену, ЦТ. Буду ўдзячна за рэпост. Веру ў моц пяці поціскаў рукі. Пішыце ў прыват, калі ёсць прапановы», — адзначыла Секержыцкая са спадзевам, што ёсць ахвотныя скарыстацца з яе настаўніцкага досведу.

Каментары2

  • Ужо і да школы прычапіліся
    31.08.2022
    Якая адміністрацыя гнілая. Звольнілі настаўніцу з малым дзіцяткам. 17 гадоў стажу, але каго гэта зараз цікавіць. Гісторыя Беларусі ўжо нікому не цікава, пішуць абы што. Сёння міністр адукацыі распавёў, што кожны дзясяты настаўнік - пенсіянер, і звольнілася ў два разы больш настаўнікам, чым уладкавалася на працу.
  • Строгі Беларускі Настау́нік
    31.08.2022
    Адміністрацыя цяпер усюды - ад слова АД або па-белаиуску - ПЕКЛА. Хто назначыу́ - такая і "АДмінястрацыя". Здраднікі паганыя. Калабаранты!

Цяпер чытаюць

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам5

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін прапанаваў правесці саміт з Трампам і Сі для абмеркавання вайны ва Украіне7

Раптоўны пажар на вайсковай базе ў Канадзе: чацвёра загінулых, 19 чалавек у крытычным стане

Трамп: Зяленскі зусім не імкнецца да завяршэння гэтай вайны10

Чаму салёны агурок свеціцца ад электрычнасці? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне4

ЗША знішчаюць судны наркагандляроў, але какаіну становіцца ўсё больш, а цэны на яго падаюць5

Зяленскі: Выглядае так, нібы ЗША прымушаюць Украіну да капітуляцыі19

Міленіялы могуць стаць самым багатым пакаленнем у гісторыі4

«Якія, с*ка, заднепрывадныя губаш**пы». Пасля гэтых слоў гродзенскага футбольнага трэнера выдалілі з поля8

Вальфовіч ацаніў беларускіх вайскоўцаў на 9,5 з 1012

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам5

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць