Грамадства3636

Люстрацыя, вяртанне да Канстытуцыі 1994 года, уваход у ЕС — ГА «Пагоня» абвясціла сваю дэкларацыю

У лістападзе ва Украіне было зарэгістравана грамадскае абʼяднанне «Пагоня», яго заснавальнікамі сталі беларусы, што жывуць ва Украіне, а таксама байцы беларускага палка «Пагоня». Узначаліў арганізацыю вядомы кікбаксёр Віталь Гуркоў. Сёння ГА «Пагоня» выпусціла сваю дэкларацыю.

Сваёй галоўнай мэтай абʼяднанне «Пагоня» ставіць вызваленне Беларусі ад рэжыму Лукашэнкі, які, як гаворыцца ў дэкларацыі, «цалкам залежны ад эканамічнай падтрымкі з Расіі, а таксама спрыяў фактычнай акупацыі нашай краіны».

У сувязі з гэтым ГА «Пагоня» прыярытэтнай задачай бачыць «адраджэнне Беларускай дзяржавы як унітарнай, незалежнай, дэмакратычнай краіны на падставе неабходнасці вяртання да Канстытуцыі 1994 года».

Паводле ГА «Пагоня», пытанне пра неабходнасць захавання пасады прэзідэнта можа быць у перспектыве перагледжана.

Сябры аб’яднання заяўляюць, што Рэспубліка Беларусь павінна выйсці з усіх дамоў з Расіяй у галіне паглыблення інтэграцыі і абаронных саюзаў на чале з Масквой.

«У якасці гарантыі бяспекі краіны мы бачым супрацоўніцтва з краінамі рэгіёна: Літвой, Польшчай і Украінай — на падставе сумеснай гісторыка-культурнай спадчыны, якая сягае часоў ВКЛ і Рэчы Паспалітай.

Наша мэта — фармаванне рэгіянальнага аб’яднання краінаў Міжмор’я, а таксама ўступленне ў Еўрапейскі саюз. Пытанне далучэння да абарончага саюза НАТА павінна вырашацца на агульнацыянальным рэферэндуме», — гаворыцца ў дэкларацыі.

Беларуская мова павінна стаць адзінай дзяржаўнай мовай.

Дэсаветызацыя, дэкамунізацыя і дэрусіфікацыя будуць асноўнымі задачамі абʼяднання.

Сябры арганізацыі выступаюць за тое, каб беларуская царква стала незалежнай ад РПЦ.

У эканоміцы сябры арганізацыі выступаюць за рынкавую сістэму і празрыстую сістэму падаткаабкладання, «вяртанне скрадзеных рэжымам у народа праз прыватызацыю дзяржаўных прадпрыемстваў і ўвядзенне прыватнай уласнасці на зямлю».

Дзеля павышэння адказнасці і самастойнасці мясцовых уладаў павінна быць праведзеная рэформа сістэмы кіравання і мясцовага самакіравання. Большасць паўнамоцтваў разам з падаткамі павінна быць перададзеная мясцовым выбарным органам.

На пераходны перыяд сябры арганізацыі прапануюць сфармаваць часовы выканаўчы орган, які забяспечыць вяртанне да нормаў Канстытуцыі 1994 года і прадстаўніцтва на міжнароднай арэне. 

Таксама яны выступаюць за люстрацыю, найперш вышэйшай наменклатуры і прадстаўнікоў сілавых структур рэжыму Лукашэнкі. 

Ахвярам рэжыму павінна быць выплачаная адэкватная кампенсацыя. Незаконныя прысуды павінны быць неадкладна адмененыя, павінна быць абвешчана амністыя з рэабілітацыяй для незаконна асуджаных.

Аб’яданне «Пагоня» ў якасці тактычнай задачы дзеля дасягнення мэты вызвалення Беларусі абвясціла неабходнасць сумеснай барацьбы разам з украінскім народам і народамі Еўропы супраць расійскай агрэсіі і дапамогу Украіне ўсімі магчымымі сродкамі ад гуманітарных да ваенна-палітычных.

Каментары36

  • Жэрар
    13.12.2022
    Нармальная праграма. Гэта вам не канстытуцыя Лябедзькі і штабныя міністры з невядома якімі праграмамі. Я бы да праграмы Пагоні дадаў яшчэ дадатковую пажыццёвую пенсію для амніставаных палітвязняў. Можна нават за кошт існуючай Палаткі.
  • Mar
    13.12.2022
    Такое заявление нужно было уже давно сделать т.н. кабинету Тихановской, а не мычать 2 года непонятно о чем.
  • Anatol Starkou
    13.12.2022
    Вось таму вас ніколі не будзе на Беларусі. Пишыце исчо.

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Былы дырэктар «Сілічаў» жыве ў Крыме і судзіцца з суседкай, якая казала, што ён датычны да смерці чалавека1

«Бітлз-лэнд». У Ліверпулі адкрыецца велізарны музей «Бітлз», праект блаславілі Пол Макартні і Рынга Стар

У Дзень бацькі Лукашэнка пажадаў беларускім мужчынам быць гатовымі ў любы момант стаць на абарону краіны12

Францыя прызнала няўдачы ў сваім адказе на гвалт. Цяпер разгортвае войска і рыхтуецца да новых пратэстаў4

На Зямлі ёсць тры тэрыторыі, якія не хоча забіраць ніводная краіна. Чаму так атрымалася?1

Starshield для Украіны запаволілі па загадзе Маска5

Трамп пра пагадненне паміж Пуціным і Зяленскім: Ім не абавязкова быць у адным пакоі1

«Паглядзім, што скажа Пуцін». Уіткаф ляціць у Расію, каб абмеркаваць новыя мірныя прапановы, вылучаныя на сустрэчы з Зяленскім у Осла1

У Аўстраліі метэарадары пачалі паказваць дождж, якога няма. Аказалася, што гэта мільёны матылькоў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію44

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць