Нерухомасць66

Кракадзілавыя крэслы і працы вядомага скульптара. Цікавосткі інтэр'ераў банкіра Мацюшэўскага

Выстаўлены на продаж катэдж Васіля Мацюшэўскага, старшыні праўлення Банка БелВЭБ і былога віцэ-прэм'ера, звяртае на сябе ўвагу не толькі раскошнай мэбляй і цаной у 1,2 мільёна даляраў. У інтэр'ерах мы заўважылі некалькі цікавых дэталяў.

Фота тут і далей: realt.by

Персанальны стыль Мацюшэўскага звяртае на сябе ўвагу — нязменны шаўковы гальштук, завязаны класічным вузлом «віндзор», ідэальна падабраныя кашулі і касцюмы па фігуры — відавочна, набываюцца не ў айчынным «Камінтэрне». Любоў да прыгожага, верагодна, адыграла сваю ролю і ў далейшым уладкаванні дома.

Катэдж, што месціцца ў элітным раёне каля вадасховішча Дразды, пабудаваны ў псеўдаангельскім стылі: асіметрычны дом, стромкі, вальмавы дах і характэрнае каменна-цаглянае абліцоўванне.

Унутры, можна меркаваць, гаспадар спрабаваў сумясціць класічны і каланіяльны стылі. У выніку атрымаўся шык па-беларуску.

У гасцёўні сустракаюць аксамітная канапа, вітражы і арачныя вокны. 

Разыначка пакоя — абедзенны гарнітур у стылі «Індыяны Джонса». Вакол мазаічнага драўлянага стала стаяць масіўныя крэслы, абцягнутыя кракадзілавай скурай.

На падлозе каля мармуровага каміна — егіпецкія статуэткі, верагодна, прывезеныя гаспадарамі з далёкіх вандровак. А на самім каміне можна заўважыць калекцыю невялікіх бронзавых скульптур.

Гэтыя статуэткі аўтарства вядомага беларускага скульптара Андрэя Асташова. Верагодна, Мацюшэўскі ёсць заўзятым прыхільнікам творчасці мастака, бо на адной паліцы сабраны работы з розных калекцый.

Напрыклад, скульптура «Прынцэса Агню» з серыі 2016 года (па цэнтры), а таксама статуэткі «Фантазёр» і «Матылёк» з «Серыі малых формаў» 2011 года (дзве фігуры справа ад цэнтральнай). Падобныя скульптуры аўтар дарыў таксама Нацыянальнаму мастацкаму музею Беларусі ў 2019 годзе.

Заўважна, што гаспадар дома любіць інтэр'ерныя гадзіннікі: мы налічылі тры, адзін з якіх — антыкварны або з'яўляецца копіяй антыкварыяту.

Катэдж мае два ванныя пакоі: адзін выкананы ў традыцыйным усходнім стылі і абліцаваны блакітнай мазаікай, другі — класічны.

У адной з прыбіральняў зноў сустракаецца анімалістычная тэматыка — пазалочанае крэсла з тыгровай абіўкай. Паліцы ўпрыгожаны статуэткамі анёлаў і іншымі дэталямі.

Некалькі спальняў і кабінетаў выкананы ў класічным стылі. У дэкоры выкарыстана шмат дрэва і фактурных тканін — у якасці абіўкі канап, дываноў і штор. 

Імавернай прычынай продажу катэджа можа быць развод Мацюшэўскага з жонкай.

«Трэба купіць ёй нешта і самому пераехаць падалей ад Калаўра. Калі б яго з гэтай крыміналкай не раздзелі, то, можа, і не прыйшлося б прадаваць, а так…» — сказаў «НН» адзін з банкіраў.

Каментары6

  • Mar
    11.01.2023
    Шкловский ампир. У них там наверху у всех вкусы одинаковые.
  • Працаўнік
    11.01.2023
    Працаваць у офісе (сваёй) багатай фірмы  - хай. Але навошта самому жыць у хаце "а ля офіс багатай фірмы"?
  • даведка
    11.01.2023
    Не исключаю фиктивный характер развода и раздела имущества в пользу жены с целью избежать его изъятия.

Цяпер чытаюць

Чаму мы прайгралі ў 2020 годзе? Развагі Міколы Дзядка21

Меркаванніабмяркоўвайце!21

Чаму мы прайгралі ў 2020 годзе? Развагі Міколы Дзядка

Усе навіны →
Усе навіны

Упершыню ў гісторыі жанчына стала прэм'ерам Японіі5

Настаўніца ў Паўднёвай Карэі забіла васьмігадовую вучаніцу. Гэта трагедыя шакавала ўсю краіну5

Клуб з вёскі на 1500 чалавек упершыню стаў чэмпіёнам Швецыі па футболе2

«Работнікаў з Афрыкі адпраўляюць на кухню». Чым займаюцца працоўныя мігранты ў Беларусі і адкуль едуць?18

Трамп зноў заявіў, што Украіна можа выйграць у вайне. Але не думае, што выйграе12

ДАІ прапануе замяніць невялікія маршруткі аўтобусамі большай умяшчальнасці9

«Асноўны інструмент — генетычная экспертыза». У Следчым камітэце расказалі, як раскрываюць забойствы даўно мінулых гадоў3

У адкрытым доступе апублікавалі базу 4000 штатных супрацоўнікаў КДБ, імёны агентаў і інфарматараў не называюць32

У Віцебску ладзяць экскурсіі ў прапагандысцкі цэнтр расійскага мілітарызму ФОТАФАКТ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму мы прайгралі ў 2020 годзе? Развагі Міколы Дзядка21

Меркаванніабмяркоўвайце!21

Чаму мы прайгралі ў 2020 годзе? Развагі Міколы Дзядка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць