Грамадства88

«Калі хтосьці ў палітыку зайграецца». Лідары ЛДПБ і КПБ абмеркавалі будучае партыйнае жыццё

У Беларусі рыхтуюцца змены ў закон аб палітычных партыях. Папраўкі ўжо прыняў парламент. Пра тое, як зменіцца палітычная і партыйная актыўнасць у краіне, у праграме «Пастскрыптум» абмеркавалі кіраўнікі псеўдапартый Алег Гайдукевіч (Ліберальна-дэмакратычная) і Аляксей Сокал (Камуністычная).

Змены ў закон аб палітычных партыях Гайдукевіч назваў «упарадкаваннем палітычнага поля краіны». Ён распавёў, што ў краіне цяпер 15 палітычных партый, частка з іх — «толькі на паперы», а частка, «што яшчэ горш, гэта дэструктыўныя палітычныя сілы, якія выступаюць супраць уласнай Канстытуцыі, супраць уласнага народа». Маецца на ўвазе, што гэтыя партыі выступаюць супраць дыктатуры і Аляксандра Лукашэнкі.

«Гэтыя палітычныя партыі мы павінны пасля перарэгістрацыі прыбраць», — заявіў Гайдукевіч.

Ён лічыць, што новы закон робіць палітычныя партыі, якія будуць зарэгістраваныя, «рэальнымі сіламі». 

Стварэнне палітычнай партыі на базе грамадскай арганізацыі «Белая Русь» ён назваў «вельмі важным рашэннем стварэння прэзідэнцкай партыі — магутнай, буйной, цэнтральнай у краіне».

«Радавацца трэба, што такі строгі закон. Калі камуністы прайшлі — гэта сіла, калі мы прайшлі — гэта сіла. Хто не прайшоў — не прайшоў. Каб ніхто не думаў, што мы хочам краіну, дзе будзе толькі адно меркаванне. Не трэба баяцца слова апазіцыя. Мы будзем на выбарах спрачацца і з камуністамі, і з «Белай Руссю», — патлумачыў спектр палітычнай дыскусіі Гайдукевіч.

Паводле яго, нягледзячы на рознагалоссі, усе партыі, якія застануцца ў краіне, будуць «адстойваць нацыянальныя інтарэсы, змагацца з санкцыямі і падтрымліваць нашага прэзідэнта».

Будучы партыйны лад Гайдукевіч лічыць разнастайным. «Вось ёсць партыя ўлады [«Белая Русь»], якая падтрымлівае прэзідэнта. Ёсць камуністы на левым флангу. Ёсць правацэнтрысцкая партыя — Ліберальна-дэмакратычная».

Ён мяркуе, што кожны выбаршчык знойдзе свайго прадстаўніка ў гэтым спектры. «І ў людзей на выбарах будзе альтэрнатыва».

Сокал дадае, што ён і не хавае, што і будучая партыя «Белая Русь», і ЛДПБ, і КПБ — праўладныя, у адрозненне, на ягоную думку, ад ЛДПР і камуністаў у Расіі.

А Гайдукевіч нагадаў, што «над партыямі стаіць УНС» [Усебеларускі народны сход].

«Гэта вельмі добра, — кажа ён. — Калі хтосьці ў палітыку зайграецца з лідараў палітычных партый, Усебеларускі сход хутка прызямліць і паставіць на месца», — малюе ён перспектывы палітычнага жыцця.

«Пасля прыняцця гэтых рашэнняў пройдзе некалькі гадоў, і вы ўбачыце, што палітычная рэальнасць будзе зусім іншая», — прадказвае Гайдукевіч.

Але, на ягоную думку, такія перамены — гэта развіццё дэмакратыі і народаўладдзя, «як і абяцаў Лукашэнка».

Гайдукевіч лічыць, што, «калі не будзе дыскусій, не будзе ў парламенце розных пунктаў гледжання, не будзе спрэчак палітычных — няма руху наперад».

Ён прыводзіць такія паралелі. «Вы ў сямʼю прыходзіце дадому, у мужа адно меркаванне, у жонкі другое, у цешчы — трэцяе. Прыходзіць галава сямʼі, стукае кулаком па стале і кажа: будзе вось так. Але ён выслухаў усіх.

Перакладаю на беларускую мову. Мы вось паспрачаліся, партыі, лідары (і будзем жорстка спрачацца), прыйшоў прэзідэнт па Канстытуцыі, кулаком стукнуў: хто не хоча працаваць? Усе пабеглі працаваць. А над імі ўсімі Усебеларускі сход. Калі на сямʼю перавесці, то жонка пабегла налева — яе адразу Усебеларускі сход за шкірку — і на месца».

Новым законам будзе забаронена фінансаванне партый з-за мяжы. Гэтая норма існавала і раней.

Цяпер партыі будуць існаваць «за кошт сяброў сваіх партый»: «нехта канапу прынёс, нехта ручку, нехта зняў офіс», як тлумачыць Гайдукевіч. Але ў далейшым лідары ЛДПБ і КПБ разлічваюць на фінансаванне з бюджэту ў залежнасці ад вынікаў выбараў, «наколькі партыя карыстаецца папулярнасцю ў народзе».

На пытанне пра кантакты і абмен вопытам з замежнымі калегамі Гайдукевіч заявіў: «Я скажу так, я, як беларускі палітык і дэпутат,… у мяне няма сяброў за мяжой», хоць «калегі ёсць».

Ён патлумачыў гэта тым, што «свет вельмі памяняўся».

«Вось палітычна левыя, якія раней былі левымі, ужо не левыя ў Еўропе, а незразумела хто. Правыя — гэта не правыя, а незразумела хто. Напрыклад, у мяне партыя называецца Ліберальна-дэмакратычная, але ніякага дачынення да лібералізму заходняга мы не мелі і не маем.

У нас свой беларускі лібералізм, з адценнем МУС і КДБ. Гэта выдатна. Вось такі добры беларускі лібералізм», — сказаў Гайдукевіч.

Сокал паведаміў, што ў КПБ цяпер 60000—65000 чалавек; Гайдукевіч распавёў, што яны выдалі сваім сябрам з 1994 года 40 тысяч сяброўскіх білетаў. На перарэгістрацыю Гайдукевіч абяцае «паказаць» не менш за 10 тысяч членаў (для перарэгістрацыі партыі трэба будзе мінімум 5 тысяч членаў).

Вядучая спытала пра рэйтынг партый сярод беларусаў. «Узровень даверу з кожным годам расце, — сцвярджае Сокал. — Раней ён быў у межах 20%, на сёння — гэта каля 27, бліжэй да 30%».

«Рэйтынг дэструктыўных партый — нуль», — сцвярджае ён.

Каментары8

  • даведка
    08.02.2023
    Я как-то сомневаюсь, что всебелорусское собрание поможет Гайдукевичу вернуть побежавшую налево жену.
  • BLR
    08.02.2023
    Вось вам беларусы - прыдворны блазан, яго зараз слухаць будзеце больш і больш. Папа на пенсіі дурку валяе ў нейкай там палаце. А гэта пасьледыш заняў яго месца, але відавочна, што куды больш дзікаваты і на розум абдзелены.
  • Эюё
    08.02.2023
    Мышыная вазня. Зянон прыйдзе, парадак навядзе.

Цяпер чытаюць

Стала вядомая прычына хвалі ператрусаў у агенцтвах нерухомасці

Стала вядомая прычына хвалі ператрусаў у агенцтвах нерухомасці

Усе навіны →
Усе навіны

Інстаграм заблакаваў медыя пра Варшаву, якое стварылі беларусы. Афіцыйная прычына — скаргі на пост аб расійскай прапагандзе15

Навукоўцы ўваскрасілі лютаваўкоў з серыяла «Гульня тронаў»1

ЗША ўвялі супраць Кітая тарыфы 104%33

Красавіцкі снег засыпаў клубнічныя плантацыі на Палессі. Ці паўплывае гэта на ўраджай?2

«Бедная сава сядзела проста на бардзюры». Высяканне елак у цэнтры Пінска стала шокам і для людзей, і для птушак14

«Гэта мая мара з дзяцінства». На кастынг «Міс Беларусь» прыйшла дзяўчына, якая працуе ў турме Магілёва53

З акаўнта зніклай Мельнікавай былі спампаваныя файлы Каардынацыйнай рады30

Мітрапаліт Веніямін расказаў, што думае пра развіццё ў Беларусі манастырынгу8

Памёр Міхаіл Піліпенка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомая прычына хвалі ператрусаў у агенцтвах нерухомасці

Стала вядомая прычына хвалі ператрусаў у агенцтвах нерухомасці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць