Меркаванні1111

Чым Лукашэнка можа адказаць на дыверсію ў Мачулішчах?

Здарэнне на вайсковым аэрадроме ў Мачулішчах стала галоўнай падзеяй апошніх дзён. Адзіны афіцыйны каментар дыверсіі быў з вуснаў МЗС. «Чарговы фэйк», — заявіў намеснік кіраўніка ведамства Юрый Амбразевіч. Чаму рэжым Лукашэнкі маўчыць? Якія наступствы можа пацягнуць за сабой гэты інцыдэнт? «Наша Ніва» абмеркавала гэта з гісторыкам, палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам і палітолагам Валерыем Карбалевічам.

Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з сілавікамі 27 лютага. Скрыншот відэа з «Пула першага»

«Галоўны мэсэдж Лукашэнку: ён кантралюе сітуацыю ў Беларусі куды горш, чым жадае»

Аляксандр Фрыдман лічыць, што сам факт таго, што паведамленне пра інцыдэнт у Мачулішчах уключылі ў свае справаздачы і Міністэрства абароны Вялікабрытаніі, і амерыканскі Інстытут вывучэння вайны, што пра гэта піша заходняя прэса, сведчыць пра тое, што нешта ўсё-такі адбылося.

А ў маўчанні беларускіх улад ёсць свая логіка. «Калі ўсе версіі для цябе дрэнныя, дык лепш маўчаць. Такое працяглае маўчанне паказвае, што нешта непрыемнае адбылося», — заўважае аглядальнік.

«Калі ацэньваць інцыдэнт як частку прапагандысцкай вайны, то гэты акт за беларускімі дэмакратычнымі сіламі. У іх атрымалася прапанаваць сваю версію, якая на гэты момант застаецца адзінай, бо ўкраінскі бок на сябе адказнасць не бярэ і відавочна не возьме, — дадае ён. — Дэмакратычныя сілы падвысілі сваю вагу, яны паказалі, што здольныя прапанаваць Украіне не толькі маральную падтрымку, але і канкрэтныя дзеянні». 

Чым рэжым Лукашэнкі можа адказаць?

«Калі мы ўявім, што дыверсію здзейснілі ўкраінцы, то гэта можна разглядаць як пэўны мэсэдж Лукашэнку: ты нам пагражаеш, а мы зрабілі гэта на тваёй тэрыторыі, ты нам збіраўся «жэстачайшэ адказаць», а адказваць няма чым — вайны ён не жадае. Ягоныя пагрозы — толькі вербальная эквілібрыстыка. Хіба пойдзе войскам ва Украіну? Дык гэта самагубства. Адкажу ўкраінцам тым, што сам сябе заб’ю? Дурасць. Прызнаць, што ён на 100 працэнтаў не кантралюе сітуацыю ў Беларусі? 

Аэрадром Мачулішчы. Фота: Мінабароны

Калі ўявіць, што за здарэннем стаяць беларускія партызаны, то сітуацыя для Лукашэнкі яшчэ горшая: трэба прызнаць, што ў краіне дзейнічаюць людзі, якія здольныя атакаваць вайсковы аэрадром. Ізноў-такі гэта прызнанне, што ты сітуацыю не кантралюеш, а твае ўласныя спецслужбы не працуюць.

Пакуль нармальнага працоўнага выхаду няма, то ён вымушаны маўчаць».

Гэты кейс пагражае больш актыўным уцягваннем Беларусі ў вайну, лічыць Фрыдман.

Дыверсія ў Мачулішчах можа змяніць і адносіны да Ціханоўскай і яе атачэння. Але галоўны мэсэдж, які Лукашэнка атрымаў: ён кантралюе сітуацыю ў Беларусі куды горш, чым жадае. 

«Ёсць версія, што перад візітам у Кітай Лукашэнку паказалі рэальную сітуацыю ў Беларусі, ці можа, гэта акцыя пераследавала мэту сарваць яго паездку ў Кітай. Не бяруся гадаць. Для Лукашэнкі гэта надзвычай важная паездка, не ведаю, што павінна было б адбыцца ў Беларусі, каб ён не паехаў. 

Дарэчы, заходняя прэса звязвае і паездку ў Кітай, і здарэнне ў Мачулішчах. Але тут ідуць абсалютна розныя ацэнкі кітайскага візіту, часта — памылковыя, з майго пункту гледжання: калі Лукашэнку паказваюць толькі ў ролі васала, які накіроўваецца ў Кітай, каб правесці перамовы ад імя Пуціна, то гэта выглядае досыць смешна. Калі б Расія жадала правесці перамовы з Кітаем, то Лукашэнка, напэўна, апошні чалавек, якога накіравалі б на перамовы. Гэта для яго асабісты праект і яму вельмі важна заручыцца кітайскай падтрымкай. Таму і вырашылі спачатку правесці візіт у Кітай, а там ужо нейкім чынам рэагаваць на Мачулішчы», — лічыць Аляксандр Фрыдман.

«Гэты інцыдэнт не вырашае лёс вайны, але гэта моцны сімвалічны крок», — дадае аглядальнік.

«Рэжым можа адказаць узмацненнем палітычных рэпрэсій»

Валерый Карбалевіч адзначае: інцыдэнт у Мачулішчах разбурае ўвесь ідэалагічны канцэпт астраўка стабільнасці і спакою.

«Уладам цяжка прызнаць, што вайна прыйшла ў беларускі дом. Проста ў сэрцы краіны, за 20 кіламетраў ад сталіцы здзейснены напад на вайсковы аэрадром. На фоне пастаяннай мілітарысцкай ліхаманкі: цэлы год вяліся мабілізацыйныя мерапрыемствы. Цэлы год на тэрыторыі краіны праводзілі разнастайныя вайсковыя вучэнні. І што ў сухім выніку? Вораг пранік у самае сэрца краіны.

А дзе знакамітая супрацьпаветраная абарона, якая, дарэчы, сумесная, беларуска-расійская? Сур’ёзныя пытанні могуць узнікнуць у расійскага боку, якому абяцаныя надзейныя тылы».

Рэжым Лукашэнкі можа адказаць на падзеі ў Мачулішчах узмацненнем палітычных рэпрэсій, лічыць палітолаг.

«Гэта ўжо адбываецца. Затрымліваюць людзей у населеных пунктах непадалёк ад Мачулішчаў, сілавікі пачалі паляваць на каментатараў у сацсетках. Інцыдэнт, натуральна, прывядзе да ўзмацнення мілітарысцкай ліхаманкі». 

«Дасюль вайна не закранала краіну непасрэдна, — мяркуе Карбалевіч. — Канечне, былі інцыдэнты на беларуска-ўкраінскай мяжы, асколкі ракеты падалі на беларускай тэрыторыі, штосьці здарылася на аэрадроме ў Зябраўцы, але ўсё можна было спісаць на выпадковасць. А тут напад на вайсковы аэрадром — гэта сведчанне таго, што вайна прыйшла ў Беларусь. А калі напады працягнуцца? Вельмі сур’ёзны паварот як мінімум для беларускай улады».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

«Жэстачайшай дысцыпліны!» Лукашэнка адчытаў кіраўніцтва сілавога блоку. Хрэнін сядзеў як мыла з'еўшы

Расійскі самалёт А-50 у Мачулішчах можа быць сур'ёзна пашкоджаны — пра гэта сведчыць адна дэталь

У Крамлі адмовіліся каментаваць атаку на расійскі самалёт у Беларусі

«Самым складаным была эвакуацыя». Азараў пра падрабязнасці падрыву расійскага самалёта ў Мачулішчах

Красамоўна. Што лукашэнкаўскія каналы напісалі пра выбухі ў Мачулішчах

Каментары11

  • Мы народ
    01.03.2023
    Ён яшчэ не ведае чым адказаць. Пуцін не паспеў сказаць.
  • Ппп
    01.03.2023
    Они молчат, потому что не знают точно насколько критичны повреждения. Если там были всего лишь царапины то их залатают и скажут что ничего и не было. Если там все серьезнее, то продолжат молчать
  • Anatol Starkou
    01.03.2023
    даведка, с историком, политическим обозревателем Александром Фридманом и политологом Валерием Карбалевичем. 

Цяпер чытаюць

Каспяровіч памёр тры дні таму, але цела знайшлі толькі цяпер1

Каспяровіч памёр тры дні таму, але цела знайшлі толькі цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскіх аптэках размялі расійскі аналаг «Аземпіка». Людзей не палохала нават цана5

Прэзідэнт Ізраіля: Мы не ставім за мэту зрынуць Хаменеі, але гэта можа быць пабочным эфектам з вялікімі гістарычнымі наступствамі

Лукашэнка: Я прачытаў тое, што пісалі ў тыктоках, «тыктокаліся» нашы выкладчыкі12

Час праезду беларуска-літоўскай мяжы аўтобусамі павялічыўся да 10-12 гадзін5

Лукашэнка: Беларусь заўсёды была, ёсць і будзе разам з Расіяй63

Вось колькі каштуе Ізраілю вайна з Іранам. Самае дарагое — абарона свайго неба2

У калоніі №15 Магілёва знялі з пасады адыёзнага начальніка, які здзекаваўся з палітвязняў3

За адсутнасць бульбы прапануюць штрафаваць да 8 400 рублёў3

Расія перадала Украіне целы не толькі ўкраінскіх, але і расійскіх салдат3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каспяровіч памёр тры дні таму, але цела знайшлі толькі цяпер1

Каспяровіч памёр тры дні таму, але цела знайшлі толькі цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць