Грамадства1111

Расійскі самалёт А-50 у Мачулішчах можа быць сур'ёзна пашкоджаны — пра гэта сведчыць адна дэталь

Пра тое, што дасць дыверсія на аэрадроме Мачулішчы ўкраінскаму войску, разважаў у эфіры «Еўрарадыё» вайскова-палітычны аглядальнік групы «Інфармацыйны супраціў» Аляксандр Каваленка.

Самалёт-лакатар А-50. Фота: Мінабароны Расіі

Самалёт ДРЛВ А-50 — унікальны, такіх на ўзбраенні ў Расіі не больш за дзевяць, але не ўсе яны былі баяздольныя. Кошт такога самалёта больш за 300 мільёнаў даляраў.

Аляксандр Каваленка тлумачыць: А-50 — асноўны для ўказанняў па нанясенні ракетных удараў па тэрыторыі Украіны. 

«Мы можам параўноўваюць яго з ракетным крэйсерам «Масква». Такіх караблёў існавала ўсяго тры, на сёння Расія не мае магчымасці пабудаваць яшчэ адзін такі карабель. Гэта незваротныя страты».

Аляксандр Каваленка. Скрыншот стрыму «Еўрарадыё»

Вырабіць новы самалёт, на думку эксперта, цяпер таксама немагчыма, бо санкцыі, якімі абкладзена Расія, не даюць карыстацца тэхналогіямі, якія раней дазволілі мадэрнізаваць А-50.

У ноч з 26 на 27 лютага па тэрыторыі Украіны быў здзейснены налёт дронамі-камікадзэ «Шахед». Адразу пасля гэтага адбыўся вылет МіГ-31К з тэрыторыі Беларусі. Але гэтым разам чамусьці А-50 іх не суправаджаў.

Таму Каваленка мяркуе, што расійскі самалёт у Мачулішчах мае сур'ёзныя пашкоджанні і не можа выконваць свае функцыі.

У праекта «Беларускі Гаюн» інфармацыі пра вылет МіГ-31К учора не было.

Раней «Байпол» паведамляў, што ў выніку двух выбухаў пацярпелі пярэдняя і цэнтральная часткі самалёта, пашкоджаная авіёніка і радыёлакацыйная антэна.

«Калі будзе рамонт, то ён не адбудзецца за месяц ці за два, гэта будуць працяглыя рамонтныя работы або той самалёт будзе выключаны са складу.

На тэрыторыі Беларусі такі рамонт нерэальны, хіба толькі расіяне прывязуць сваю брыгаду, якая будзе рамантаваць самалёт на працягу 2—3 гадоў», — выказаўся вайсковы аглядальнік.

Што падрыў гэтага расійскага самалёта дасць украінскаму войску?

«Гэты А-50 можна замяніць, але ўзнікае пытанне: хто гарантуе, што з тым другім А-50 не здарыцца на тэрыторыі Беларусі які-небудзь інцыдэнт? На сітуацыю ў зоне баявых дзеянняў яно будзе мець свой уплыў, нават банальна з навядзеннем ракетнай зброі авіяцыйнага базіравання, з карэктаваннем каардынат ужо ўзнікаюць праблемы.

Такія самалёты дапаўнялі інфармацыю зброі, каб тое навядзенне было больш дакладным. Такім чынам, мы можам канстатаваць, што на сёння ў іх эфектыўнасць выкарыстання гэтай зброі можа зменшыцца.

Другі момант — яны будуць мець менш інфармацыі пра перамяшчэнне нашых войск, знаходжанне нашай авіяцыі ў паветранай прасторы», — лічыць аглядальнік. 

 «Самым складаным была эвакуацыя». Азараў пра падрабязнасці падрыву расійскага самалёта ў Мачулішчах

Каментары11

  • AnatolStarkou
    27.02.2023
    Калі ні’хто не прад’явіць фота, то партызанам не заплацяць
  • 123
    27.02.2023
    поперхнулся )))
  • :
    27.02.2023
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка збіраецца на доўгі час за мяжу57

Лаўроў: Беларусь імкнуцца ўцягнуць ва ўкраінскі канфлікт11

Заробак як у айцішніка: беларускаму трактарысту прапануюць да 10 тысяч рублёў. Разабраліся, у чым сакрэт5

СК РФ назваў прозвішчы адказных і выканаўцаў, хто, па яго версіі, атакаваў аўтобус з беларускімі дзецьмі пад Бранскам17

26‑гадовы Максім з Баранавіч — новая ахвяра вайны12

«Гэта ўнікальны выпадак!» Каля «Мінск-Свету» заўважылі птушку года1

Будынак крэйдавага завода ў Белгарадскай вобласці разбураны ў выніку ўдару беспілотнікаў1

Ордэн Белага Арла, які забралі ў Зяленскага, вярнуўся ў Польшчу. Што з ім будзе цяпер?4

У Крыме здарылася маштабнае адключэнне святла6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць