Грамадства

Выдавецтва «Зміцер Колас» часова прыпыняе сваю дзейнасць. Ёсць звесткі, што Зміцер Колас — у КДБ

«Шаноўнае спадарства, выдавецтва прыпыняе сваю дзейнасць да асобнага паведамлення», — паведаміла выдавецтва ў сацыяльных сетках сёння, 5 сакавіка. 

Зміцер Колас. Фота: pushlib.org.by

Як паведаміла Reform.by крыніца з кніжных колаў, ёсць звесткі, што Зміцер Колас і яго друкар зараз знаходзяцца ў КДБ.

Першапачаткова меркавалася, што нагодай стала выданне дакументаў з дзяржархіваў пра рэпрэсіі 1937—1939 гадоў «Масавыя рэпрэсіі ў СССР у гістарычных даследаваннях і калектыўнай памяці». Але, як сцвярджаюць крыніцы «Нашай Нівы», падставай для затрымання стала іншая кніга — зборнік «Вызваленыя і заняволеныя. Польска-беларускае памежжа 1939—1941 гг. у дакументах беларускіх архіваў». Ён з'явіўся ў рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў 17 студзеня 2023 года па рашэнні суда Цэнтральнага раёна Мінска.

Кнігу выдалі ў 2021 годзе ў Мінску. У ёй адлюстравана стаўленне насельніцтва Заходняй Беларусі да палітычных, сацыяльна-эканамічных і культурных пераўтварэнняў савецкай улады ў перыяд з верасня 1939 года па чэрвень 1941 года.

Зборнік выйшаў пры дапамозе Цэнтра польска-расійскага дыялогу і ўзаемаразумення.

Выдавецтва «Зміцер Колас» вядомае кнігамі сусветнай паэзіі, прозы, драматургіі ў найлепшых беларускіх перакладах. Шырокае прызнанне атрымала кніжная серыя выдавецтва «Паэты планеты». У цыкле выйшла 100 кніжак выбітных аўтараў свету — у прыватнасці, Г. Апалінэра, А. Міцкевіча, А. Э. Адынца, Б. І. Антоныча, Д. Паўлычкі, В. Сасюры, М. К. Сарбеўскага, У. Блэйка, Н. Ленау, Г. Гайнэ, Г. Гайма, А. Поццы ды іншых паэтаў у перакладзе на беларускую мову ад знаных айчынных літаратараў і маладых перакладчыкаў. Толькі 28 лютага ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна прайшла імпрэза з нагоды 100 выпуску серыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Шалёна папулярная мінская блогерка патраціла на святкаванне дня нараджэння амаль $16 тысяч13

Шалёна папулярная мінская блогерка патраціла на святкаванне дня нараджэння амаль $16 тысяч

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі21

«Журфак па суботах» у Варшаве і Вільні абвяшчае новы набор10

Лукашэнка загадаў «добра страсянуць» школьнікаў і «чаго б гэта ні каштавала, цалкам страсянуць» школы32

На паляванні пад Гроднам егер застрэліў паляўнічага10

Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу са спікерам і дэпутатамі Сейма Літвы. Што абмяркоўвалі?20

У Германіі падпалілі будаўнічую пляцоўку абароннай кампаніі4

Пуцін рэзка змяніў рыторыку: Дамовіцца паміж сабой павінны менавіта Расія і Украіна20

Украіна нанесла ўдар па порце Сочы

Дальнабойшчык са Смалявіч за рулём еў цукерку і падавіўся. У выніку загінулі двое

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шалёна папулярная мінская блогерка патраціла на святкаванне дня нараджэння амаль $16 тысяч13

Шалёна папулярная мінская блогерка патраціла на святкаванне дня нараджэння амаль $16 тысяч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць