Грамадства77

Кыргызстан экстрадаваў беларуса, які атрымаў статус бежанца ва Украіне

З Кыргызстана экстрадавалі ў Мінск Уладзіміра Кадарыю, які раней звяртаўся да прэзідэнта Садыра Жапарава з просьбай не выдаваць яго Беларусі. Пра гэта The Insider распавёў адвакат Кадарыі Афтандзіл Алімжанаў.

Па словах Алімжанава, 4 сакавіка Кадарыю вывезлі з Бішкекскага СІЗА-1 прадстаўнікі МУС.

Абарона Кадарыі лічыць, што яго экстрадыцыя — парушэнне Кыргызстанам міжнароднага заканадаўства.

У звароце Уладзімір Кадарыя распавёў, што збег з Беларусі ва Украіну ад палітычнага пераследу і атрымаў там грамадзянства. У Беларусі ён быў адміністратарам інтэрнэт-рэсурсу, які апублікаваў апазіцыйныя матэрыялы.

Нягледзячы на гэта, Генпракуратура Кыргызстана разглядае Кадарыю як грамадзяніна Беларусі і лічыць рашэнне аб яго выдачы законным.

Каментары7

  • Крумкач
    06.03.2023
    не такі як ёсць, а куды езьдзіць ? Еўропа зачынена, а зь іншых месцаў экстрадыцыя амаль гарантаваная, бо ўплыў Расеі там захоўваецца значным.
  • не такі як ёсць
    06.03.2023
    Крумкач, калі вы пра адпачынак - то вы памыліліся навінай, калі пра міграцыю - адказ відавочны.
  • Кыргызбашы
    06.03.2023
    Крумкач,чалавек жыў сабе ва Ўкраіне, а потым з пачаткам вайны мог паехаць без візы ў Польшчу альбо застацца ва Ўкраіне. Трохі дзівіць выбар менавіта Кыргызстана. На што спадзяваўся? 

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх6

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць