Грамадства1212

Ціханоўская аддала 15 тысяч еўра ад Лукашэнкі на падтрымку палітвязняў

У інтэрв'ю журналісту «Еўрарадыё» Змітру Лукашуку лідарка беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская паведаміла «Еўрарадыё» пра лёс 15 тысяч даляраў, якія ёй уручылі ў жніўні 2020 годзе ў Мінску перад тым, як выправіць за мяжу. 

Святлана Ціханоўская. Фота: LookByMedia

Па словах Ціханоўскай, гэтыя грошы яна перадала на збор у падтрымку вызваленых палітвязняў. 

«Давайце лічыць гэта данатам ад рэжыму нашым палітзняволеным», — сказала Ціханоўская.

Пра тое, што Святлане Ціханоўскай перад яе прымусовай высылкай у Літву ў 2020 годзе прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі выдалі 15 тысяч еўра, прапаганда стала расказваць неўзабаве пасля таго. 

Сёлета 6 жніўня ў эфіры дзяржаўнага канала АНТ паказалі кадры аператыўнай здымкі 10 жніўня 2020 года з мінскай кватэры Ціханоўскіх. На іх відаць, як начальнік аператыўна-аналітычнага цэнтра (ААЦ) Андрэй Паўлючэнка перадае Святлане Ціханоўскай пакунак.

На відэа змесціва пакунку не было відаць, але сам Паўлючэнка казаў, што ў ім грошы. Пасля дэманстрацыі гэтага сюжэту Ціханоўская заявіла, што толькі пасля таго вырашыла распячатаць пакунак, які праляжаў у яе без малога пяць гадоў.

У пакеце сапраўды было 15 тысяч еўра новымі купюрамі, паведаміла яна.

«Пра гэты злашчасны канверт я не расказвала, таму што мне было сорамна, што ён у мяне апынуўся. Я не хацела да яго нават дакранацца», — сказала тады Ціханоўская.

Каментары12

  • Парада
    22.12.2025
    У данным выпадку лепей было перадаць гэтыя грошы палку Каліноўскага. Гэты факт вельмі прайшоўся бы да спадобы Валету і яго начальніку. Як кажуць "вой на балотах" чулі б і у Вільні.
  • асдфг
    22.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • 453543
    22.12.2025
    Калi ты знаходiшся у стане вялiкага стрэсу у час вобыску (маю на увазе тыя днi, калi яе мужа жорстка арыштавалi), калi цябе, i ты гэта ведаеш, могуць забiць, а у цябе на руках тваё малое дзiця, то тут не да разважанняу. Сунулi нешта у руку - узяла на-аутамаце. Узяла, бо галава другiм крэпка занята. У той сiтуацыi маглi i сунуць нешта[Рэд. Выдалена], i гэтага не заўважыш, бо стрэс быу найвялікшы.
    Канечне, можна было б зараз тыя грошы мужу аддаць (ён жа тожа быу зняволеным), а потым рэйкi пацалаваць ад таго цягнiка, на якiм ён з'ехау. Але пасля яго хамства - дулю яму. Усё правiльна яна зрабiла.

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў76

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы пачаўся суд над бандай наркагандляроў, якіх расійскія спецслужбы наймалі для дыверсій. Сярод абвінавачаных трое беларусаў5

Месцамі да +13°С. Надвор'е на апошнія дні зімы2

Lamborghini адмяняе выпуск свайго першага электрамабіля: зусім няма попыту

Ліндсі Вон расказала, як яе нагу выратавалі ад ампутацыі

«Не мае значэння, ідзе гаворка пра Кіеў ці Валдай». Буданаў выказаўся супраць удараў па «палітычных цэнтрах»5

Заснавальніца Gutenberg: Калі прыйшла навіна пра смерць Цымберава, многія забылі пра асцярожнасць і раскрыліся8

Біл Гейтс прызнаўся ў шлюбных здрадах з расіянкамі і ў тым, што Эпштэйн яго гэтым шантажаваў13

Апошняя прадстаўніца Беларусі на «Еўрабачанні» спрабуе прадаць праз аўкцыён старыя джынсы7

Пасол Украіны паведаміла пра патрабаванне ЗША не наносіць удары па нафтавым тэрмінале ў Новарасійску2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў76

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць