Грамадства33

З'явілася нейрасетка, якая зробіць ветлівым любое гнеўнае пасланне з абразамі. Выпрабавалі яе на выказваннях лукашыстаў

Як бы маглі выглядаць «акультураныя» Азаронак і Шпакоўскі.

Зусім нядаўна быў створаны новы штучны інтэлект, які можа ператварыць любыя гнеўныя і мацюкальныя нападкі ў ветлівыя і выхаваныя звароты.

Нейрасетка PolitePost першапачаткова была створана для змякчэння працоўных электронных перапісак, аднак ёй можна паспрабаваць знайсці прымяненне абсалютна ў любых жыццёвых сітуацыях, калі цяжка сябе стрымліваць.

Мы вырашылі яе пратэставаць на выказваннях лукашыстаў.

Праграма пры ўводзе інфармацыі, акрамя англійскай мовы, добра ўспрымае беларускую і рускую мовы, аднак вынікі усё роўна выдае на англійскай. Для зручнасці на скрыншотах мы перакладалі іх праз убудаваны ў браўзэр перакладчык ад Google.

Для лепшай якасці скрыншотаў (асабліва, калі вы чытаеце гэты матэрыял з тэлефона) рэкамендуем вам на іх націснуць.

Лукашэнка: «Не гніда, а выдатны лідар»

Спачатку мы вырашылі праверыць магчымасці гэтай нейрасеткі на нядаўнім абразлівым выказванні Аляксандра Лукашэнкі, у якім той абазваў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага «гнідай».

Па выніку праграма не проста змякчыла рыторыку Лукашэнкі, але і ўвогуле зрабіла яе вельмі праўкраінскай. 

Шпакоўскі: «Я ласкава прашу нас устрымацца ад прыніжальных выразаў»

Не адыходзячы далёка ад тэмы абразы Зяленскага, мы паглядзелі, як нейрасетка папрацуе з прапагандыстам Аляксандрам Шпакоўскім. 

Мы ўзялі яго каментар да вышэйзгаданага выказвання Лукашэнкі, у якім Шпакоўскі кажа, што Лукашэнка не даваў гарантый адносна недатыкальнасці кіраўніцтва Украіны. 

Нейрасетка прадставіла свой варыянт паводзін прапагандыста, пры якім ён заклікае прыхільнікаў рэжыму «ўстрымлівацца ад абраз і паважаць годнасць усіх людзей», а таксама адзначае, што «Лукашэнка нікому з іх не даваў абяцанняў іх абараняць».

Азаронак: «Падтрымлівайце самыя высокія стандарты сумленнасці і празрыстасці»

Само сабой не абышлося без Рыгора Азаронка. Паспрабавалі «акультурыць» адно з яго выказванняў. 

Мы ўзялі яго рэакцыю на нядаўні арышт некалькіх беларусаў у Польшчы, якіх абвінавачваюць у працы на расійскую выведку. У арыгінале Азаронак адкрыта кідаецца ў мацюкі і абвінавачвае беларускія незалежныя СМІ ў адсутнасці праўды.

Нейрасетка настолькі «акультурыла» прапагандыста, што ён стаў раіць сваім паплечнікам «падтрымліваць самыя высокія стандарты сумленнасці і празрыстасці, а таксама не кідацца ў абразы і абвінавачванні без наяўнасці якіх-небудзь доказаў».

Важна адзначыць, што на момант публікацыі дадзенага артыкула штучны інтэлект PolitePost ужо паспеў абнавіцца да новай версіі. У ёй нейрасетка пры адказе на звароты карыстальнікаў стала строга прытрымлівацца фармату і правілаў працоўнай электроннай перапіскі.

Гэта азначае, што атрымліваць простыя і кароткія «акультураныя» вынікі без афіцыйнага афармлення (як гэта было з прыкладам змены выказвання Лукашэнкі) цяпер будзе нельга.

Каментары3

  • неўрасетка
    20.03.2023
    Рэд. нейрасеткай усё ніяк нагуляцца не можа
  • шура
    20.03.2023
    Что это за бред? Такое нести даже ИИ не способен. Это инсценировка.
  • Абу
    20.03.2023
    Грыша, тапі! Ты зможаш! Разрадзіся такім, што ніякая сатанінская нейрасетка цябе не адолее. Перамажы сетку і замкніся назаўжды, бо ўсё, што ты скажаш пасля, будзе горш.

Цяпер чытаюць

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін6

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што хоча і трэці блок, і новую АЭС7

Дональд Туск пацвердзіў: чыгунка Варшава — Люблін пашкоджаная ў выніку дыверсіі17

Пенсіянерка паблытала педалі і пабіла сем аўтамабіляў у Мінску ВІДЭА9

Польскае МЗС чакае ўбачыць наступствы адкрыцця двух КПП «у найбліжэйшыя тыдні і месяцы»19

Том Круз нарэшце атрымаў «Оскар»: яму ўручылі ганаровую ўзнагароду за ўнёсак у кіно5

У Мінску пачалася мадэрнізацыя незвычайнага аб'екта: абсерваторыі Планетарыя ў парку Горкага1

У Мінску прадаецца кватэра ў доме, у якім нарадзіўся Максім Багдановіч3

Гэты рамонт каштаваў мінчукам амаль $100 000. Як думаеце, ён таго варты?12

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін6

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць