Спорт22

Крэйг Вудкрафт больш не будзе трэніраваць хакейнае «Дынама». Ягоная кар'ера ў Мінску скончылася паразай ягонай каманды ў гульні з Лукашэнкам

Кантракт з канадскім спецыялістам заканчваецца 30 красавіка. І, як паведамляе прэс-служба мінскага «Дынама», ён больш не будзе галоўным трэнерам каманды.

 Фота: hcdinamo.by

Сезон 2022/23 для Вудкрафта стаў чацвёртым запар і пятым у цэлым як галоўнага трэнера «зуброў». Усяго канадзец правёў ля руля каманды 303 матчы, што з'яўляецца рэкордам клуба.

За час яго працы «Дынама» чатыры разы выходзіла ў плэй-оф, прычым тройчы запар, але кожны раз спынялася на першым раўндзе.

24 сакавіка, ужо пасля вылету з плэй-оф КХЛ, «Дынама» правяло спарынг з камандай Лукашэнкі і прайграла з лікам 13:15. Пасля той гульні палітык паразмаўляў з трэнерам і раскрытыкаваў яго працу.

«Калі б у Амерыцы і Канадзе столькі кіраўнікі рабілі для хакея, колькі ў нас, яны б у космасе былі. А вы тут цялёпаецеся туды-сюды ў гэтым плэй-оф. Чакаем у наступным годзе ад вас сапраўднай гульні», — сказаў тады Лукашэнка, але ў наступным годзе «Дынама» будзе кіраваць іншы спецыяліст.

Таксама Вудкрафт з'яўляецца галоўным трэнерам зборнай Беларусі па хакеі. Ён запомніўся ўдзелам у «пакаяльным» відэа, калі каманда праваліла адбор на Алімпіяду.

Каментары2

  • Абу
    10.04.2023
    Ну дык! Як увогуле можна было на такі адказны, прынцыповы накірунак, на галоўную ўсладу правадыра, паставіць не генерала, ды яшчэ і з загніўшага Захаду?!
  • Ёсік
    10.04.2023
    Няма ў нас аніякага хакея. Усе гэтыя палацы - грошы выкінутыя, хто там займаецца, стаяць, як помнікі на могілках.

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам23

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Усе навіны →
Усе навіны

Па-беларуску выйшла кніга «Дух надзеі» пра тое, як дзейнічаць, калі будучыня палохае, і як супрацьдзейнічаць страху2

«Паглядзіце на тое, што адбываецца ва Украіне проста зараз, у гэтую хвіліну». Экс-прэзідэнт Юшчанка звярнуўся з адкрытым лістом да Трампа20

У Магілёве кафэ дорыць школьнікам слодычы за добрыя адзнакі. Трэба толькі паказаць дзённік1

У Беларусі ўпершыню з'явілася ламаная разметка2

Былога выкладчыка духоўнага вучылішча, які жанаты з маладзейшай за яго на 30 год студэнткай, выпусцілі з ізраільскай паліцыі8

Знайшлі загінулым мінчука, што прапаў два тыдні таму

Беларуска набыла BMW у Маскве і папала на грошы — давялося даплаціць яшчэ $12 тысяч, каб ездзіць на аўто10

SpaceX без папярэджання абмежавала працу Starlink ва Украіне. У вайскоўцаў сарваліся аперацыі34

Статкевіч: Каго не ўдалося запалохаць да сталага ўзросту, таго ўжо не запалохаеш

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам23

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць