Кіно22

BlackBerry: кранальная драма-баёпік пра ўзлёт і падзенне мадэлі смартфона, папулярнай у 2000-я

Фільм канадскага рэжысёра Мэта Джонсана паказвае няпростае ўзаемадзеянне жорсткай машыны капіталізму і «гікаўскага» свету айцішнікаў, напоўненага гумарам і цягай да вынаходніцтваў, — узаемадзеяння, у выніку якога быў запушчаны ў продаж першы смартфон, максімальна набліжаны да сучаснага.

Actors of BlackBerry Film
Акцёры фільма BlackBerry, у тым ліку Джэй Барушэль і Мэт Джонсан. Фота: IFC Films

Век тэхнагій — кароткі. Яшчэ крыху больш за дзесяць гадоў таму аб партатыўнай прыладзе BlackBerry марыў кожны амерыканскі падлетак, а бізнэсмены выкарыстоўвалі гэтыя тэлефоны як сімвал статусу. Сёння ўжо ніхто не ўспомніць, як тыя тэлефоны выглядалі.

Фільм пераносіць гледача ў 1996 год, калі Майк Лазарыдзіс (Джэй Барушэль) і Дуг Фрэгін (Мэт Джонсан), найлепшыя сябры і сузаснавальнікі невялікай тэхналагічнай кампаніі пад назвай Research in Motion, спрабуюць прадаць прадукт — рэвалюцыйную камбінацыю мабільнага тэлефона, электроннай пошты і пэйджара. Гэта дзеецца ў час відэакасет і праваднога інтэрнэту з піскучымі мадэмамі, калі сама ідэя тэлефона, які мог бы працаваць з электроннай поштай, — была напраўду наватарскай.

Гэтай пары не хапае дзелавога духу, неабходнага для рэальнага продажу тэлефонаў. Вось чаму дальнабачны Лазарыдзіс прымае рашэнне аб’яднаць намаганні з прадаўцом Джымам Бэлсілі (Глен Хоўэртан) — бязлітасным капіталістам, якому цікавыя грошы, а не вынаходніцтвы.

Jay Baruchel in BlackBerry
Джэй Барушэль іграе судырэктара Research In Motion Майка Лазарыдзіса ў фільме BlackBerry. Фота: IFC Films

Адна з тэм стужкі — уразлівасць і магчымасць эксплуатацыі крэатыўшчыкаў на бязлітасным рынку. У той жа час фільм расказвае і пра тое, як супрацоўніцтва людзей, абсалютна розных па характары і каштоўнасных арыенцірах, прыводзіць да поспеху BlackBerry, а потым і да заняпаду — з гэтай жа прычыны.

Крыніца гумару і эмацыйнасці ў фільме — Дуглас Фрэгін, супрацьлегласць Майка — тэхнічнага генія, які ёсць мозгам аперацыі, і, натуральна, бізнэсмена Джыма. Дуглас носіць павязку на галаве і любіць чарапашак-ніндзя. Дуг з ліку тых «айцішнікаў», якія выглядаюць і паводзяць сябе як школьнікі, і чыя камунікацыя — гэта сумесь тэхнічных размоў і цытат з фільмаў.

Сярод недахопаў фільма крытыкі адзначаюць заблытанасць і невыразны пасыл: што рухае героямі і «хто вінаваты», не заўсёды ясна. У стужцы няма ні рэальнага, ні віртуальнага персанажа (апавядальніка), чый пункт гледжання падтрымлівае гісторыя, і ствараецца адчуванне, што як быццам рэжысёр і сам недастаткова добра ведае сваіх герояў.

Тым не менш стужка, заснаваная на кнізе Джэкі Макніш і Шона Сілкафа «Страта сігналу: нерасказаная гісторыя неверагоднага ўзлёту і падзення BlackBerry», выглядае як надзеленая жыццём, душой і смуткам. Гэта аповед пра спраўджанне мары, пакуль сумнеўныя дзелавыя здзелкі, сваркі і, нарэшце, запуск і iPhone не аб'яднаюцца, каб разбурыць яе.

 

Чытайце яшчэ:

Фільм «Тэтрыс»: як замежныя бізнэсмены куплялі правы на сусветна вядомую гульню ў савецкага інжынера

Што паглядзець. «Сантэхнікі Белага дома» — палітычная сатыра на падставе рэальных падзей

Сучасным дзецям паказвалі капірку, касетны плэер, тэтрыс ды іншыя старыя рэчы і пыталіся, што гэта — вясёлае відэа

Гэтыя бабулі і дзядулі першы раз у жыцці зрабілі сэлфі ФОТЫ

Каментары2

  • Улад
    17.05.2023
    Тэлефоны Nokia мне падабаліся. А фільм-баёпік Nokia (у мінулым годзе) - не.
    Тэлефон BlackBerry я бачыў адзін раз, у майго школьнага сябра, які гадоў 15 таму прыеязжаў сюды са ЗША да сваіх бацькоў :))) Трэба зараз паглядзець кіно пра яго (пра тэлефон :).
  • nBK
    18.05.2023
    Рэвалюцыяй сусьвета сувязі была Матарола. Ёйны сіліконавы чып дазваляеда гэтае пары за дзясяткі кіламэтраў ад падстанцый карыстацца устойлівае сувязьзю з вельмі малае сілай сігнала чым ўжо больш за 40 гадоў карыстаюцца тэррарысты, бо цяжка адсачыць слабы сігнал на вялікае адлегласьці. Наступным крокам Сімбіян ад Нокіі, дзе былі шматлікія якасныя прогі і дадаткі зь выкшталчанымі магчымасьцямі. Блэкбэры, як і Агрызкі, ёсьць вынікам дарагога маркецінгу, перакупіўшага перадавыя тэхналёгіі іншых вытворцаў.

Цяпер чытаюць

Расія патрабуе за мір перадаць ёй чатыры ўкраінскія рэгіёны5

Расія патрабуе за мір перадаць ёй чатыры ўкраінскія рэгіёны

Усе навіны →
Усе навіны

Узброены беларус напаў з пісталетам на паліцэйскіх у Расіі1

Аўтаслесара з Мінска асудзілі па чатырох палітычных артыкулах. Яму пагражала да 6 гадоў калоніі3

30 год таму дэпутаты апазіцыі галадоўкай спрабавалі спыніць аўтарытарызм Лукашэнкі14

Сёння — гадавіна тэракта ў мінскім метро4

«Гэта рок-н-рол». Шура Стоўн ацэньвае начосы лукашыстак з легендарнага артыкула «Нашай Нівы»11

Як жыве Віталь Тысеў — актывіст, якому беларусы сабралі 45 тысяч еўра на тэрміновую аперацыю і ўратавалі ад паралічу6

У Нью-Ёрку ў раку Гудзон упаў верталёт, загінулі шэсць чалавек2

Пасля 5 гадоў зняволення выйшаў на свабоду палітвязень Павел Юхневіч8

Падпал у віленскай IKEA летась зладзіў украінскі падлетак. Ён захоўваў на вакзале сумку з выбухоўкай, тэлефонамі і вібратарамі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія патрабуе за мір перадаць ёй чатыры ўкраінскія рэгіёны5

Расія патрабуе за мір перадаць ёй чатыры ўкраінскія рэгіёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць