Каханне і сэкс1414

«Гэта яго ўкраінскі працяг». Украінская дэпутатка заявіла, што нарадзіла ад Саакашвілі

1 чэрвеня ў Дзень абароны дзяцей 32-гадовая дэпутатка Вярхоўнай Рады Лізавета Ясько абвясціла, што стала мамай. Бацька яе першынца — былы прэзідэнт Грузіі, 55-гадовы Міхеіл Саакашвілі, які больш за паўтара года знаходзіцца ў турме.

Свайму мацярынству Лізавета прысвяціла кранальны пост, у якім назвала дзіця ўкраінскімі каранямі і ўкраінскім працягам яго бацькі. Пол немаўляці Ясько не ўдакладніла, не паведаміла, калі менавіта адбыліся роды, піша «Украінская праўда».

Гэта фота Ясько і Саакашвілі апублікавалі ў сеціве яшчэ ўвосень 2021 года

«Ніколі не магла ўявіць, што маё дзіця народзіцца ў гэтых страшных рэаліях вайны для нашай краіны. У дзень пачатку лета большасць з нас не спалі апошнія дні. Мы не думаем пра лета. Мы думаем аб абароне нашых дзяцей. Дзяцей, якія, на жаль, не могуць мець бяспеку ў сваім доме праз поўнамаштабную агрэсію Расіі.

Ніколі сабе не магла ўявіць, што побач на волі і ў здароўі не будзе бацькі дзіцяці ў вельмі важныя моманты, у якія мы планавалі быць разам. Маё дзіця — мая любоў. Для бацькі наша дзіця — гэта яго ўкраінскія карані і ўкраінскі працяг, пра які ён марыў і так хацеў мець. Ён ганарыўся сваім пашпартам грамадзяніна Украіны.

Ніколі не думала, што нарадзіць дзіця падчас вайны — гэта папраўдзе страшна. Страшна і вельмі жудасна ад думак пра будучыню. Мы зусім па-іншаму ўсё ўяўлялі. Абставіны і рэальнасць былі зусім іншымі».

Лізавета стала мамаю ўпершыню, а Міхеіл — бацькам чацвёрты раз. Фота: сацыяльныя сеткі

Пра раман тады яшчэ жанатага Саакашвілі з Ясько стала вядома ў лістападзе 2020-га. Пазней жонка экс-прэзідэнта Грузіі Сандра Рулафс заявіла, што яго здрада была для яе нечаканасцю.

У студзені 2022 года выявілася, што акрамя двух сыноў ад экс-жонкі ў Міхеіла ёсць яшчэ пазашлюбная дачка.

Саакашвілі знаходзіцца за кратамі з 1 кастрычніка 2021 года, з моманту тайнага вяртання ў Грузію напярэдадні мясцовых выбараў.

Калі стала вядома пра іх стасункі, Ясько адразу запэўніла, што гэта каханне

Каментары14

  • Калькулятар
    02.06.2023
    Нешта ў мяне лічбы не сыходзяцца.
    Саакашвілі ў турме з 1 кастрычніка 2021 года, а цяжарнасьць звычайна доўжыцца 9 месяцаў. Або Ліза сланіха (яны амаль два гады ходзяць цяжарнымі), або мы маем справу з унікальным выпадкам, на які трэба зьвярнуць увагу сусьветнай навуцы.
  • конь
    02.06.2023
    Калькулятар,такое бывае. Вось бацька загінуў на вайне (закончылася ў 1945) а сын нарадзіўся ў 1954.
  • No
    02.06.2023
    Ягоная жонка экс цi не?
    Аднi пытаннi пра гэтую падзею

Беларуска вырашыла зганяць на электракары з Мінска ў Санкт-Пецярбург. І ўсё пайшло не так8

Беларуска вырашыла зганяць на электракары з Мінска ў Санкт-Пецярбург. І ўсё пайшло не так

Усе навіны →
Усе навіны

Кастрычнік, а фермеры пад Гроднам на ўсю моц збіраюць клубніцы. Дзякуючы новаму сорту3

У Беларусі адкрылі першую капліцу ў межах акцыі ветэранаў ФСБ — на малой радзіме Алеся Пушкіна17

Вячорка: Офіс Ціханоўскай пераедзе ў Польшчу? Не хацеў бы спекуляваць на гэтую тэму23

Што гэта за рэдказямельныя металы, за якія Трамп раз'юшыўся на Кітай5

Культавы раман «Дзюна» выйшаў па-беларуску — яго ўжо можна набыць3

Ці падаражэе камуналка да канца года? Чыноўнікі абнадзеілі

Зяленскі і Трамп па тэлефоне абмеркавалі пастаўкі «Тамагаўкаў» Украіне5

Пакуль гамяльчанка спала ў плацкарце, 82‑гадовы дзед скраў яе красоўкі4

«Прыйдзем у кожную вёску!» Орбан абвясціў збор подпісаў супраць плана ЕС па абароне ад Расіі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска вырашыла зганяць на электракары з Мінска ў Санкт-Пецярбург. І ўсё пайшло не так8

Беларуска вырашыла зганяць на электракары з Мінска ў Санкт-Пецярбург. І ўсё пайшло не так

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць