Грамадства1212

Шматвектарная палітыка Беларусі ў адным ФОТА

7 чэрвеня міністр замежных спраў Сяргей Алейнік сустрэўся з міністрам гандлю, прамысловасці і інвестыцый Рэспублікі Кенія Мозесам Курыя і міністрам сельскай гаспадаркі і развіцця жывёлагадоўлі Франклінам Міціка.

Фота: МЗС

Ключавымі на перамовах сталі пытанні супрацоўніцтва дзвюх краін у сферы сельскай гаспадаркі, харчовай бяспекі, прамысловай кааперацыі, паставак беларускай тэхнікі, як паведамляе прэс-служба МЗС.

Таксама бакі абмеркавалі магчымасці выкарыстання перадавога беларускага досведу і тэхналогій пры стварэнні прадпрыемстваў харчовай прамысловасці на тэрыторыі Кеніі.

На разглядзе бакоў знаходзіцца пакет двухбаковых дамоваў, у іх ліку — базавыя эканамічныя пагадненні. Паведамляецца, што асобную ўвагу надалі пытанням паскарэння працы па іх заключэнні.

«У ходзе сустрэчы бакі канстатавалі супадзенне пазіцый у тым, што мірнае ўрэгуляванне любых міждзяржаўных канфліктаў ёсць залогам устойлівага развіцця краін і рэгіёнаў. Разглядзелі перспектывы абмену візітамі на розных узроўнях і пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у прадаўжэнні работы па вывадзе адносін дзвюх краін на ўзровень стратэгічнага партнёрства», — паведамляе МЗС.

Каментары12

  • Ёсік
    07.06.2023
    У Беларусі ІЧР - 60 месца, у Кеніі - 146. Зараз папрэ бізнэс, рвануць краіны наперад. Як гэта сьмешна з боку выглядае. Чым ганарыцца? Што пра.ралі адносіны з нармалёвымі краінамі, па жабрацкі паехалі. Калі на ведаеш, сп. Алейнік, паўночную Карэю?
  • Пб82
    07.06.2023
    Іранічна, што афрыканцы прыслалі спеца па жывёлпгадоўлі
  • Фото зачот
    07.06.2023
    В этом фото не только "многовекторность" внешней политики, в нём - направление и вектор движения лукашенковской системы.
    Осталось, чтобы полностью соответствовать, перекрасить цвет кожи алейнику, хотябы лицо и руки.

Цяпер чытаюць

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы39

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Працяг гісторыі з чатырохгадовай дзяўчынкай з Гродна, якая згубілася. Усіх дзяцей забралі з сям'і3

У Калінкавічы неспадзявана прыляцеў чорны бусел ВІДЭА

Меланія Трамп захапілася пчалярствам і пашырае пчальнік Белага дома2

Па дарозе да сябра раптоўна памёр 41‑гадовы герой Расіі з ампутаванымі нагамі9

Расійскі Z-блогер Рамясло выйшаў з псіхбальніцы і зноў апалчыўся на Пуціна18

Французскі юнак трапіў у Сінгапуры пад суд за аблізванне саломінкі для соку4

Літоўскія памежнікі паказалі, як каля мяжы з Беларуссю раку пераплывае мядзведзь ВІДЭА1

У Віцебску на таргі выставілі аўтазак3

Біяграфічны фільм пра Майкла Джэксана б'е рэкорды глядацкіх сімпатый5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы39

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць