Грамадства1313

«Узброены бунт». У Беларусі хочуць увесці новыя падставы для ўвядзення надзвычайнага і ваеннага становішча

Парламент збіраецца разгледзець змены ў законы аб ваенным і надзвычайным становішчы. Выглядае, што праўкі выкліканыя асцярогамі ўладаў наконт беларускіх добраахвотнікаў, што ваююць ва Украіне, «Байпола» і мілітарных фармаванняў тыпу «Паспалітага рушэння».

Законапраект апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.

Спачатку пра закон «Аб ваенным становішчы».

Калі раней пагрозай лічыліся варожыя дзеянні іншай дзяржавы ці кааліцыі дзяржаў, то цяпер прапануюць дадаць згадку і пра «экстрэмісцкія групы і арганізацыі».

У закон прапануюць дадаць такія вызначэнні, што лічыцца ваеннай пагрозай:

  • дзеянні іншай дзяржавы (кааліцыі дзяржаў), якая дазваляе (якія дазваляюць) выкарыстоўваць сваю тэрыторыю трэцяй дзяржаве (трэцім дзяржавам), экстрэмісцкім групам і арганізацыям для нападу на Рэспубліку Беларусь;
  • засылка іншай дзяржавай (кааліцыяй дзяржаў) або ад імя іншай дзяржавы (кааліцыі дзяржаў), экстрэмісцкімі групамі і арганізацыямі, размешчанымі на тэрыторыі іншай дзяржавы (іншых дзяржаў), на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь узброеных банд (груп), ірэгулярных сіл, наймітаў або падраздзяленняў рэгулярных войскаў, якія прымяняюць узброеную сілу супраць Рэспублікі Беларусь.

Збіраюцца дадаць праўку, што ў выпадку бяздзеяння прэзідэнта ваеннае становішча можа ўвесці Усебеларускі народны сход.

У закон «Аб надзвычайным становішчы» таксама прапануюць унесці змены. Калі раней адной з падстаў для яго ўвядзення былі беспарадкі, то цяпер гэтых пункт хочуць пашырыць і дадаць узброены бунт.

Гучаць ён будзе так: «Спробы гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу, захопу або прысваення дзяржаўнай улады, узброенага бунту, масавых і іншых беспарадкаў, якія суправаджаюцца гвалтам альбо пагрозай гвалту з боку групы асоб і арганізацый, у выніку якіх узнікае небяспека жыццю і здароўю людзей, тэрытарыяльнай цэласнасці і існаванню дзяржавы».

Каментары13

  • *
    08.06.2023
    Гэта простае зацісканьне усе глыбей у кут пад ліштвы грамадскага жыцьця, і ня болей за тое
  • **
    08.06.2023
    дык а навошта гэта ў сране, дзе не законаў? калі ўжо летам 2020-га сілавікі дзейнічалі, як падчас надзвычайнага становішча, якое афіцыйна не аб'яўлена было
  • AlexxelA
    08.06.2023
    Дык атрымліваецца, што вайсковае становішча трэба яшчэ са жніўня 2020-га ўвесці, калі адбыўся гвалтоўны захоп улады.

Цяпер чытаюць

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію5

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Усе навіны →
Усе навіны

АНТ патлумачыў прычыну чэргаў на мяжы Беларусі з Польшчай. Прапагандыстаў высмеялі проста ў каментарыях пад відэа5

«Я паабяцаў камітэтчыкам». Юрась Зянковіч плануе адсудзіць грошы ў сілавікоў2

Рубіа: Трамп не разглядае сустрэчу на Алясцы як саступку Пуціну7

Вядучая АНТ Наталля Немагай адпачыла ў акупаваным Крыме ФОТЫ25

Заснаваны беларусам стартап збіраецца купіць Google Chrome за $34,5 млрд3

Кавалеўскі: У 2021-м Макей спрабаваў папярэдзіць нас пра стратэгію, якую мы выкарыстоўваем37

Адзін з самых вядомых футбалістаў БАТЭ заняўся продажам ровараў

У некалькіх краінах успышкі віруса Чыкунгунья. Што гэта такое і ці баяцца беларусам?2

Мадонна заклікала Папу Льва XIV прыехаць у Газу, пакуль не стала занадта позна5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію5

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць