Грамадства2323

Былая рэдактарка Tut.by запусціла новае медыя — Plan B

Вольга Лойка, былая намесніца галоўнага рэдактара партала Tut.by, разам з камандай аднадумцаў запусціла новае медыя — Plan B. Яно пазіцыянуецца як беларускае аўтарскае медыя пра палітыку, эканоміку і сэнс жыцця беларусаў па абодва бакі мяжы.

Вольга Лойка. Фота: planbmedia.io

У прывітальным тэксце на сайце каманда новага медыя піша, што будзе рабіць навіны з сэнсам.

Кожны дзень будзе выходзіць «Сігнал дня» — важная навіна, і «Дно дня» — пра трэш, які рызыкуе стаць трэндам. Інтэрв'ю, аўтарскія калонкі, каментары, гісторыі і рэйтынгі можна будзе знайсці ў рубрыцы «Гаворым пра важнае».

На думку аўтараў праекта, заставацца ў плыні навін цяпер складана і тым, хто ўнутры, і тым, хто цяпер за межамі краіны. Але разумець, што адбываецца, важна і студэнтам, якія з'ехалі, і прадпрымальнікам, і пакінутаму дзяржсектару, які самазаспакоены міфамі пра тое, што ўсё ідзе па плане, а санкцыі робяць нас мацнейшымі.

Абяцаюць, што ў новым медыя можна будзе пачытаць аналіз таго, што адбываецца, у даступнай форме, складаныя рэчы будуць тлумачыцца чалавечай мовай, а эксперты пакажуць прычынна-выніковыя сувязі.

Галоўная рэдактарка Вольга Лойка на пытанне «Прэс-клуба Беларусь», чаму яна запускае гэта медыя, адказала:

«Мы запускаем новае медыя таму, што нам ёсць што сказаць. Таму, што можна чалавека пасадзіць, адабраць Радзіму, прафесію, працу, калег і сяброў, але забараніць яму думаць і адчуваць немагчыма. І пісаць пра гэта, наколькі магчыма.

У журналістыцы ёсць жанры, дзе нельга не назваць сябе. Я разумею калегаў, якія захоўваюць ананімнасць, але ёсць тое, што можна сказаць толькі асабіста. І аўтарскай журналістыкі цяпер дэфіцыт. Паспрабуем папоўніць». 

Да разгрому Tut.by Вольга Лойка была галоўнай рэдактаркай палітыка-эканамічнага блока партала, пасля — палітзняволенай, фігуранткай «тэрарыстычнага спіса» КДБ. Пасля вызвалення з-за кратаў пад паручальніцтва з'ехала за мяжу, а трох паручальнікаў аштрафавалі пасля на 500 базавых велічынь кожнага.

Каментары23

  • Чытач
    14.06.2023
    Патрэбна больш медыя! Так пераможам!
  • nastupoviec
    14.06.2023
    Зрабілі б ужо на беларускай :(
  • Ales
    14.06.2023
    Усё па-расейску. На жаль, гэта выглядае не як н план Бэ а план Бэк: у 'расейшчыну-матушку-імперыю'

Цяпер чытаюць

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі14

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Усе навіны →
Усе навіны

Расійская пенсіянерка пераканала студэнта, што на ім смяротныя сурокі, і забрала грошы. А пасля чатыры гады хавалася ў Беларусі1

Дроны атакавалі Маскву і Ленінградскую вобласць2

Статкевіч: Чаму ў іх 80, а ў нас 205

Памёр купалавец Мікалай Кучыц2

Міліцэйскага начальніка з Ляхавічаў пакаралі за тое, што адказаў Случаку па-руску6

У Віцебску жанчына павесіла ў пад'ездзе непатрэбную карціну і не ведала, што яна шэдэўр4

Мінскае «Дынама» і «МЛ Віцебск» вылецелі з еўракубкаў

Грузінскія дактары расказалі пра стан пацярпелых у аварыі беларусаў

Іспанскі скейтбардыст скарыў сацсеткі трукам, зробленым падчас сонечнага зацьмення ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі14

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць