Грамадства55

У суд выклікалі людзей, што паручыліся за журналістак Tut.by, якія з'ехалі за мяжу

10 красавіка Мінскі гарадскі суд пачаў разгляд спраў супрацоўніц партала Tut.by Алены Таўкачовай і Вольгі Лойка. Справы тычацца асабістага паручальніцтва для вызвалення журналістак з-пад варты. Так як яны пакінулі Беларусь і былі абвешчаны ў міжнародны вышук, падпісанты хадайніцтваў мусяць кампенсаваць дзяржаве суму абгаворанага закладу, піша БАЖ.

Інфармацыя аб пасяджэннях з’явілася на сайце Вярхоўнага Суда. З яе вынікае, што цягам 10 красавіка ў Мінскі гарсуд на розны час выклікаюць тых, хто ў свой час паручыўся за журналістак ліквідаванага партала Tut.by, калі яны яшчэ знаходзіліся за кратамі.

Так, сярод паручальнікаў Алены Таўкачовай фігуруюць дыпламат, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валерый Варанецкі, а таксама палітолаг, экс-кіраўнік Рады па міжнародных адносінах ініцыятывы «Мінскі дыялог» Яўген Прэйгерман.

За Вольгу Лойка персанальна хадайнічаў старшыня Рэспубліканскага саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Аляксандр Швец.

У судовым дакуменце канкрэтна не ўказваецца, на падставе якога артыкула выклікаюцца паручальнікі, фігуруе толькі расплывістая фармулёўка «іншыя матэрыялы».

Аднак з папярэдняй практыкі вынікае, што ў працэсе папярэдніх дамоўленасцяў абгаворваецца канкрэтная сума, якую ў выпадку форс-мажору «апякун» мусіць выплаціць за свайго падабароннага. Як правіла, гаворка пра істотную суму грошай.

З улікам таго, што Вольга Лойка і Алена Таўкачова пакінулі Беларусь насуперак падпіскам аб нявыездзе, за гэта цяпер мусяць панесці фінансавую адказнасць іх паручальнікі.

Нагадаем, сёлета 9 студзеня ў Мінскім гарадскім судзе адбыўся закрыты працэс над шэрагам супрацоўнікаў ТАА «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ». Аднак замест аб’яўленых пяці фігурантаў 180-томнай справы на лаўку падсудных здолелі пасадзіць толькі двух.

Побач з генеральнай дырэктаркай Людмілай Чэкінай і галоўнай рэдактаркай Марынай Золатавай, паводле абвінавачання, мусілі быць галоўная рэдактарка палітыка-эканамічнага блока Вольга Лойка, рэдактарка аддзела нерухомасці Алена Таўкачова і юрыдычная кансультантка Кацярына Ткачэнка. Іх вызвалілі летась пад паручыцельствы з абавязкам з’явіцца ў суд, але тыя не сталі выпрабоўваць лёс і з’ехалі з Беларусі, як толькі была названа дата судовага працэсу.

Пазней з’явілася інфармацыя, што фігуранткі, якія з'ехалі, абвешчаны ў міжнародны вышук. Адметна, што прозвішча Кацярыны Ткачэнка і яе паручальнікаў у графіку пасяджэнняў Мінгарсуда ні на 10 красавіка, ні на больш познія даты не фігуруе. 

Сукупна тутбаеўцаў вінавацілі па цэлым шэрагу «злачынстваў»: нясплата падаткаў, распальванне варожасці, шкода нацбяспецы і г. д. Акрамя таго, Людміла Чэкіна, Марына Золатава, Вольга Лойка і Алена Таўкачова трапілі ў спіс Камітэта дзяржбяспекі як асобы, «датычныя да тэрарыстычнай дзейнасці».

У выніку справы Алены Таўкачовай, Вольгі Лойка і Кацярыны Ткачэнка вылучылі ў асобную «спецвытворчасць»; выглядае, што іх будуць судзіць завочна, як ужо гэта мела месца з іншымі апанентамі рэжыму.

Што да Людмілы Чэкінай і Марыны Золатавай, дык 17 сакавіка суддзя Валянціна Зянкевіч пакарала журналістак 12 гадамі зняволення кожную з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму. 

Абаронцы асуджаных неадкладна падалі скаргі на неабгрунтавана жорсткі прысуд і чакаюць прызначэння даты разгляду апеляцый у Вярхоўным Судзе.

Усіх фігурантаў справы Tut.by праваабаронцы прызналі палітычнымі вязнямі. 

Каментары5

  • семен
    10.04.2023
    какой смысл подавать  апелляцию в верховный суд, с таким же успехом можно написать письмо  господу богу и результат будет тотже.
  • Канец гісторыі
    10.04.2023
    Уцякайце, а то засудзяць, гэтае пекла тут на доўга, няварта губляць жыцце.
  • Ружа
    10.04.2023
    Жэээсць… Радая за журналіст, што з’ехалі (гэта адназначна добра!), толькі думаю цяпер, што гэтым паручальнікам рабіць… Яны ж з добрых пачуццяў падтрымалі дзяўчат… Можа, які фонд дапаможа ці яны самы з’едуць… Але куды? Заблытана і сумна!

Цяпер чытаюць

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»12

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп увёў 25‑працэнтныя мыты для кожнай краіны, якая вядзе бізнэс з Іранам5

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА11

Анатоль Вайцяхоўскі спакойна прыехаў у Беларусь рэйсавым аўтобусам7

«Такіх скоцкіх адносін, як у баранавіцкім СІЗА, я нідзе не сустракала». Пенсіянерка Алена Гнаўк расказала, як з яе здзекаваліся за кратамі6

На БТ заявілі, што шпіён Уладзімір Усер пісаў з Польшчы ў камісію па вяртанні6

Расійскі дыпламат, які загінуў на Кіпры, хутчэй за ўсё, працаваў на ГРУ. Магчыма, ён хацеў перабегчы на Захад1

Расійская разведка рэзка наехала на канстанцінопальскага патрыярха23

Мая Санду выступіла за аб'яднанне Малдовы з Румыніяй15

Іранскія ўлады навязваюць кантакты з кіраўніцтвам ЗША2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»12

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць