Як малым расказаць пра гісторыю Беларусі? На ютуб-канале «Бэйбус» з'явіўся адмысловы мультсерыял
На канале «Бэйбус» выйшаў прэм’ерны эпізод мультсерыяла «Прызма часу». Ён пра гісторыю Беларусі. Галоўныя героі павінны патрапіць у 10 розных стагоддзяў беларускай гісторыі і выратаваць свет, каб людзі не забылі сваё мінулае.
Франак і Зося жывуць у свайго дзядзькі — навукоўца, які спрабуе стварыць машыну часу. У выніку аднаго з эксперыментаў машына парушае сувязь часоў, і людзі пачынаюць забываць сваё мінулае.
Каб выратаваць свет, Франак і Зося павінны патрапіць у 10 розных стагоддзяў беларускай гісторыі. Ім трэба сабраць разам часткі Прызмы Часу, каб дзядзька Бронюсь спыніў катастрофу.
Ім дапамагае разумны сабачка Бадзі і рыцар Адам, які вартуе Прастору-Паміж-Часам.
«Бэйбус» — беларускамоўны канал для дзетак, які ўвайшоў у праграму Youtube Kids. Трапіць туды складана, але гэты пачэсны статус дапамагае пашырэнню беларускамоўнага кантэнту.
На канале «Бэйбус» можна глядзець мультвершы Андрэя Скурко, казкі з Маляванычам, праграму для дзяцей «Вясёлы садок», коміксы ад «Асцярожна: дзеці!» ды іншы адукацыйна-забаўляльны кантэнт.
-
Як камуністы цалкам знішчылі 700‑гадовы горад Мост дзеля вугалю. Гістарычныя кварталы прадавалі Галівуду пад здымкі рэальных выбухаў
-
Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім
-
Хто насамрэч пабудаваў туалет каля тэатра імя Янкі Купалы, пра які ёсць знакамітая легенда
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары