Грамадства22

Памерла Святлана Мусіенка

8 жніўня памерла прафесарка Святлана Мусіенка. Ёй было 83 гады. Пра смерць жанчыны паведаміла ў фэйсбуку доктарка Барбара Олех з Універсітэта ў Беластоку, піша Hrodna Life.

Святлана Мусіенка на возеры Літоўка на Наваградчыне. Фота: biuletznpolonistyczny.pl

Святлана Мусіенка з 1967 года выкладала ў Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы (раней — педагагічны інстытут), а ў 1989 стварыла ў ім кафедру польскай філалогіі.

«Выдатная знаўца польскай літаратуры і культуры, сяброўка многіх паланістаў, арганізатарка шматлікіх канферэнцый у Гродне. […] Гадамі разам з супрацоўнікамі сваёй кафедры яна актыўна падтрымлівала Польскую Дыктоўку ў Беларусі, якую арганізоўвала Польска Мацеж Школьна. Удзельнічала ў нацыянальных чытаннях у генеральным консульстве Польшчы ў Гродне. […] Прафесарка Мусіенка была бясспрэчным навуковым аўтарытэтам, а таксама надзвычай справядлівым, зычлівым і цёплым чалавекам», — напісала пра памерлую Барбара Олех.

Святлана Мусіенка нарадзілася 30 жніўня 1939 у Данецкай вобласці Украіны. У 1963 скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура» і паступіла ў аспірантуру. Стажыравалася ў Варшаўскім універсітэце. З 1967 працавала ў Гродне, у 1971 абараніла кандыдацкую дысертацыю ў АН СССР.

У 1989 Святлана Мусіенка выдала першую ў СССР манаграфію, прысвечаную польскай пісьменніцы Зоф'і Налкоўскай, якая ў 1920-я гады жыла ў Гродне. Тады ж Мусіенка стварыла кафедру польскай мовы і літаратуры ў ГрДУ і правяла на ёй першую канферэнцыю, прысвечаную Налкоўскай. У час канферэнцыі ва ўніверсітэце адкрыўся музей пісьменніцы, а на доме па вуліцы Акадэмічнай, дзе жыла Налкоўская, адкрылі памятную шыльду.

Святлана Мусіенка. Фота: grsu.by

У 1993 годзе Святлана Мусіенка абараніла ў Расійскай акадэміі навук доктарскую дысертацыю і неўзабаве стала першай у Беларусі прафесаркай паланістыкі. Апублікавала некалькі сотняў навуковых прац па польскай літаратуры, удзельнічала ў мностве навуковых канферэнцый у Беларусі, Расіі, Украіне, Польшчы, Швейцарыі і Славеніі. Пад кіраўніцтвам Мусіенка кафедра выпусціла больш за 500 спецыялістаў па польскай мове, літаратуры і культуры.

«Цудоўная ўкраінка, грамадзянка Беларусі, выдатны навуковец, сябар Польшчы і польскай культуры», — пісаў пра Святлану Мусіенка прафесар Універсітэта ў Беластоку Яраслаў Лаўскі ў 2012 годзе.

У 2019 годзе Святлану Мусіенка адзначылі прэміяй Polonicum. Яе прысуджае замежнікам Варшаўскі ўніверсітэт за асаблівыя заслугі ў папулярызацыі польскай мовы, гісторыі і культуры.

Каментары2

  • Viola
    10.08.2023
    Wieczny odpoczynek racz dac Jej Panie…swietej pamieci prof.Swiatlany Musienka-do dzis pamietam Jej wyklady…
  • Kažan
    11.08.2023
    RIP

Цяпер чытаюць

Загінуў камандзір Рускага добраахвотніцкага корпуса Дзяніс Капусцін3

Загінуў камандзір Рускага добраахвотніцкага корпуса Дзяніс Капусцін

Усе навіны →
Усе навіны

Новы старшыня Канстытуцыйнага суда адправіў сына вучыцца на разведчыка ў акадэмію ГРУ. А як пачалася вайна, хутчэй забраў з Расіі21

Трамп заявіў, што ЗША нанеслі ўдар па «Ісламскай дзяржаве» ў Нігерыі2

Алесь Бяляцкі назваў, хто для яго маральны аўтарытэт29

Украінскія дроны атакавалі Валгаград

Прынцэсы Кэтрын і Шарлота сыгралі дуэтам на калядным канцэрце ў Лондане

Кітай хоча стаць тэхналагічным лідарам свету — але праблемы ў эканоміцы толькі растуць11

Дзяўчынку, якая згубілася ў Віцебскім раёне, знайшлі

Іван Ургант запусціў уласны ютуб-канал6

У Віцебскім раёне ратавальнікі шукаюць 15‑гадовую дзяўчынку. Разгорнуты маштабны пошук

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў камандзір Рускага добраахвотніцкага корпуса Дзяніс Капусцін3

Загінуў камандзір Рускага добраахвотніцкага корпуса Дзяніс Капусцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць