Свет44

У падмаскоўных Мыцішчах ідзе пахаванне камандзіра групы «Вагнер» Дзмітрыя Уткіна

Як паведамляюць расійскія каналы, могілкі ачэпленыя паліцыяй: нібыта сямʼя загінулага папрасіла правесці цырымонію без прэсы.

Паводле крыніц канала «ВЧК-ОГПУ», пахаванне будзе праходзіць у закрытым рэжыме, на ім будзе каля 50 чалавек з блізкага атачэння. 

«На пахаванне прыехала маці, апошняя жонка Вагнера (вельмі маладая дзяўчына), двое дзяцей. Пасля пахавання праход на могілках будзе адкрыты ўсім ахвотнікам. Магіла для Дзмітрыя Уткіна прыгатаваная недалёка ад аркі Памяці», — піша канал.

Пахаванне Дзмітрыя Уткіна. Фота: SOTA

Паводле яго інфармацыі, Уткіна пахаваюць з вайсковымі ўшанаваннямі, але не поўнымі: труну не павязуць на могілкі на лафеце ў суправаджэнні роты ганаровай варты і не будзе артылерыйскіх залпаў.

53-гадовы Уткін, які сваім пазыўным і даў назву ПВК, раней служыў афіцэрам спецназа ГРУ, меў званне падпалкоўніка. 

Ён быў на борце самалёта Embraer Legacy 600, які разбіўся, разам з Прыгожыным. 29 жніўня Прыгожына пахавалі ў Санкт-Пецярбургу на падкрэслена непрэстыжных могілках. Ні Пуціна, ні іншых прадстаўнікоў расійскай палітычнай эліты на пахаванні не было. Само пахаванне прайшло таемна.

Каментары4

  • Груз200
    31.08.2023
    Дзякуй украiнскай разведке цi цру цi беларускiм патрыётам, не важна хто i дзе падклаў бомбу, важны вынiк.
  • Альфа
    31.08.2023
    Туды б бомбачку на тоны дзьве
  • mikola
    31.08.2023
    Puham zjamlja. Pavinny prystoina pahavac.

Цяпер чытаюць

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі4

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што ягоны сын верне расійскаму алігарху грошы за вясельныя вечарыны9

22‑гадовы «Сімпсан» з Бабруйска пратрымаўся на вайне супраць Украіны тры месяцы. Але вынік як ва ўсіх4

Ці павінны беларусы несці адказнасць за вайну? Новае апытанне настрояў украінцаў29

ЗША і Данія абвясцілі аб пагадненні па Грэнландыі7

35 гадоў таму бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі дзяржаўнымі сімваламі27

Костку маладога маманта знайшлі ў Мікашэвічах3

Ціханоўская шчыра расказала пра хваробу сына і нябачную працу жанчын. «Дзесяць гадоў свайго жыцця я прысвяціла яму і яго рэабілітацыі»18

У Беларусі з'явілася новая гандлёвая сетка Oliva2

У вышук абвясцілі магілёўскага дэпутата і прадзюсара. З ім за мяжу з'ехала вядучая дзяржаўнага тэлеканала22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі4

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць