Грамадства1111

Іосіф Сярэдзіч: Мне незразумелыя дзеянні тых, каму я бясплатна памылкова перадаў сайт

Прайшло крыху больш за месяц, як Іосіф Сярэдзіч абвясціў аб сыходзе з пасады галоўнага рэдактара старэйшай незалежнай газеты, як адбылося яе перафарматаванне ў бок т. зв. «нармалізацыі». Што адбываецца? Заснавальнік «Народнай Волі» пракаментаваў сітуацыю журналісту Аляксандру Стрыжневічу.

«Мяне здзівіла інфармацыя, якая распаўсюджваецца на некаторых незалежных сайтах і якая ў некаторай ступені датычыцца мяне асабіста», — перш за ўсё адзначыў Іосіф Сярэдзіч.

Паводле яго, фраза «перакупленая «Народная Воля» перайшла на лукашэнкаўскія пазіцыі» некарэктная.

«Ніхто ў мяне сайт не перакупляў, — падкрэсліў суразмоўца. — Так атрымалася, што даменнае імя сайта УП «Народная Воля» я перадаў таварыству з абмежаванай адказнасцю «Гіпер ПК» бясплатна. Ніводнай капейкі ніхто не пералічыў на рахунак рэдакцыі «Народнай Волі», ніводная капейка не трапіла ў маю кішэню».

Перадача даменнага імя, зрабіў акцэнт Іосіф Сярэдзіч, адбывалася пры адной умове — што кантэнтам па-ранейшаму будуць займацца журналісты, якія ўваходзілі ў штат рэдакцыі газеты.

«Сёння, 15 верасня, я даведаўся, што адзін з кіраўнікоў «Гіпер ПК» адхіліў гэтых журналістаў ад супрацоўніцтва. А цяпер быццам бы сам напаўняе інфармацыйную стужку сайта», — паведаміў заснавальнік газеты.

Ён адмовіўся каментаваць змены ў падачы тэкстаў:

«Я не маю да кантэнту ніякага дачынення і не маю права нічога дыктаваць цяперашняму ўласніку сайта».

Пры гэтым былы галоўрэд «Народнай Волі» пацвердзіў, што кіраўнік «Гіпер ПК» не з’яўляецца прафесійным журналістам.

На пытанне, што цяпер плануе рабіць спадар Сярэдзіч, той адказвае без сумневаў:

«Будзем дзейнічаць з тым, каб аднавіць законнасць».

Пакуль заснавальнік газеты адмаўляецца даваць падрабязнасці і дэталі, якім чынам плануе дамагацца справядлівасці. Аднак яшчэ раз падкрэслівае:

«Гэта інфармацыя як снежны камяк на галаву. Мне шкада журналістаў. Я быў упэўнены, што яны будуць працаваць на адпаведным узроўні, а апынуліся каля разбітага карыта. Мне незразумелыя дзеянні тых, каму я бясплатна памылкова перадаў сайт».

Каментары11

  • жданікі)
    15.09.2023
    шэў, няўжо гэта сапраўды ваш сусед?
    мне вас шкада :/
  • Лол
    15.09.2023
    Да ладна. З самага пачатеу было зразумела, што НВ перадаецца ў рукі гэбне. У свой час Шушкевіч перадаў цэлую партыю Чэрачню. Што было потым, мы добра ведаем. Таму гісторыя не новая.
  • журнал
    15.09.2023
    Ну і перадаў бы сайт журналісту. 

Цяпер чытаюць

Зладзіла дзень нараджэння для дарагога сабакі мальтыпу, марыць аб унуках: як цяпер жыве Анжаліка Агурбаш

Зладзіла дзень нараджэння для дарагога сабакі мальтыпу, марыць аб унуках: як цяпер жыве Анжаліка Агурбаш

Усе навіны →
Усе навіны

Людзі працягваюць знаходзіць лічынак і насякомых у шакаладках5

«Прыехаў мэр і прывёз 10 кілаграмаў корму». Беларуска разам з полькай адкрыла ў Польшчы часовы дом для бяздомных катоў2

Пад Екацярынбургам падарвалі машыну дырэктара заводa па вытворчасці дронаў. Ён у рэанімацыі5

Microsoft паведаміла пра маштабную кампанію расійскіх хакераў па ўзломе вайфай-сетак у гатэлях па ўсім свеце1

Беларускі савецкі мадэрнізм збіраюць на адной анлайн-карце4

Беларуска была знойдзена мёртвай у гатэлі македонскага Охрыда1

Ракета SpaceX, імаверна, ужо сутыкнулася з Месяцам2

Войскі беспілотных сістэм Расіі ўзначаліў ураджэнец Слуцка15

Буяны беларускі рэцыдывіст разбіў камеру відэаназірання ў расійскім СІЗА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зладзіла дзень нараджэння для дарагога сабакі мальтыпу, марыць аб унуках: як цяпер жыве Анжаліка Агурбаш

Зладзіла дзень нараджэння для дарагога сабакі мальтыпу, марыць аб унуках: як цяпер жыве Анжаліка Агурбаш

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць