Грамадства1111

Іосіф Сярэдзіч пакідае пасаду галоўнага рэдактара «Народнай Волі». Лёс выдання пад пытаннем

Ён быў галоўным рэдактарам выдання на працягу 28-мі гадоў з моманту заснавання газеты ў ліпені 1995 года.

Іосіф Сярэдзіч. Фота: «Радыё Свабода»

«Я зыходжу. З болем у сэрцы я вымаўляю гэтыя словы. Але жыццё ёсць жыццё. Праз пару месяцаў мне споўніцца 75 гадоў. І хочаш не хочаш, трэба развітвацца з цяжкай штодзённай працай, і здароўе нагадвае пра неабходнасць спыніцца, і абставіны часу не спрыяюць актыўнай дзейнасці.

Вы, шаноўныя прыхільнікі «Народнай Волі», ведаеце, на якія ганебныя крокі пайшлі пэўныя сілы, каб нас разлучыць, спачатку адмовілі ў друкарскіх паслугах, а нядаўна анулявалі пасведчанне аб рэгістрацыі газеты, якая на працягу больш за 10 гадоў не мела ніводнага папярэджання ні ад Міністэрства інфармацыі, ні ад Адміністрацыі прэзідэнта. Без усялякіх падстаў знішчылі выданне, якое з'яўлялася ўзорам для ўсіх беларускіх СМІ», — напісаў Іосіф Сярэдзіч у звароце.

«На развітанне хачу сказаць, што за 28 гадоў мы, нарадавольцы, не здрадзілі ні сумленню, ні Свабоднаму Слову, ні Радзіме! Застанёмся такімі і надалей», — дадаў Сярэдзіч.

«Я адыходжу з Энгельса, 34А, дзе амаль тры дзесяцігоддзі месціўся рэдакцыйны офіс, але заўсёды буду разам з Вамі, мае прыхільнікі, усе добрыя людзі! Дзякуй Вам, шаноўныя, за шчырую падтрымку, за Ваш жыццесцвярджальны голас, які гучаў са старонак кожнага нумара незалежнай газеты», — заключыў ён.

Іосіф Сярэдзіч таксама паведаміў, што правы ўласніка сайта nv-online.info ён перадаў іншай асобе, таму электронны партал не знікае з інфармацыйнага поля. «І хочацца спадзявацца, што сайт як даносіў, так і будзе даносіць ПРАЎДУ да шырокай грамадскасці», — дадаў Іосіф Сярэдзіч.

Іосіф Сярэдзіч у 1990—1995 гады ўзначальваў «Народную газету», якая была органам парламента і карысталася шалёнай папулярнасцю. Яе наклад сягаў пад 500 тысяч асобнікаў. У пачатку 1995 года Сярэдзіча звольнілі з пасады галоўнага рэдактара, і ён заснаваў разам з аднадумцамі ў ліпені 1995 года «Народную Волю», газета амаль адразу зведала цяжкасці і першыя гады друкавалася ў Смаленску.

***

Рэдакцыя «Народнай Волі» была вымушаная спыніць друк газеты ў лістападзе 2020 года пасля таго, як улады забаранілі з ёй супрацоўнічаць усім беларускім друкарням і перакрылі магчымасці друкавацца за мяжой.

Газета выдавалася ў PDF-фармаце, але ў пачатку 2023 года было прыпынена і гэта, а ў чэрвені Мінінфарм ануляваў пасведчанне аб рэгістрацыі. 31 ліпеня перастаў абнаўляцца сайт выдання.

Каментары11

  • даведка
    04.08.2023
    «Народную Волю» продали?.. Уже который день при попытке зайти на сайт газеты выдаёт заглушку:  
    Уважаемые читатели, сайт на пару дней закрыт на техобслуживание в связи со сменой владельца домена.
  • Acab
    04.08.2023
    Такой бяды, бюджэтных выданьняў, што праўладных, што антыўладных, – ручкі ад торбы адрываюцца. Інфармацыйнае поле выпаленае дзяржаўнымі смі (ўласна дзяржаўеымі бссраўскімі і "заходнедзяржаўнымі", арыэнтаванымі на беларусь), так што нават залежнаму ад аўдыторыі, скіраванаму на кліента, блёгеру (маўчу пра паўнафарматнае смі) цяжка ўвапнуцца
  • Acab
    04.08.2023
    даведка, спадзявацьмемся, нешта карыснае зробяць, напрыклад порнасайт, замест чарговага БТ па модулі са знакам мінус (адваротна-люстэркавымі інтэнцыямі), перапаўтараючага адно за адным БТшныя нішчымніцы, затое скіраваныя ў працілеглы бок.

Цяпер чытаюць

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла9

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Усе навіны →
Усе навіны

Фядута: Мы былі ў палоне ў іншапланетнікаў37

«Толькі два чалавекі з класа не пайшлі ў піянеры». Бацькі — пра прапаганду ў школах28

Беларус здаваў на правы 75 разоў. Але здаў жа!3

У Польшчы затрымалі беларуса, які гуляў каля чыгункі

Каля 20 вызваленых палітвязняў едзе праз Польшчу ў Літву2

З’явілася відэа моманту выбуху ў Гомелі на вуліцы Косарава5

У Смалявічах навагоднюю ёлку паставілі проста на праезнай частцы7

На польска-беларускай мяжы беларускім скаўтам перадалі Бэтлеемскі агонь міру ФОТЫ1

Беларуса, абвінавачанага ў падрывах цягнікоў на БАМе, асудзілі ў Расіі на 22 гады1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла9

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць