Грамадства77

БелТА падманвае, што Гараўскага ў Швейцарыі судзяць за самаабгавор

Напраўдзе яго судзяць за саўдзел у забойстве Юрыя Захаранкі, Віктар Ганчара і Анатоля Красоўскага ў 1999 годзе.

Юрый Гараўскі ў сіняй байцы пад пільнай аховай каля суда, 19 верасня. Фота: volhaklas / Telegram

Лукашысты, не могучы зусім прамінуць маўчаннем суд у Швейцарыі над былым удзельнікам лукашэнкаўскіх «эскадронаў смерці» Юрыем Гараўскім, спрабуюць прынамсі навязаць сваю версію таго, за што гэты чалавек апынуўся на лаве падсудных. Маўляў, яго судзяць за самаабгавор і ўвядзенне суда ў зман.

«Раней ён заявіў, што нібыта з'яўляецца былым работнікам САХР і датычны да нейкіх забойстваў і выкраданняў. У Швейцарыі яму не паверылі, і цяпер Гараўскага судзяць за самаабгавор і ўвядзенне суда ў зман. Такім чынам, швейцарскі суд патраціў час на заведама хлуслівыя паказанні, якія Гараўскі выдаваў за праўдзівыя», — сцвярджае дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА.

У якасці доказу такой арыгінальнай версіі падаюцца толькі словы старшыні праўладнай Ліберальна-дэмакратычнай партыі, дэпутата Алега Гайдукевіча, які ўпэўнены, што Гараўскі — «звычайны бандыт, махляр, хлус і здраднік, таму яго зусім не шкада. Ён проста хацеў хайпануць, расказаць нейкую казку, каб за гэта атрымаць прытулак і грошы».

Акрамя таго, Гайдукевіч таксама сказаў, што, маўляў, незалежныя ад рэжыму беларускія рэсурсы суд асвятляюць, але не кажуць, за што насамрэч судзяць Гараўскага:

«Яны ж не могуць прызнацца ў тым, што друкуюць хлусню і падман. Яны займаюцца распаўсюджваннем хлусні і дыскрэдытацыяй краіны. Яны ж так анансавалі інтэрв'ю з ім, а аказалася, што ўсё гэта хлусня».

Сапраўдная хлусня, аднак, тое, што Гараўскага нібыта судзяць за самаабгавор і ўвядзенне суда ў зман. Насамрэч пракуратура Швейцарыі абвінаваціла экс-байца САХРа ў датычнасці да гвалтоўнага знікнення людзей.

Калі суддзя і два прысяжныя засядацелі прызнаюць Гараўскага вінаватым, гэта стане абвінаваўчым прысудам і для беларускага рэжыму, як лічаць юрысты. Прысуд маюць вынесці цягам наступнага тыдня, пракурор запрасіў тры гады зняволення.

Каментары7

  • Праута
    22.09.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Ёсік
    22.09.2023
    Алежка-цягнугусязашыю, ён бачыў, што ў Ганчара няма пальца на назе, аб гэтым амаль ніхто не ведаў, акрамя самых блізкіх сваякоў. Чытаеце вы, вычварэнцы, і глядзіце незалежныя смі, разумееце, што прыйдзецца за ўсё адказаць.
  • УКантакце
    22.09.2023
    Покуль хоць адна асоба песпакарана з "закатам над балотам" суполак змогуць атрымліваць шэнген, усе намаганьні швэрцарцаў кату пад хвост (беларусаў і ўкраінцаў там баняць, па гэтай сетцы ідуць самасуды а мы маўчым)

Цяпер чытаюць

Стваральніца сеткі кафэ Myloverberry распавяла, як разам з мужам загнала паспяховы бізнэс у даўгі1

Стваральніца сеткі кафэ Myloverberry распавяла, як разам з мужам загнала паспяховы бізнэс у даўгі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп абвясціў Армузскі праліў тэрыторыяй ЗША14

Кватэру двойчы Героя Савецкага Саюза Леаніда Бяды прадаюць у Мінску. Колькі просяць?2

Наста Лойка: КДБ топіць, каб людзі заставаліся, МУС — каб з’язджалі9

Затрыманая ў Расіі беларуска патлумачыла, што знаходзіцца па-за юрысдыкцыяй Расіі і зямных законаў1

У Горацкім раёне аўтакран знёс Volkswagen з дарогі і перакуліўся на яго

У Латвіі знеслі дом Міхаіла Задорнава13

Арцём Шрайбман назваў сваю самую вялікую памылку як аналітыка35

Даўгі еўрапейскага бізнэсу Дзмітрыя Скіндзерава, якога Літва пазбаўляе прытулку, дасягнулі 354 тысяч еўра9

Латушка заклікаў Сабаленку паспрыяць вызваленню палітычных вязняў20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стваральніца сеткі кафэ Myloverberry распавяла, як разам з мужам загнала паспяховы бізнэс у даўгі1

Стваральніца сеткі кафэ Myloverberry распавяла, як разам з мужам загнала паспяховы бізнэс у даўгі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць